https://bel.sputnik.by/20210505/Stop-sanktsyntsy-Skoda-kupts-uzho-nelga-shto-budze-z-Nivea--Liqui-Moly-1047552701.html
Стоп "санкцыёнцы": Skoda купіць ужо нельга, што будзе з Nivea і Liqui Moly?
Стоп "санкцыёнцы": Skoda купіць ужо нельга, што будзе з Nivea і Liqui Moly?
Sputnik Беларусь
З 5 траўня ўсе суб'екты гаспадарання павінны прыпыніць аптовы і рознічны гандаль забароненымі Skoda, Liqui Moly і Nivea. Sputnik высвятляў, што стане з... 05.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-05T14:18+0300
2021-05-05T14:18+0300
2021-05-05T12:40+0300
навіны
у беларусі
у свеце
эканоміка
галоўнае
skoda
nivea
liqui moly
санкцыі
санкцыёнка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/0d/1047378268_0:112:1920:1198_1920x0_80_0_0_a3fd0c1508a40ff699201ca3d5b51477.jpg
Прадаваць рэшткі можна і пасля 5 траўня, але з умовамі. Рэтэйлерам, якія гандлююць касметыкай і змазачнымі матэрыяламі, 13 траўня трэба правесці інвентарызацыю рэшткаў - за выключэннем тых тавараў, у якіх скончыўся тэрмін прыдатнасці.Да 18 траўня прадаўцы павінны прадаставіць у інспекцыю МПЗ па месцы пастаноўкі на ўлік два асобнікі вопісу рэшткаў. Адзін застанецца ў падаткавікоў, другі накіруюць у выдавецтва "Белбланкавыд". Там трэба будзе купіць спецыяльныя кантрольныя знакі і не пазней за 5 ліпеня прамаркіраваць тавар.Nivea прададуцьТакім чынам, знайсці ў краме цюбікі Nivea атрымаецца і пасля 5 траўня - калі рэтэйлерам будуць выкананыя ўсе неабходныя працэдуры."Усё будзем рабіць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі з нагоды рэалізацыі Nivea. Мы звярнуліся да вытворцы, паколькі з'яўляемся адным з дыстрыб'ютараў прадукцыі на тэрыторыі Беларусі. Знялі з продажу пазіцыі, названыя ў пераліку забароненых тавараў, і адправілі на склад. Асноўнае пытанне зараз - атрымаць названыя акцызы. Калегі разбіраюцца. Як толькі зразумеем, як правільна прадаваць рэшткі, аформім належным чынам і працягнем рэалізоўваць", - паведаміў агенцтву Sputnik Беларусь прадстаўнік рэтэйлу, які прадае, у тым ліку, касметыку вядомага нямецкага брэнда.Суразмоўца не змог назваць колькасць тавараў Nivea, адпраўленых на склад. Але адзначыў, што ў агульным аб'ёме прадукцыі, што рэалізуецца гэта не такі значны паказчык.Падаткавікі раней растлумачылі, што кантраляваць увоз і продаж забароненых тавараў будуць паўсюдна - у гандлёвых аб'ектах, на рынках, выставах, кірмашах, у інтэрнэт-крамах, сэрвісах прыватных аб'яў у сетцы. Парушальнікам накіруюць прадпісанне аб забароне, ім можа пагражаць штраф да 200 базавых велічынь за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць і канфіскацыя сумы даходу.А што Skoda?Напярэдадні афіцыйны імпарцёр Skoda, кампанія "Фелокт-сэрвіс" паведаміў, што з 5 траўня дылерскія цэнтры чэшскай маркі прыпыняюць продаж новых аўтамабіляў. Гэта робіцца ў сувязі са ўступленнем у дзеянне пастановы Саўміна N240 ад 2021/04/23 года.Імпарцёр удакладніў, што продажы запчастак на аўтамабілі Skoda не спыняюцца, гарантыйныя абавязацельствы дылеры таксама будуць выконваць у поўным аб'ёме.