https://bel.sputnik.by/20210503/Gstarychnaya-drama-ad-Belarusflma-vyydze--prakat-u-tran-1047509559.html
Гістарычная драма ад "Беларусьфільма" выйдзе ў пракат у траўні
Гістарычная драма ад "Беларусьфільма" выйдзе ў пракат у траўні
Sputnik Беларусь
Карціну, якая апавядае пра подзвігі беларускіх партызан у гады Айчыннай вайны, зняў рэжысёр Дзмітрый Астрахан. 03.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-03T08:55+0300
2021-05-03T08:55+0300
2021-04-28T22:15+0300
навіны
у беларусі
культура
галоўнае
драма
"беларусьфільм"
подзвіг
партызаны
вялікая айчынная вайна
рэжысёр
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/1c/1047505428_505:0:2023:858_1920x0_80_0_0_a0db4fdd35e45f9adf9172d6651efaf5.jpg
МІНСК, 3 тра – Sputnik. Прэм’ера новага ваеннага фільма "Лёс дыверсанта" адбылася ў мінулы чацвер. Стужка знята "Беларусьфільмам" сумесна з расійскай студыяй "Алена", аб чым паведамляе прэс-служба Нацыянальнай кінастудыі.Карціна знята ў жанры гістарычнай драмы. Рэжысёрам "Лёс дыверсанта" стаў Дзмітрый Астрахан, за аператарскую працу адказваў Аляксандр Рудзь, аўтар сцэнарыя - Павел Магілін.Галоўныя ролі ў фільме сыгралі беларускія і расійскія акцёры: Андрэй Смалякоў, Аляксей Сурэнскі, Аляксандр Семчаў, Уладзімір Цімафееў, Віктар Васільеў, Алег Коц, Аляксандр Ткачонак, Руслан Чарнецкі, Аляксандр Зяленко, Юліяна Міхневіч, Наталля Халадовіч, Святлана Кажамякіна.На "Беларусьфільме" таксама адзначылі, што вобраз галоўнага персанажа - чыгуначніка Алеся Арловіча - зборны. Прататыпамі вобраза паслужылі рэальныя гістарычныя героі, у прыватнасці - беларускі падпольшчык Фёдар Крыловіч, які здзейсніў самую буйную сухапутную дыверсію Другой сусветнай вайны на чыгуначнай станцыі Асіповічы.Дзе паглядзець фільм "Лёс дыверсанта"Першымі - 6 траўня - фільм пакажуць сталічныя кінатэатры "Масква", "Дом кіно" і "Кіеў". "Беларусь" прадставіць карціну гледачам 6 і 8-11 траўня, "Бярэсце" - 7 траўня.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/1c/1047505428_582:0:1947:858_1920x0_80_0_0_db6c0045fde62dd237f404eaee4e1bf2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, культура, галоўнае, драма, "беларусьфільм", подзвіг, партызаны, вялікая айчынная вайна, рэжысёр, дзмітрый астрахан, "лёс дыверсанта"
навіны , у беларусі, культура, галоўнае, драма, "беларусьфільм", подзвіг, партызаны, вялікая айчынная вайна, рэжысёр, дзмітрый астрахан, "лёс дыверсанта"
Гістарычная драма ад "Беларусьфільма" выйдзе ў пракат у траўні
Карціну, якая апавядае пра подзвігі беларускіх партызан у гады Айчыннай вайны, зняў рэжысёр Дзмітрый Астрахан.
МІНСК, 3 тра – Sputnik. Прэм’ера новага ваеннага фільма "Лёс дыверсанта" адбылася ў мінулы чацвер. Стужка знята "Беларусьфільмам" сумесна з расійскай студыяй "Алена", аб чым паведамляе прэс-служба Нацыянальнай кінастудыі.
Карціна знята ў жанры гістарычнай драмы. Рэжысёрам "Лёс дыверсанта" стаў Дзмітрый Астрахан, за аператарскую працу адказваў Аляксандр Рудзь, аўтар сцэнарыя - Павел Магілін.
Галоўныя ролі ў фільме сыгралі беларускія і расійскія акцёры: Андрэй Смалякоў, Аляксей Сурэнскі, Аляксандр Семчаў, Уладзімір Цімафееў, Віктар Васільеў, Алег Коц, Аляксандр Ткачонак, Руслан Чарнецкі, Аляксандр Зяленко, Юліяна Міхневіч, Наталля Халадовіч, Святлана Кажамякіна.
"Фільм прысвечаны подзвігам беларускіх падпольшчыкаў і партызан, якія гераічна змагаліся з нямецкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны", - гаворыцца ў паведамленні.
На "Беларусьфільме" таксама адзначылі, што вобраз галоўнага персанажа - чыгуначніка Алеся Арловіча - зборны. Прататыпамі вобраза паслужылі рэальныя гістарычныя героі, у прыватнасці - беларускі падпольшчык Фёдар Крыловіч, які здзейсніў самую буйную сухапутную дыверсію Другой сусветнай вайны на чыгуначнай станцыі Асіповічы.
Дзе паглядзець фільм "Лёс дыверсанта"
Першымі - 6 траўня - фільм пакажуць сталічныя кінатэатры "Масква", "Дом кіно" і "Кіеў". "Беларусь" прадставіць карціну гледачам 6 і 8-11 траўня, "Бярэсце" - 7 траўня.