Відэа

Дэльфінаў заўважылі ў Гранд-канале ў Венецыі – відэа

Падпісацца
З-за абмежаванняў, выкліканых пандэміяй, у раёне венецыянскіх астравоў суднаходства стала менш актыўным. І ў каналы прыплылі дэльфіны. Глядзіце на заплыў пары дэльфінаў на відэа.

Пару дэльфінаў заўважылі ў венецыянскім Гранд-канале. Верагодней за ўсё, прычына такога візіту да людзей крыецца ў пандэміі.

З-за COVID-19 у раёне венецыянскіх астравоў стала значна менш судоў, да 6 красавіка дзейнічае абмежаванне на суднаходства. І дэльфінам нішто не перашкодзіла заявіць свае правы на цэнтральны венецыянскі канал на радасць гледачоў.

Перш у інтэрнэце з'яўлялася нямала фэйкавых здымкаў, на якіх мастакі малявалі кітоў і дэльфінаў, якія плаваюць у каналах Венецыі. Але на гэты раз гаворка не пра фотошоп - дэльфіны на самай справе зацікавіліся астравамі.

Абмежаванні на суднаходства дзейнічаюць да 6 красавіка. Хто ведае, хто яшчэ прыплыве ў венецыянскія каналы за гэты час?

Глядзіце таксама:

Стужка навiн
0