МІНСК, 27 кра – Sputnik. Былы кіраўнік Гомельскага аблвыканкама і экс-віцэ-прэм'ер Уладзімір Дворнік стаў новым кіраўніком прадпрыемства "Мазырсоль", інфармацыя аб новым дырэктару размешчана на сайце ААТ.
Нагадаем, што Уладзімір Дворнік кіраваў Гомельскай вобласцю з 2010 па 2019 гады. З красавіка 2019 па чэрвень 2020 быў віцэ-прэм'ерам ва ўрадзе Сяргея Румаса, змяніўшы на гэтым месцы Міхаіла Русага. Там ён курыраваў пытанні аграпрамысловага комплексу, лясной гаспадаркі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Пасля роспуску Кабміна Дворнік з большай часткай складу ўрада сышоў у адстаўку.
ААТ "Мазырсоль" - горадаўтваральнае прадпрыемства, па колькасці супрацоўнікаў яно займае другое месца ў раёне. Асноўная частка прадукцыі ідзе на экспарт - у краіны блізкага і далёкага замежжа. Кантрольны пакет акцый ААТ належыць "Белдзяржхарчпраму".
Чытайце таксама:
- Прэзідэнт прызначыў новых памочнікаў па Мінскай і Гомельскай абласцях
- Луцкі стаў намеснікам кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі
- Лукашэнка прызначыў Пярцова міністрам інфармацыі