Нацбанк патлумачыў, што за указ аб валютных абмежаваннях падпісаў Лукашэнка

© Sputnik / Владимир Трефилов / Перайсці ў медыябанкГрашовыя купюры ЗША
Грашовыя купюры ЗША - Sputnik Беларусь, 1920, 21.04.2021
Падпісацца
Беларускія ўлады запэўніваюць грамадзян, што праводзяць лібералізацыю валютных аперацый, але чамусьці новым законам, які вось-вось уступіць у сілу, прадугледжаны магчымыя абмежаванні на правядзенне аперацый.

МІНСК, 21 кра - Sputnik. Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ, які прыводзіць у адпаведнасць з заканадаўствам нормы валютнага рэгулявання, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.

Напярэдадні стала вядома, што Лукашэнка 20 красавіка 2021 года падпісаў указ №154, паводле якога страцілі сілу яго ўласныя ўказы: "Аб некаторых пытаннях у сферы валютнага рэгулявання" і "Аб адмене абавязковага продажу замежнай валюты".

Суцэльныя спрашчэнні і лібералізацыя

У прэс-службе рэгулятара растлумачылі, што гэта трэба для таго, каб выключыць нормы, якія не адпавядаюць новай парадыгме ажыццяўлення аперацый з замежнай валютай у Рэспубліцы Беларусь.

Цяпер яны замацаваны ў новай рэдакцыі закона "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі", які ўступіць у сілу з 9 ліпеня 2021 года. Навацыя ў заканадаўстве прадугледжвае адмену шэрагу існуючых абмежаванняў і абцяжаранняў пры правядзенні валютных аперацый юрыдычнымі і фізічнымі асобамі.

У Беларусі ў жніўні 2018 года быў фактычна адменены абавязковы продаж замежнай валюты. Таму з заканадаўства выключаюцца нормы, якія рэгламентуюць парадак выкарыстання названага інструмента валютнага рэгулявання.
Таксама адменена права Нацбанка аднаасобна ўсталёўваць дадатковыя патрабаванні да парадку ажыццяўлення рэзідэнтамі бягучых валютных аперацый, а таксама выключаюцца нормы, якія рэгламентуюць працэдуры прыняцця рашэнняў у сферы валютнага рэгулявання.

Калі і што абмяжоўваць

Як раней сцвярджалі у Нацбанку, нягледзячы на замацаванае права ўводзіць абмежаванні, новая рэдакцыя Закона "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі", якая пачне дзейнічаць з 9 ліпеня 2021 года, у цэлым будзе накіравана на лібералізацыю валютных адносін.

Законам прадугледжаны 5 відаў абмежаванняў:

  • забарона на правядзенне валютных і валютна-абменных аперацый;
  • ліміты на валютныя аперацыі па аб'ёмах, відах валют, рэзерваванне сродкаў;
  • увядзенне патрабавання спецыяльнага дазволу на валютныя аперацыі ад Нацбанка;
  • абавязковы продаж валютнай выручкі юрасобамі;
  • абмежаванні па адкрыцці рахункаў у замежных банках.

У новай рэдакцыі важны наступны момант: там дакладна прапісана, што валютныя абмежаванні можна будзе ўводзіць на тэрмін не больш за адзін год. І толькі ў выпадку ўзнікнення нейкай надзвычайнай сітуацыі, якая стварае пагрозу эканамічнай бяспецы і стабільнасці фінансавай сістэмы краіны.

У артыкуле 7 Закона замацаваны выпадкі такіх пагроз, пазначаныя Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе:

  • узнікненне абставінаў, пры якіх меры лібералізацыі могуць пацягнуць пагаршэнне эканамічнай і фінансавай сітуацыі ў дзяржаве - члене ЕАЭС;
  • негатыўнае развіццё сітуацыі ў плацежным балансе, следствам якога могуць стаць зніжэнне ЗВР ніжэй дапушчальнага ўзроўню;
  • ўзнікненне абставінаў, пры якіх меры лібералізацыі могуць нанесці шкоду інтарэсам бяспекі дзяржавы - члена ЕАЭС;
  • рэзкія ваганні курсу нацыянальнай валюты дзяржавы - члена ЕАЭС.

Што памянялася

Больш важным пазітыўным момантам закона, на думку Нацбанка, стала стварэнне ўмоў для паэтапнай лібералізацыі валютных адносін, у прыватнасці, адмена шэрагу абмежаванняў. Да прыкладу, у перыяд з 2017 па 2019 год былі прынятыя меры па лібералізацыі валютнага рэгулявання.

Так, банкі перасталі патрабаваць пашпартныя дадзеныя пры продажы замежнай валюты фізічным асобам. Для юрыдычных асоб павялічылі тэрміны завяршэння знешнегандлёвых аперацый з 90 да 180 дзён па экспарту і з 60 да 90 дзён па імпарту, а таксама знялі абмежаванні на мэты выкарыстання набытай валюты і адмянілі абавязковы продаж валютнай выручкі для юрыдычных асоб-рэзідэнтаў.

Акрамя гэтага, грамадзяне атрымалі магчымасць свабодна адкрываць рахункі за мяжой, а кампаніі-рэзідэнты могуць праводзіць асобныя валютныя аперацыі, звязаныя з рухам капіталу, без спецыяльнага дазволу Нацбанка.

Для фізічных асоб

Старшыня праўлення ААТ Белгазпрамбанк Надзея Ермакова - Sputnik Беларусь, 1920, 11.03.2021
Першае інтэрв'ю новага кіраўніка Белгазпрамбанка: стабільнасць банка аднаўляецца
У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Закона, якая пачне дзейнічаць з 9 ліпеня 2021, самым важным для грамадзян стане адмена дазвольнага парадку правядзення валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу. Гэта значыць, каб размясціць дэпазіт у замежным банку, набыць каштоўныя паперы, выпушчаныя прадпрыемствам-нерэзідэнтам, купіць нерухомасць за мяжой, не патрэбны дазвол Нацбанка. Аднак валютны дагавор (калі сума дасягае пэўнага парогавага значэння) трэба будзе самастойна зарэгістраваць на вэб-партале Нацыянальнага банка. На дробныя здзелкі такое патрабаванне распаўсюджвацца не будзе.

Акрамя гэтага, правілы правядзення валютных аперацый паміж блізкімі сваякамі таксама вызначаны зыходзячы з больш ліберальных падыходаў.

Для юрыдычных асоб

Для юрыдычных асоб-рэзідэнтаў таксама адмяняецца дазвольны парадак адкрыцця рахункаў за межамі краіны. Валютныя дамовы, якія прадугледжваюць рух капіталу, зараз будзе неабходна зарэгістраваць на сайце Нацбанка. Тут, як і ў выпадку з фізічнымі асобамі, будуць дзейнічаць пэўныя парогавыя значэння, вышэй за якія рэгістрацыя неабходная.

Прынцыпова змяняюцца і падыходы да рэгулявання тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых кантрактаў і рэпатрыяцыі валютнай выручкі (паступлення яе на рахункі ў беларускія банкі): замест жорсткага нарматыўнага ўстанаўлення тэрмінаў залічэння валютнай выручкі на рахункі кампаніям будзе прадастаўлена права самім вызначаць гэтыя тэрміны і прапісваць іх у дагаворах.

Навошта патрэбны новаўвядзенні

Ўвядзенне валютных абмежаванняў можна разглядаць як меру хуткага рэагавання для змякчэння наступстваў макраэканамічнага шоку, лічаць эксперты.

У Швейцарыі адчаканілі самую маленькую ў свеце залатую манету - Sputnik Беларусь, 1920, 14.04.2021
Швейцарская манета з партрэтам Эйнштэйна прызнана самай маленькай у свеце

Нагадаем, што ў 2020-м дэпазіты насельніцтва ў рублях скараціліся больш чым на адзін мільярд, і ў доларах - больш чым на 1,5 мільярда. За пяць гадоў - у перыяд з 2016 да 2020-га - скарачэнне павелічэння валютных дэпазітаў насельніцтва склала амаль 29%.

Па ацэнцы эканамістаў, пры падзенні валютнай выручкі з прычыны зніжэння экспарту і скарачэння грашовых пераводаў з-за мяжы, рэцэсіі беларускай эканомікі, назапашвання таксічных даўгоў і неплацяжоў Нацыянальны банк хоча мець інструменты, якія дазваляюць аператыўна рэагаваць на сённяшнюю сытуацыю попыту на валюту.

"Нацбанк рыхтуе сябе да ролі, якую ён ужо выконваў у канца 2015 - пачатку 2016 гадоў - тады таксама былі ўведзены меры актыўнага рэагавання для таго, каб змякчыць наступствы макраэканамічнага шоку", - распавёў Sputnik беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0