Нагадаем, у Беларусі да нядаўняга часу прадаваліся чатыры мадэлі Skoda - гэта два красоверы, Kodiaq і Karoq, і два ліфтбэкі, Octavia і Superb. З іх толькі флагманскі Superb выраблены ў Чэхіі. Астатнія ж аўтамабілі збіраюцца ў Расіі. Як і папулярны ў Беларусі Rapid, продажы якога былі прыпыненыя ў сакавіку з-за неадпаведнасцяў у тэхнічнай дакументацыі, выяўленых Дзяржстандартам.Што забаронена?Пастанова Савета міністраў пасля прэзідэнцкага ўказа выйшла 23 красавіка 2021 года. Быў апублікаваны пералік тавараў, забароненых да рэалізацыі на тэрыторыі краіны. Як сказана ў дакуменце, гэта зроблена "для забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў, з улікам недружалюбных дзеянняў у дачыненні да беларускага народа".У пералік патрапілі тавары кампаній Liqui Moly, Skoda Auto і і Beiersdorf (гандлёвыя маркі Nivea, Eucerin, La Prairie, Labello, Hansaplast, Florena, 8x4, Skin Stories, Gammon, Tesa, Chaul, Coppertone, Hidrofugal, Stop the water while using me ).Усе хАКей?У гэтым годзе брэнд Nivea адмовіўся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі-2021, калі б ён праходзіў у Беларусі. Падтрымалі касметычны брэнд Skoda Auto і вытворца змазачных матэрыялаў Liqui Moly.У сакавіку гэтага года Дзяржстандарт па Мінскай вобласці і Мінску прыпыніў продаж аўтамабіляў Skoda Rapid ў Беларусі.30 сакавіка прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб контрсанкцыях ў дачыненні да асобных дзяржаў, па якім прадугледжана забарона на ўвоз у рэспубліку некаторых катэгорый тавараў, імпарт работ або паслуг, якія выконваюць фізічныя асобы або кампаніі краін, якія раней ужывалі санкцыі ў дачыненні да беларускіх фірмаў або грамадзян.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210408/Supratsleglasts-prytsyagvayutstsa-nezvychaynae-syabrostva-lstsy--pudzelya--vdea-1047308984.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/0d/1047378268_0:26:1920:1232_1920x0_80_0_0_4f6a7bf2b296c3638d8f1a3f2a4c53e0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, эканоміка, галоўнае, skoda, nivea, liqui moly, санкцыі, санкцыёнка, санкцыйны спісак
навіны , у беларусі, у свеце, эканоміка, галоўнае, skoda, nivea, liqui moly, санкцыі, санкцыёнка, санкцыйны спісак
Стоп "санкцыёнцы": Skoda купіць ужо нельга, што будзе з Nivea і Liqui Moly?
З 5 траўня ўсе суб'екты гаспадарання павінны прыпыніць аптовы і рознічны гандаль забароненымі Skoda, Liqui Moly і Nivea. Sputnik высвятляў, што стане з замежнай прадукцыяй, якая патрапіла пад санкцыі.
Прадаваць рэшткі можна і пасля 5 траўня, але з умовамі. Рэтэйлерам, якія гандлююць касметыкай і змазачнымі матэрыяламі, 13 траўня трэба правесці інвентарызацыю рэшткаў - за выключэннем тых тавараў, у якіх скончыўся тэрмін прыдатнасці.
Да 18 траўня прадаўцы павінны прадаставіць у інспекцыю МПЗ па месцы пастаноўкі на ўлік два асобнікі вопісу рэшткаў. Адзін застанецца ў падаткавікоў, другі накіруюць у выдавецтва "Белбланкавыд". Там трэба будзе купіць спецыяльныя кантрольныя знакі і не пазней за 5 ліпеня прамаркіраваць тавар.
Такім чынам, знайсці ў краме цюбікі Nivea атрымаецца і пасля 5 траўня - калі рэтэйлерам будуць выкананыя ўсе неабходныя працэдуры.
