Дзесяці прадпрыемствам Брэстчыны дазволілі пастаўляць яблыкі ў Расію

© Sputnik / Мария АмелинаЯблыкі беларускія
Яблыкі беларускія - Sputnik Беларусь, 1920, 16.04.2021
Падпісацца
Пастаўляць свежыя яблыкі ў Расію некаторыя брэсцкія прадпрыемствы змогуць ужо з 16 красавіка.

МІНСК, 16 кра – Sputnik. Дзесяць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці атрымалі дазвол на пастаўкі яблыкаў у Расію, паведаміла прэс-служба Рассельгаснагляду.

Абмежаванне на экспарт садавіны было знята расійскай службай пасля атрымання гарантый Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін Беларусі. Пастаўляць яблыкі брэсцкія прадпрыемствы змогуць ужо з сённяшняга дня.

"Рашэнне прынята на падставе прадстаўленай беларускім бокам інфармацыі аб астатках яблыкаў ураджаю 2020 года, якія знаходзяцца на захоўванні, вырабленых у Брэсцкай вобласці, а таксама па выніках дасягнутых дамоўленасцей", - гаворыцца ў паведамленні Рассельгаснагляду.

Увоз яблыкаў дазволены наступным кампаніям ААТ "Чарнаўчыцы", ААТ "Агра-Моталь", ААТ "Ружаны-Агра", РУП "Брэсцкая АСГВС НАН Беларусі", а таксама фермерскім гаспадаркам "Яквіл", "Уладзімір плюс", "Карпін", "Новы сад","ВСК сад" і "Альшаны-Два".

Часовыя абмежаванні на ўвоз свежых яблыкаў у РФ былі уведзены з 17 сакавіка бягучага года - падставай паслужыла затрыманне чарговай машыны, якая пад выглядам беларускіх везла ў Расію польскія яблыкі.

Пра "санкцыёнку"

Аляксандр Лукашэнка на другі дзень УНС - Sputnik Беларусь, 1920, 12.02.2021
Лукашэнка пра кампанію, якая адмовілася прадаваць беларускае: мы яе проста выразаем
Забарона ўвозу асобных відаў тавараў з краін, якія ўвялі эканамічныя санкцыі ў дачыненні да расійскіх кампаній і фізічных асоб, была ўведзена ў Расіі ў 2014 годзе. Эмбарга ўводзілася ў некалькі этапаў.

Як лічаць эксперты, у Расіі пазітыўнымі наступствамі ўвядзення эмбарга сталі рост сельскагаспадарчай вытворчасці і харчовай прамысловасці (у прыватнасці, вырасла вытворчасць мяса, малочных прадуктаў, гародніны), а таксама зніжэнне залежнасці ад аграхарчовага імпарту.

У гэты ж час неаднаразова фіксаваліся выпадкі спроб увозу санкцыйнай прадукцыі пад выглядам вырабленай у Беларусі.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0