Камісія па папраўках у Канстытуцыю пачала прымаць прапановы беларусаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоКанстытуцыя Рэспублікі Беларусь
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 26.03.2021
Падпісацца
Усе прапановы камісія павінна абагульніць і да 1 жніўня прадставіць Аляксандру Лукашэнку.

МІНСК, 26 сак – Sputnik. Збор прапаноў грамадзян у праект Канстытуцыі Беларусі арганізавала спецыяльная камісія пад кіраўніцтвам старшыні Канстытуцыйнага суда Пятра Міклашэвіча.

"Арганізаваны збор прапаноў грамадзян па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала рэспублікі.

Усе прапановы можна накіраваць у Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі па электроннай або звычайнай пошце. Іх абяцаюць "абагульніць і сістэматызаваць", каб перадаць для разгляду.

Указ аб стварэнні Канстытуцыйнай камісіі падпісаў у сакавіку Аляксандр Лукашэнка. У яе складзе 36 чалавек пад кіраўніцтвам старшыні Канстытуцыйнага суда Пятра Міклашэвіча. Усе прапановы па папраўках камісія павінна прадставіць прэзідэнту да 1 жніўня, далей, як чакаецца, іх павінны вынесці на рэспубліканскі рэферэндум.

Раней Лукашэнка казаў, што праект новай Канстытуцыі Беларусі мэтазгодна вынесці на рэферэндум ў пачатку 2022 года.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 22.03.2021
Крэмль: правядзенне канстытуцыйнай рэформы - унутраная справа Беларусі

Нагадаем, пра збор прапаноў у Канстытуцыю ўжо аб'яўляла ў кастрычніку 2020-га Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі. Першапачаткова дэдлайн быў устаноўлены да 25 кастрычніка, але затым яго працягнулі. Паведамлялася, што кожны дзень у Палату прадстаўнікоў прыходзяць дзясяткі прапаноў.

Ідэю Беларусі аб правядзенні канстытуцыйнай рэформы падтрымлівае Расія. Гэта паспрыяе лібералізацыі палітычнай сістэмы, заяўляў раней пастаянны прадстаўнік РФ пры жэнеўскім аддзяленні ААН Генадзь Гацілаў. Прадстаўнік РФ назваў дыялог з Мінскам канструктыўным, а аб'ём праведзеных па забеспячэнні праў чалавека работ - вялікім.

Нейтралітэт ў Канстытуцыі

Кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей раней адзначаў, што замацаванае ў Канстытуцыі імкненне да нейтралітэту не адпавядае бягучай сітуацыі. Міністр прапанаваў улічыць дадзены аспект пры працы над папраўкамі ў Асноўны закон краіны.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 17.03.2021
Склад пашыраны: Лукашэнка падпісаў указ аб Канстытуцыйнай камісіі

Лукашэнка, каментуючы прапанову кіраўніка МЗС, заявіў, што "нейтралітэту няма". "Шчыра кажучы, мы і не праводзілі курс, які быў бы жорстка звязаны з нейтралітэтам. Можа, мы і парушалі Канстытуцыю", - сказаў ён.

"Жыццё змянялася, і мы вымушаны былі падладжвацца, мяркуючы, што нельга ўвесь час мяняць Канстытуцыю. Таму, відаць, трэба нам абмеркаваць гэтае пытанне са спецыялістамі і выкласці па-іншаму гэтыя патрабаванні", - прапанаваў кіраўнік дзяржавы.

Але перш трэба прыняць канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, заявіў кіраўнік дзяржавы. "Абмяркоўваючы яе, мы прыйдзем да канстытуцыйных зменаў у гэтым плане", - звярнуў увагу Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0