Дабрачынны фонд у Каліфорніі дазволіў людзям абняць кароў - гэта своеасаблівая тэрапія. Сем кароў гатовыя да абдымкаў. І гэта не выпадковая акцыя - такая праграма фонду працуе ўжо 21 год.
Раней магчымасць абняць карову мелі дзеці і дарослыя з асаблівымі захворваннямі. Але з-за пандэміі такі шанец вырашылі даць любому - бо ўсе мы ў ізаляцыі адчувалі сябе крыху адзінокімі.
"Тэрапія каровінымі абдымкамі аказалася надзвычай паспяховай. Гэта даводзіць людзей да слёз. Гэта прымушае людзей смяяцца і ўсміхацца. Гэта прымушае іх адчуваць сябе менш адзінокімі", - распавяла заснавальніца фонду Элі Лэкс.
Ужо зараз запіс у чарзе на "абдымашкі" вядзецца на ліпень! Тры прычыны такой папулярнасці, на думку аўтараў ідэі: каровы сапраўдныя, каровы гіганцкія, а самае галоўнае - яны не асуджаюць.
Ну што, беларускія фермеры, гатовыя прапанаваць нам такія абдымкі?
Глядзіце таксама:
- Паставіў усіх на вушы: янот схаваўся пад капот аўтамабіля - відэа
- Гіганцкія кошкі спаборнічаюць у скалалажанні - відэа
- Відэафакт: доўгачаканае дзіцяня каалы з'явілася ў Венскім заапарку