МІНСК, 14 кра - Sputnik. Канстытуцыйная камісія, якая разглядае прапановы ў Асноўны закон Беларусі, праводзіць сёння чарговае пасяджэнне.
Члены Канстытуцыйнай камісіі падтрымалі прапанову вярнуць права галасавання асобам, якія ўтрымліваюцца пад вартай да прысуду суда. Калі гэтая норма будзе прынятая, магчымасць удзельнічаць у выбарах атрымаюць каля 6-7 тысяч грамадзян Беларусі. Аналагічная норма ёсць у заканадаўстве Расійскай Федэрацыі.
Нагадаем, што выбары прэзідэнта, дэпутатаў ніжняй палаты парламента, дэпутатаў мясцовых Саветаў і рэферэндум з'яўляюцца ўсеагульнымі: права абіраць і ўдзельнічаць у рэферэндуме маюць беларускія грамадзяне, якія дасягнулі 18 гадоў. Пры гэтым у выбарах, рэферэндуме не ўдзельнічаюць грамадзяне, прызнаныя судом недзеяздольнымі, а таксама асобы, якiя ўтрымлiваюцца па прыгавору суда ў месцах пазбаўлення волі. У галасаванні не прымаюць удзелу і грамадзяне, у дачыненні да якіх абрана мера ў выглядзе ўтрымання пад вартай.
Без права на водгук
Удзельнікі пасяджэння прыйшлі да аднадумства з нагоды выключэння артыкула 72 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая тычыцца адклікання дэпутатаў, як састарэлай і ня выкарыстоўвальнай на практыцы, паведаміў карэспандэнту Sputnik палітолаг Юрый Васкрасенскі.
"Гэтая норма выкарыстоўваецца як інструмент маніпулявання і ціску на палітычных апанентаў, з пункту гледжання шэрагу экспертаў у канстытуцыйным праве", - адзначыў ён.
Права на вылучэнне
Старшыня Канстытуцыйнага суда, кіраўнік камісіі па папраўкамі ў Асноўны закон Пётр Міклашэвіч, заявіў пра неабходнасць адмовы ад вылучэння кандыдатаў у дэпутаты працоўнымі калектывамі.
"Трэба вызначыцца, што гэтым правам валодаюць палітычныя партыі, і на канстытуцыйным узроўні замацаваць пэўныя прынцыпы ў выбарчым працэсе", - удакладніў ён.
Права на зварот
Па словах Юрыя Васкрасенскага, члены камісіі ўхвалілі прапанову КСДС, якая тычыцца ўвядзення і канстытуцыйнага замацавання статусу Упаўнаважанага па правах чалавека.
"Выніковы праект Канстытуцыі будзе дапоўнены артыкулам 59-1. Яе фармулёўка: кожны мае права звярнуцца да ўпаўнаважанага па правах чалавека ў Рэспубліцы Беларусь за абаронай правоў і свабод, парушаных дзяржаўнымі органамі, службовымі асобамі, у парадку, устаноўленым законам", - сказаў ён.
Удзельнікі пасяджэння таксама падтрымалі канстытуцыйнае замацаванне адзінага дня галасавання, і разглядаюць узгодненую фармулёўку такой нормы.
Праца над Асноўным законам
Нагадаем, што першае працоўнае пасяджэнні камісіі прайшло ў канцы сакавіка, на ім разглядалі прапановы ў раздзел Канстытуцыі Беларусі, які тычыцца сям'і і асобы.
Як раней паведамляў Sputnik дырэктар інфармацыйна-аналітычнага установы "Круглы стол дэмакратычных сіл" Юрый Васкрасенскі, які ўваходзіць у гэтую камісію, усяго паступіла больш за 15 тысяч прапаноў па змяненні Асноўнага закону. Усе прапановы камісія павінна абагульніць і да 1 жніўня прадставіць Аляксандру Лукашэнку.
Сёння будуць разгледжаны прапановы ў раздзел Канстытуцыі, які тычыцца выбарчай сістэмы.
Хто ўваходзіць у камісію
Згодна з указам, падпісаным Аляксандрам Лукашэнкам 16 сакавіка, у склад Канстытуцыйнай камісіі ўвайшлі 36 чалавек.
У склад камісіі таксама ўвайшлі сенатары Алег Румо, Таццяна Рунец, Сяргей Сівец, дэпутаты Святлана Любецкая, Ігар Марзалюк і Валянцін Семяняка.
Выпрацоўваць прапановы па змяненні Канстытуцыі ў складзе камісіі будуць таксама прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання, фінансавага сектара эканомікі, навукі і адукацыі, сферы культуры і спорту.
Чытайце таксама:
- Больш за 15 тысяч прапаноў: Канстытуцыйная камісія пачала працу ў Мінску
- Камісія па папраўках у Канстытуцыю пачала прымаць прапановы беларусаў
- Рэформа Канстытуцыі: ці з'явіцца новы Асноўны закон у Беларусі ў гэтым годзе?