"Белтэлекам" перастаў трансляваць Euronews, замест яго - новы тэлеканал

© PixabayТэлевізар, архіўны фотаздымак
Тэлевізар, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь, 1920, 12.04.2021
Падпісацца на
У Беларусі пачынае вяшчанне расійскі тэлеканал "ПОБЕДА" - тэлепраграма пра Вялікую Айчынную вайну.

МІНСК, 12 кра – Sputnik. Аператар тэлекамунікацыйнай сувязі "Белтэлекам" з панядзелка перастаў трансляваць у краіне тэлеканал Euronews, паведамілі Sputnik у прэс-службе кампаніі.

Там адзначылі, што з каналам не падоўжаны дагаворныя адносіны. "У сувязі з заканчэннем тэрміну дазволу на распаўсюджванне тэлеканала Euronews на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, яго вяшчанне ў складзе пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA і SMART ZALA спынена з 12 красавіка", - удакладнілі ў прэс-службе.

Чаму "закрылі" Euronews

"Белтэлекам не мае дачынення да новага тэлеканала, на якой платформе ён будзе працаваць, нам невядома", - распавялі Sputnik у прэс-службе нацыянальнага аператара.

Тэлеканала Euronews на 10.00 раніцы ў сетцы вяшчання ZALA ужо не было: канал, па якім ён трансляваўся, перастаў быць клікабельным.

Трансляцыя тэлеканала спынена з-за парушэння беларускага заканадаўства аб рэкламе, растлумачылі ў Мінінфарме Беларусі.

У Беларусі кожныя тры гады неабходна атрымліваць новы дазвол на трансляцыю, адзначылі ў ведамстве. Euronews падаў дакументы, аднак не атрымаў дазвол на вяшчанне ў краіне, бо Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) выявіла парушэнне: рэклама на тэлеканале ідзе на англійскай мове, тады як па законе, у Беларусі рэклама павінна трансліравацца на рускай альбо беларускай мовах.

"Прадстаўнікам канала сказалі, што трэба выправіць, пасля чаго адбудзецца яшчэ адно пасяджэнне камісіі, і тады, калі ўсё будзе нармальна, дазвол ім зноў дадзім", - цытуе прадстаўніка Мінінфарма РІА Навіны.

Як у Беларусі цяпер паглядзець Euronews

Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь, 1920, 24.02.2021
Цэнзура ў сацсетках, санкцыі і пакаранне "непажаданых": Лаўроў выступіў у ААН
Тэлеканал Euronews на момант публікацыі быў даступны ў сетцы вяшчання VOKA TV і правайдэра КОСМАС Тэлекам. Таксама трансляцыі даступны ў рэжыме Live на сайце самога Euronews.

Euronews - еўрапейскі штодзённы кругласутачны інфармацыйны тэлеканал, які сумяшчае відэахроніку сусветных падзей і аўдыекаментарыі на 13 мовах. Журналісты канала асвятляюць сусветныя падзеі, актуальныя з еўрапейскай пункту гледжання. Гэта грамадска-палітычныя падзеі, фінансавыя навіны, спартыўная хроніка, справаздача аб дзейнасці еўрапейскіх органаў улады і прагнозы надвор'я ў Еўропе і свеце.

Новы тэлеканал у Беларусі

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава - Sputnik Беларусь, 1920, 19.03.2021
Радыё
"Пара актыўна сябе абараняць": Захарава аб цэнзуры фільма "Ржев" на Youtube
Замест Euronews з'явіцца новы праект Першага канала пра Вялікую Айчынную вайну - тэлеканал ПЕРАМОГА, паведамляе Мінінфарм Беларусі.

У эфіры тэлеканала ПЕРАМОГА будуць вяшчаць класіку савецкага ваеннага кіно, расійскія фільмы і серыялы, "дакументалку" пра вайну, інтэрв'ю з ветэранамі, гісторыкамі і экспертамі, а таксама паказваць знаходкі і адкрыцці пошукавых атрадаў.

"Тэлепраграма ПЕРАМОГА распавядае пра самыя важныя падзеі ў гісторыі апошняга стагоддзя - Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне", - гаворыцца ў паведамленні на сайце міністэрства.

Новы міністр інфармацыі

Агенцтва Sputnik - Sputnik Беларусь, 1920, 25.01.2021
Sputnik запускае ў Telegram навінавы канал на англійскай мове
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на мінулым тыдні прызначыў новага міністра інфармацыі - ім стаў Уладзімір Пярцоў, дагэтуль узначальваў беларускае прадстаўніцтва міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір".

Пасля прызначэння Пярцоў заявіў, што мае намер працаваць над пашырэннем дзяржаўнага кантэнту ў СМІ. Як патлумачыў Пярцоў, у беларускім "медыяландшафце" ёсць досыць вялікая доля кантэнту, які сфарміраваны не вытворцамі рэспублікі. Па словах міністра, адпаведна, "парадак дня, настроі людзей фарміруюць, у тым ліку, і замежныя вяшчальнікі".

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала