МІНСК, 23 кра – Sputnik. Дзейнасць аптэк у Гродне і Лідзе, якія належаць ТАА "Арніка-Люкс", прыпынена рашэннем Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Асобнымі арганізацыямі прыватнай формы ўласнасці не прыняты меры па зніжэнні цэн, адзначылі ў Камітэце дзяржкантролю.
"Вынікі маніторынгаў паказалі, што большасць аптэчных сетак прынялі меры па зніжэнні цэн на лекі", - гаворыцца ў паведамленні КДК.
Зараз супрацоўнікі ведамства праводзяць кантрольныя мерапрыемствы ў аптэчных сетках Брэсцкай вобласці. Удакладняецца, што рэкамендацыі аб ліквідацыі парушэнняў выдадзены ТАА "СемВлас", ПУГП "Свет лекаў" і ПУГП "Сафіфурыя". Таксама рэкамендацыі выдадзены і мінскай сеткі ТАА "Партнёр Медытэк", дзе ў сакавіку-красавіку щстаноўлены факты павышэння цэн на лекі.
Аптэчная сетка ТАА "Здаровае рашэнне", праца якой была прыпынена з 22 сакавіка па 5 красавіка, ужо знізіла цэны на 1,53% - 8,13%, гаворыцца ў паведамленні КДК.
Што адбываецца з цэнамі на лекі ў Беларусі
Раней лекавыя сродкі не абкладаліся падаткам на дабаўленую вартасць. З 1 студзеня ў Беларусі змяніўся парадак спагнання ПДВ, і цяпер на лекі і шэраг медыцынскіх вырабаў устанаўліваецца стаўка падатку на дабаўлены кошт - 10%. Увядзенне ПДВ чакана пацягнула за сабой павелічэнне цэн на прэпараты - на 10%, а то і 30%.
Улады неадназначна ўспрынялі такі рост, выкліканы ўвядзеннем падатку. Аляксандр Лукашэнка адрэагаваў на гэта ў сваім стылі і прыгразіў, што "калі прыватнікаў не прывядуць ў пачуцці", на рынку застануцца толькі дзяржаўныя аптэкі.
З 1 сакавіка змяняць цану на лекі можна, але не больш чым на 0,2% у месяц пасля ўзгаднення з камісіяй па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце міністраў.
Чытайце таксама:
- За высокія цэны на лекі прэзідэнт паабяцаў жорсткую рэакцыю
- Глог і не толькі: спіртазмяшчальныя лекі не будуць прадаваць ноччу
- Доступ лекаў на рынкі ЕАЭС і Еўрасаюза будзе палегчаны