Межы трох абласцей зменяцца ў Беларусі: навошта, калі, на што гэта паўплывае

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкПасяўныя работы на палях
Пасяўныя работы на палях - Sputnik Беларусь, 1920, 06.04.2021
Падпісацца
У сакавіку 2019 года аналагічным указам былі аптымізаваны межы Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей і іх раёнаў.

МІНСК, 6 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 красавіка падпісаў Указ №136 "Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным упарадкаванні Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей", паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Чаму мяняюць межы

У папярэдні раз межы абласцей і раёнаў былі вызначаны ў 1950-х гадах, тады гэта было зроблена графічным спосабам на аснове картаграфічнага матэрыялу, які быў у той час. Аднак за мінулы час межы перасталі супадаць з цвёрдымі контурамі мясцовасці: рэкамі, меліярацыйнымі каналамі, дарожнай сеткай, ляснымі масівамі, прасекамі і іншымі - свой уплыў аказалі меліярацыйныя і іншыя работы, будаўніцтва аб'ектаў транспартнай інфраструктуры.

Зараз спецыялісты выкарыстоўвалі тэхналогію, заснаваную на ўжыванні сучасных магчымасцей дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, метадаў атрымання і апрацоўкі фотавыявы і лічбавання зямельнага пакрыцця.

Калі зменяцца межы

Пункт пропуску Дамачава - Sputnik Беларусь, 1920, 02.04.2021
У Брэсце пакуль не плануюць уводзіць "падатак на мяжу"
Згодна з дакументам, новыя межы ўстановяць з 1 ліпеня 2021 года.

Змены адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання абласцей, раёнаў, сельсаветаў унясуць у адзіны рэестр адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь. Межы Гомельскай вобласці і яе раёнаў, якія супадаюць з Дзяржаўнай граніцай Беларусі з Украінай, будуць зменены пасля завяршэння дэмаркацыі.

Да 1 снежня 2021 года змяненні будуць зафіксаваны ў адзіным дзяржаўным рэгістры нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй і рэестры адрасоў Рэспублікі Беларусь.

Ад некаторых пошлін вызваляць

Першы ў сезоне былконны канцэрт прайшоў у Гродне - Sputnik Беларусь, 1920, 01.04.2021
Відэа
Першы ў сезоне балконны канцэрт прайшоў у Гродне - відэа
Так, пошліну не будуць браць за выдачу (афармленне) дакумента, якi сведчыць права на зямельны ўчастак. Таксама грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычныя асобы вызваляць ад платы за ўнясенне змяненняў у дакументы, якія змяшчаюць звесткі аб адрасе.

Да памеру платы за дзяржаўную рэгістрацыю зямельных участкаў, праў, абмежаванняў (абцяжаранняў) праў на іх і ўнясенне выпраўленняў у дакументы рэгістра нерухомасці, а таксама да тарыфаў на паслугі па падрыхтоўцы звестак для дзяржаўнай рэгістрацыі і ўнясення выпраўленняў вызначаюцца паніжальныя каэфіцыенты.

Наступствы для юрыдычных асоб

Юрыдычным асобам не трэба будзе апавяшчаць дзяржорганы аб змене месца знаходжання, уносіць змены ў дакументы, якія змяшчаюць звесткі аб адрасе (устаноўчыя дакументы, пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў, спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі), дакументы аб рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства і месцы знаходжання і іншыя).

"Адпаведныя змены ў дакументы ўносяцца адначасова з унясеннем у іх іншых змяненняў у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, i (або) па ініцыятыве юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў ці грамадзян", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Дзеянне дагавораў арэнды зямельных участкаў, межы якіх змяняюцца, захоўваецца да спынення тэрміну арэнды.

Нагадаем, што ў сакавіку 2019 года аналагічным указам былі аптымізаваны межы Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей і іх раёнаў.

Стужка навiн
0