https://bel.sputnik.by/20210506/Ad-palkonka-da-praparshchyka-apublkavany-sps-pazbalenykh-zvannya-slavko-1047559176.html
Ад палкоўнікаў да прапаршчыкаў: апублікаваны спіс пазбаўленых званняў сілавікоў
Ад палкоўнікаў да прапаршчыкаў: апублікаваны спіс пазбаўленых званняў сілавікоў
Sputnik Беларусь
Пералік пазбаўленых воінскіх і спецыяльных званняў супрацоўнікаў і "запаснікаў" змяшчае 87 прозвішчаў - у яго ўвайшлі прадстаўнікі розных сілавых структур. 06.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-06T10:51+0300
2021-05-06T10:51+0300
2021-05-06T09:46+0300
навіны
у беларусі
грамадства
галоўнае
спісак
сілавік
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/06/1046326556_0:4:1280:727_1920x0_80_0_0_904cc6c024570670da0f43660e012f1f.jpg
МІНСК, 6 тра - Sputnik. Міліцыянеры і вайскоўцы, следчыя і памежнікі па ініцыятыве кіраўнікоў адпаведных ведамстваў страцілі пагоны і спецыяльныя званні, спіс апублікаваны на Нацыянальным прававым партале pravo.by.Прэзідэнт Беларусі ўказам №174 ад 4 траўня 2021 года распарадзіўся пазбавіць воінскіх і спецыяльных званняў прадстаўнікоў сілавых структур. Да кіраўніка дзяржавы з адпаведнай ініцыятывай звярнуліся кіраўнікі сілавых ведамстваў, паколькі менавіта прэзідэнт надзелены правам пазбаўляць воінскіх званняў вайскоўцаў, а таксама грамадзян, якiя знаходзяцца ў запасе або знаходзяцца ў адстаўцы.Прычынамі звальненьня і пазбаўлення звання экс-сілавікоў сталі іх дзеянні і паводзіны "ў перыяд абвастрэння грамадска-палітычнага становішча ў краіне з мэтай яе дэстабілізацыі".Каго пакараліНайбольшая колькасць разжалаваных у структуры беларускага МУС: два палкоўнікі, дзесяць падпалкоўнікаў, восем маёраў, дзевяць капітанаў, адзінаццаць старэйшых лейтэнантаў - усе супрацоўнікі з ліку запасу. Таксама былі звольнены і дзеючыя супрацоўнікі.Прыналежнасці да воінскіх фарміраванням і пагонаў пазбавіліся прадстаўнікі афіцэрскага складу ў адстаўцы: палкоўнік, шэсць падпалкоўнікаў, два маёры, васемнаццаць капітанаў (у тым ліку юстыцыі запасу), старшы лейтэнант, лейтэнант і сяржант. Згодна з указам, таксама ў пераліку - былы камандзір брыгады спецназа з часткі ў Мар'інай Горцы і супрацоўнік КДБ.У спіс увайшлі былы начальнік ДАІ Сяргей Маслоўскі, экс-сілавікі Станіслаў Лупаносаў, Андрэй Астаповіч, Ігар Лобан, Ігар Макар і іншыя, раней абвінавачаныя ў тэрарыстычнай дзейнасці.Каментарыі міністэрстваўРаней кіраўнік МУС Іван Кубракоў паведаміў, што званняў пазбаўленыя людзі, якія памыліліся ў выбары прафесіі, а ў цяжкі час "паклалі пасведчання на стол і адмовіліся выконваць свае абавязкі".У Мінабароны па дадзенай падставе растлумачылі, што ўчынкі ваеннаслужачых "несумяшчальныя з высокім званнем афіцэра".Пра тое, што шэраг супрацоўнікаў дазволіў сабе недапушчальную форму паводзін для афіцэраў, заявілі ў прэс-службе СК і Пагранкамітэце.Нагадаем, што раней намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Генадзь Казакевіч паведамляў пра тое, што прадстаўнікі сілавых структур складаюць касцяк ініцыятывы BYPOL. У асноўным, па дадзеных сілавога ведамства, гэта былыя аператыўнікі і следчыя, а таксама работнікі пракуратуры і выкладчыкі Акадэміі МУС.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210426/Samyya-yarkya-vobrazy-chyrvonay-darozhk-Oskara---ad-Khepbern-da-Dzhol-1047479921.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/06/1046326556_0:0:1280:805_1920x0_80_0_0_0ed54879944345bd270c08f4e5a57ee0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, спісак, сілавік
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, спісак, сілавік
Ад палкоўнікаў да прапаршчыкаў: апублікаваны спіс пазбаўленых званняў сілавікоў
Пералік пазбаўленых воінскіх і спецыяльных званняў супрацоўнікаў і "запаснікаў" змяшчае 87 прозвішчаў - у яго ўвайшлі прадстаўнікі розных сілавых структур.