"Усё будзем рабіць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі з нагоды рэалізацыі Nivea. Мы звярнуліся да вытворцы, паколькі з'яўляемся адным з дыстрыб'ютараў прадукцыі на тэрыторыі Беларусі. Знялі з продажу пазіцыі, названыя ў пераліку забароненых тавараў, і адправілі на склад. Асноўнае пытанне зараз - атрымаць названыя акцызы. Калегі разбіраюцца. Як толькі зразумеем, як правільна прадаваць рэшткі, аформім належным чынам і працягнем рэалізоўваць", - паведаміў агенцтву Sputnik Беларусь прадстаўнік рэтэйлу, які прадае, у тым ліку, касметыку вядомага нямецкага брэнда.
Суразмоўца не змог назваць колькасць тавараў Nivea, адпраўленых на склад. Але адзначыў, што ў агульным аб'ёме прадукцыі, што рэалізуецца гэта не такі значны паказчык.
Падаткавікі раней растлумачылі, што кантраляваць увоз і продаж забароненых тавараў будуць паўсюдна - у гандлёвых аб'ектах, на рынках, выставах, кірмашах, у інтэрнэт-крамах, сэрвісах прыватных аб'яў у сетцы. Парушальнікам накіруюць прадпісанне аб забароне, ім можа пагражаць штраф да 200 базавых велічынь за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць і канфіскацыя сумы даходу.
Напярэдадні афіцыйны імпарцёр Skoda, кампанія "Фелокт-сэрвіс" паведаміў, што з 5 траўня дылерскія цэнтры чэшскай маркі прыпыняюць продаж новых аўтамабіляў. Гэта робіцца ў сувязі са ўступленнем у дзеянне пастановы Саўміна N240 ад 2021/04/23 года.
"Па выкананні абавязацельстваў у межах заключаных кантрактаў нашы прадстаўнікі звяжуцца з кожным кліентам індывідуальна", - гаворыцца ў паведамленні.
Імпарцёр удакладніў, што продажы запчастак на аўтамабілі Skoda не спыняюцца, гарантыйныя абавязацельствы дылеры таксама будуць выконваць у поўным аб'ёме.
Нагадаем, у Беларусі да нядаўняга часу прадаваліся чатыры мадэлі Skoda - гэта два красоверы, Kodiaq і Karoq, і два ліфтбэкі, Octavia і Superb. З іх толькі флагманскі Superb выраблены ў Чэхіі. Астатнія ж аўтамабілі збіраюцца ў Расіі. Як і папулярны ў Беларусі Rapid, продажы якога былі прыпыненыя ў сакавіку з-за неадпаведнасцяў у тэхнічнай дакументацыі, выяўленых Дзяржстандартам.
Пастанова Савета міністраў пасля прэзідэнцкага ўказа выйшла 23 красавіка 2021 года. Быў апублікаваны пералік тавараў, забароненых да рэалізацыі на тэрыторыі краіны. Як сказана ў дакуменце, гэта зроблена "для забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў, з улікам недружалюбных дзеянняў у дачыненні да беларускага народа".
У пералік патрапілі тавары кампаній Liqui Moly, Skoda Auto і і Beiersdorf (гандлёвыя маркі Nivea, Eucerin, La Prairie, Labello, Hansaplast, Florena, 8x4, Skin Stories, Gammon, Tesa, Chaul, Coppertone, Hidrofugal, Stop the water while using me ).
У гэтым годзе брэнд Nivea адмовіўся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі-2021, калі б ён праходзіў у Беларусі. Падтрымалі касметычны брэнд Skoda Auto і вытворца змазачных матэрыялаў Liqui Moly.
У сакавіку гэтага года Дзяржстандарт па Мінскай вобласці і Мінску прыпыніў продаж аўтамабіляў Skoda Rapid ў Беларусі.
30 сакавіка прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб контрсанкцыях ў дачыненні да асобных дзяржаў, па якім прадугледжана забарона на ўвоз у рэспубліку некаторых катэгорый тавараў, імпарт работ або паслуг, якія выконваюць фізічныя асобы або кампаніі краін, якія раней ужывалі санкцыі ў дачыненні да беларускіх фірмаў або грамадзян.