Сабаленка ізноў паднялася ў сусветным тэнісным рэйтынгу

© AFP 2024 / KEVORK DJANSEZIANВікторыя Азаранка і Арына Сабаленка
Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь, 1920, 05.04.2021
Падпісацца
Наступны буйны турнір з удзелам беларускіх спартсменак пройдзе ў нямецкім Штутгарце з 19 па 25 красавіка.

МІНСК, 5 кра – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, праз паўтара месяца, вярнулася на 7-ы радок рэйтынгу WTA - асацыяцыя апублікавала абноўленыя дадзеныя.

На мінулым тыдні Сабаленка гуляла на турніры ў Маямі - у чвэрцьфінале яна саступіла будучай чэмпіёнцы Эшлі Барці. Пасля гэтага ў актыве беларускі стала 5085 ачкоў, што дазволіла ёй падняцца на радок вышэй. У спіну Сабаленке дыхае амерыканка Серэна Уільямс - яна з 4850 баламі знаходзіцца на восьмай пазіцыі.

Хакеісты (злева направа) Франсіс Парэ і Шэйн Прынс - Sputnik Беларусь, 1920, 02.03.2021
Беларускім спартсменам устанавілі KPI
Упершыню ў кар'еры Арына Сабаленка стала 7-й ракеткай у студзені гэтага года пасля трыумфу ў Абу-Дабі. У канцы лютага з-за няўдачы ў 1/8 фіналу адзіночнага разраду Australian Open тэнісістка апусцілася ў рэйтынгу.

Другая беларуска Вікторыя Азаранка засталася на ранейшай 15-й пазіцыі. Экс-першая ракетка планеты на турніры в Маямі дабралася да 1/8 фіналу.

У топ-3 рэйтынгу без змен: на першым радку - аўстралійка Эшлі Барці, на другі - японка Наомі Осака, на трэцяй - румынка Сімона Халеп.

Наступны буйны турнір з удзелам беларусак пройдзе ў Штутгарце з 19 па 25 красавіка.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0