МІНСК, 30 кра - Sputnik. Урад Нідэрландаў пацвердзіў, што гледачоў пусцяць на конкурс "Еўрабачанне" ў Ратэрдаме, паведамляюць СМІ са спасылкай на кабмін.
Раней паведамлялася, што рашэнне пра гледачоў будзе прынята, калі сітуацыя з распаўсюджваннем каронавіруса ў Нідэрландах як мінімум не будзе пагаршацца. Пры гэтым на ўсіх дзевяці шоў - усіх рэпетыцыях, двух паўфіналах і фінале - адначасова змогуць прысутнічаць максімум 3,5 тысячы гледачоў.
"Квіткі даступныя толькі тым, хто набыў іх на шоў 2020 года. Шырокага публічнага продажу не будзе", - цытуе заяву аргкамітэта выданне Algeemen Dagblad.
Каб трапіць на мерапрыемства, прыйдзецца прынесці з сабой адмоўны вынік ПЦР-тэсту на каронавірус.
Скандал на Еўрабачанні
У гэтым годзе ў Беларусі не праводзіўся традыцыйны нацыянальны адбор і прадстаўніком на конкурсе "Еўрабачанне" быў абраны гурт "Галасы ЗМеста" (Galasy ZMesta) з песняй "Я навучу цябе". Песня адразу выклікала неадназначную рэакцыю ў Youtube.
Усяго за суткі яна сабрала больш за паўмільёна праглядаў, 7,1 тысячы лайкаў супраць 42 тысяч дызлайкаў. Самі музыкі падзякавалі сваіх фанатаў за цікавасць і падтрымку.
11 сакавіка стала вядома, што арганізатары "Еўрабачання" не прапусцілі беларускую песню да ўдзелу ў конкурсе. Прычына: у цяперашнім выглядзе музычная кампазіцыя "палітызаваная", і каб не атрымаць дыскваліфікацыю, яе неабходна памяняць.
У выніку гурт "Галасы ЗМеста" аператыўна напісаў на конкурс адразу дзве новыя песні. Выбралі адну - пад назвай "Песенька". Але і яе Еўрапейскі вяшчальны саюз забракаваў: Беларусь адхілілі ад удзелу ў конкурсе "Еўрабачанне".
Чытайце таксама:
- COVID-эксперымент: гледачам дазволяць прысутнічаць на "Еўрабачанні"
- Лаўроў заступіўся за адхіленую ад Еўрабачання Беларусь
- Ад Якуцка да Ямала: "Галасы ЗМеста" плануюць гастролі па Расіі