https://bel.sputnik.by/20210503/Samalt-Belavya-yak-lyatse-z-Gruz-ne-zmog-sests--Mnsku-z-za-vetru-1047537253.html
Самалёт "Белавія", які ляцеў з Грузіі, не змог сесці ў Мінску з-за ветру
Самалёт "Белавія", які ляцеў з Грузіі, не змог сесці ў Мінску з-за ветру
Sputnik Беларусь
Астатнія пяць самалётаў, якія рухаліся пасля тбіліскага рэйса, спакойна прызямліліся ў паветранай гавані. 03.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-03T12:26+0300
2021-05-03T12:26+0300
2021-05-03T11:05+0300
навіны
у беларусі
у свеце
здарэнні
галоўнае
самалёт
"белавія"
грузія
мінск
вецер
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102476/50/1024765090_0:104:2000:1229_1920x0_80_0_0_0d44b45c251e89d2b7904050774f574d.jpg
МІНСК, 3 тра - Sputnik. Самалёт Boeing 737-800, які ляцеў з Тбілісі ў Мінск, не змог сесці ў аэрапорце беларускай сталіцы з-за моцнага ветру і прызямліўся на запасным аэрадроме ў Вільні, распавяла Sputnik прэс-сакратар Нацыянальнага аэрапорта Мінск Раміна Саматханава.Борт павінен быў прызямліцца ў 05:45 у Мінску, аднак з-за моцнага бакавога ветру не змог гэтага зрабіць, пасля чаго сеў у Вільні у 8:23.Паводле яе слоў, аэрапорт працуе ў штатным рэжыме. Усе рэйсы, якія прыляцелі пасля тбіліскага (іх было пяць), прызямліліся ў Мінску.Па дадзеных сэрвісу Flightradar 24, самалёт вылецеў у 10:11, у 10:36 ён зрабіў пасадку ў беларускай сталіцы.Нагадаем, сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру на 3 траўня. У Беларусі ў панядзелак чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.Чытайце таксама:
грузія
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102476/50/1024765090_112:0:1889:1333_1920x0_80_0_0_6ac659a801fcbd02c616be2219c3f2a4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, здарэнні, галоўнае, самалёт, "белавія", грузія, мінск, вецер, авіярэйсы
навіны , у беларусі, у свеце, здарэнні, галоўнае, самалёт, "белавія", грузія, мінск, вецер, авіярэйсы
Самалёт "Белавія", які ляцеў з Грузіі, не змог сесці ў Мінску з-за ветру
Астатнія пяць самалётаў, якія рухаліся пасля тбіліскага рэйса, спакойна прызямліліся ў паветранай гавані.
МІНСК, 3 тра - Sputnik. Самалёт Boeing 737-800, які ляцеў з Тбілісі ў Мінск, не змог сесці ў аэрапорце беларускай сталіцы з-за моцнага ветру і прызямліўся на запасным аэрадроме ў Вільні, распавяла Sputnik прэс-сакратар Нацыянальнага аэрапорта Мінск Раміна Саматханава.
Борт павінен быў прызямліцца ў 05:45 у Мінску, аднак з-за моцнага бакавога ветру не змог гэтага зрабіць, пасля чаго сеў у Вільні у 8:23.
"Вылет з Вільнюса першапачаткова быў запланаваны на 9:30, потым расклад памяняўся на 10.00", - патлумачыла Саматханава.
Паводле яе слоў, аэрапорт працуе ў штатным рэжыме. Усе рэйсы, якія прыляцелі пасля тбіліскага (іх было пяць), прызямліліся ў Мінску.
Па дадзеных сэрвісу Flightradar 24, самалёт вылецеў у 10:11, у 10:36 ён зрабіў пасадку ў беларускай сталіцы.
Нагадаем, сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру на 3 траўня. У Беларусі ў панядзелак чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.