МІНСК, 6 тра - Sputnik. Міліцыянеры і вайскоўцы, следчыя і памежнікі па ініцыятыве кіраўнікоў адпаведных ведамстваў страцілі пагоны і спецыяльныя званні, спіс апублікаваны на Нацыянальным прававым партале pravo.by.
Прэзідэнт Беларусі ўказам №174 ад 4 траўня 2021 года распарадзіўся пазбавіць воінскіх і спецыяльных званняў прадстаўнікоў сілавых структур. Да кіраўніка дзяржавы з адпаведнай ініцыятывай звярнуліся кіраўнікі сілавых ведамстваў, паколькі менавіта прэзідэнт надзелены правам пазбаўляць воінскіх званняў вайскоўцаў, а таксама грамадзян, якiя знаходзяцца ў запасе або знаходзяцца ў адстаўцы.
Прычынамі звальненьня і пазбаўлення звання экс-сілавікоў сталі іх дзеянні і паводзіны "ў перыяд абвастрэння грамадска-палітычнага становішча ў краіне з мэтай яе дэстабілізацыі".
Найбольшая колькасць разжалаваных у структуры беларускага МУС: два палкоўнікі, дзесяць падпалкоўнікаў, восем маёраў, дзевяць капітанаў, адзінаццаць старэйшых лейтэнантаў - усе супрацоўнікі з ліку запасу. Таксама былі звольнены і дзеючыя супрацоўнікі.
Прыналежнасці да воінскіх фарміраванням і пагонаў пазбавіліся прадстаўнікі афіцэрскага складу ў адстаўцы: палкоўнік, шэсць падпалкоўнікаў, два маёры, васемнаццаць капітанаў (у тым ліку юстыцыі запасу), старшы лейтэнант, лейтэнант і сяржант. Згодна з указам, таксама ў пераліку - былы камандзір брыгады спецназа з часткі ў Мар'інай Горцы і супрацоўнік КДБ.
У спіс увайшлі былы начальнік ДАІ Сяргей Маслоўскі, экс-сілавікі Станіслаў Лупаносаў, Андрэй Астаповіч, Ігар Лобан, Ігар Макар і іншыя, раней абвінавачаныя ў тэрарыстычнай дзейнасці.
Раней кіраўнік МУС Іван Кубракоў паведаміў, што званняў пазбаўленыя людзі, якія памыліліся ў выбары прафесіі, а ў цяжкі час "паклалі пасведчання на стол і адмовіліся выконваць свае абавязкі".
У Мінабароны па дадзенай падставе растлумачылі, што ўчынкі ваеннаслужачых "несумяшчальныя з высокім званнем афіцэра".
Пра тое, што шэраг супрацоўнікаў дазволіў сабе недапушчальную форму паводзін для афіцэраў, заявілі ў прэс-службе СК і Пагранкамітэце.
Нагадаем, што раней намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Генадзь Казакевіч паведамляў пра тое, што прадстаўнікі сілавых структур складаюць касцяк ініцыятывы BYPOL. У асноўным, па дадзеных сілавога ведамства, гэта былыя аператыўнікі і следчыя, а таксама работнікі пракуратуры і выкладчыкі Акадэміі МУС.