МІНСК, 8 кра – Sputnik. Новыя правілы для ўезду замежных грамадзян ўступілі ў сілу ў Ізраілі, пра гэта паведаміла прэс-служба міністэрства турызму краіны.
У Ізраіль могуць уехаць як грамадзяне краіны, так і сталыя жыхары, якія знаходзяцца за мяжой і маюць сваякоў першай ступені ў Ізраілі. Яны маюць права прыехаць са сваімі сем'ямі (мужам, жонкай і дзецьмі) - межы для іх адкрыты незалежна ад грамадзянства.
Дазвол прыехаць на тых жа ўмовах распаўсюджваецца і на замежнікаў. Пры сабе яны павінны мець дакументы аб вакцынацыі або перанесеным каронавірусе (акрамя немаўлят да года). Для іх таксама застаецца абавязковай умовай наяўнасць сваякоў у краіне, якая будзе правярацца.
Пры гэтым захоўваецца патрабаванне атрымаць загадзя дазвол на ўезд ад Упраўлення народанасельніцтва і міграцыі або Міністэрства замежных спраў Ізраіля. Таксама абавязковы тэст ПЦР, зроблены не пазней як за 72 гадзіны да вылету - з адмоўным вынікам.
Прыезджым прыйдзецца таксама прад'явіць медстрахоўку, у якую ўваходзіць лячэнне ад каронавіруса, прыйдзецца выконваць і самаізаляцыю.
Нагадаем, што Ізраіль "герметычна" закрыў краіну ў студзені - пакінуць яе можна было толькі па шэрагу сур'ёзных прычын, звычайныя авіяперавозкі былі прыпынены.
Адмена жорсткіх антыкаронавірусных мер пачалася ў лютым пасля паляпшэння паказчыкаў захворвання на каронавірус. У сакавіку было дазволена аднавіць авіязносіны па ўсіх напрамках, быў часткова дазволены ўезд - але толькі для грамадзян або для тых, хто мае від на жыхарства.
Са снежня ў краіне праводзіцца вакцынацыя ад каронавіруса. Да цяперашняга часу першую дозу ўвялі больш за 61% насельніцтва, цалкам прышчэплена больш за 56%.
Па дадзеных ізраільскага Міністэрства аховы здароўя, зараз у краіне хварэе на каронавірусную інфекцыю больш за 4,7 тысяч чалавек, колькасць інфікаваных ад пачатку пандэміі склала 835 385 чалавек. За апошнія суткі памерлі дзевяць пацыентаў з дыягнаставаным каронавірусам, усяго за ўвесь перыяд пандэміі зафіксаваны 6 270 смяротных вынікаў.
Ізраіль таксама не ўваходзіць у пералік краін, па прыездзе з якіх у Беларусь патрэбна 10-дзённая самаізаляцыя - адпаведны спіс абнаўляецца Міністэрствам аховы здароўя, знайсці яго можна тут.
Чытайце таксама:
- Польшча ўводзіць новыя правілы для тых, хто ўязджае ў краіну
- Германія з 30 сакавіка мяняе правілы ўезду для беларусаў
- Знакамітыя пляжы Рыа-дэ-Жанейра зачынілі для наведвання