https://bel.sputnik.by/20210507/Na-vultsy-Mnska--ablasnykh-garado-vyyduts-novyya-elektrobusy--vdea-1047559269.html
На вуліцы Мінска і абласных гарадоў выйдуць новыя электробусы – відэа
На вуліцы Мінска і абласных гарадоў выйдуць новыя электробусы – відэа
Sputnik Беларусь
Год таму доследны ўзор электробуса МАЗ прадэманстравалі прэзідэнту. Тады Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу вырабіць першыя 10 адзінак такой тэхнікі і... 07.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-07T13:15+0300
2021-05-07T13:15+0300
2021-07-05T11:38+0300
відэа
мультымедыя
аўто
у беларусі
эканоміка
мінск
горад
электробус
маз
аляксандр лукашэнка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/05/1047558702_0:80:1281:804_1920x0_80_0_0_9f7d8d730dc6a4caae0e33ad6777ef98.jpg
Электробус пабудаваны на базе ўжо вядомай мадэлі МАЗ-303. Іх лёгка пазнаць па каларытнай "гарбінцы" на даху, якая паўтарае сілуэт зубра.Цяпер на сталічныя маршруты выйдуць чатыры электробусы ў кузаве МАЗ-303, яшчэ шэсць адзінак электратэхнікі адправяцца ў абласныя цэнтры.Паколькі мадэль электробуса нізкапольная, батарэі размясцілі па ўсім даху, частка цягавых акумулятараў - у маторнай шахце. Але галоўная асаблівасць у зарадцы.Беларускія вытворцы ўжо робяць розныя мадэлі электробусаў. Але яны працуюць на суперкандэнсатарах, пры гэтым маюць малы запас ходу і зараджаюцца на кожнай канчатковай станцыі. Электробус МАЗ працуе на начной зарадцы.Сам электробус не толькі экалагічны, але і практычна бясшумны. Мае плыўны ход, а для пасажыраў у салоне працуе кандыцыянер, ёсць USB-порт для зарадкі гаджэтаў. Месца кіроўцы выглядае вельмі сучасна, уражвае панэль прыбораў - яна "віртуальная".Тэхнікай зацікавіліся аўтапаркі ў Расіі і Украіне. Дарэчы, там ужо "ходзяць" некалькі адзінак гэтай мадэлі электробусаў."Мы бачым перспектывы дадзенага прадукту на рынках сумежных краін, ён добра сябе зарэкамендаваў у Кіеве, у Санкт-Пецярбургу. Гэта канкурэнтаздольны прадукт, які можа заняць цалкам добрую долю рынку", - заявіў генеральны дырэктар ААТ "МАЗ" Валерый Іванковіч.Асноўная праблема беларускіх электробусаў - дарагоўля, да паловы кошту складае батарэя, а яна імпартная. Але ў Беларусі плануюць стварыць вытворчасць айчынных батарэй, за кошт чаго знізіць кошт электратранспарту.Мінтранс, з улікам уводу ў поўную эксплуатацыю Беларускай АЭС, а таксама ў цэлым развіцця напрамкаў электратранспарту, не мае намеру зніжаць абароты па закупцы беларускай тэхнікі на электрацязе. А таму экалагічны грамадскі транспарт паступова заменіць амаль усю тэхніку з рухавікамі ўнутранага згарання.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210406/Pershyya-zhanchyny-dashntsy-zyavlsya-na-znakamtay-rymskay-ploshchy--vdea-1047304078.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/05/1047558702_0:40:1281:844_1920x0_80_0_0_e1ba0b7afbaeea093948607229582012.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мультымедыя, аўто, у беларусі, эканоміка, мінск, горад, электробус, маз, аляксандр лукашэнка
мультымедыя, аўто, у беларусі, эканоміка, мінск, горад, электробус, маз, аляксандр лукашэнка
На вуліцы Мінска і абласных гарадоў выйдуць новыя электробусы – відэа
13:15 07.05.2021 (абноўлена: 11:38 05.07.2021) Год таму доследны ўзор электробуса МАЗ прадэманстравалі прэзідэнту. Тады Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу вырабіць першыя 10 адзінак такой тэхнікі і паставіць у аўтапаркі краіны. Уласна, даручэнне сёння выканана. Глядзіце відэа Sputnik.
Электробус пабудаваны на базе ўжо вядомай мадэлі МАЗ-303. Іх лёгка пазнаць па каларытнай "гарбінцы" на даху, якая паўтарае сілуэт зубра.
Цяпер на сталічныя маршруты выйдуць чатыры электробусы ў кузаве МАЗ-303, яшчэ шэсць адзінак электратэхнікі адправяцца ў абласныя цэнтры.
Паколькі мадэль электробуса нізкапольная, батарэі размясцілі па ўсім даху, частка цягавых акумулятараў - у маторнай шахце. Але галоўная асаблівасць у зарадцы.
Беларускія вытворцы ўжо робяць розныя мадэлі электробусаў. Але яны працуюць на суперкандэнсатарах, пры гэтым маюць малы запас ходу і зараджаюцца на кожнай канчатковай станцыі. Электробус МАЗ працуе на начной зарадцы.
"Сутнасць у тым, што батареянакапіцелі на машыне забяспечваюць назапашванне энергіі ў межах 4-6 гадзін. Гэта дазваляе забяспечыць запас ходу электробуса ў 300 кіламетраў, інакш кажучы машына адпрацоўвае змену на маршруце і вяртаецца ў парк. А ўжо ў начны час адбываецца зарадка батарэі. І гэта выгадна - начны тарыф на электраэнергію больш танны", - распавёў намеснік дырэктара па маркетынгу прадпрыемства Уладзімір Янушка.
Сам электробус не толькі экалагічны, але і практычна бясшумны. Мае плыўны ход, а для пасажыраў у салоне працуе кандыцыянер, ёсць USB-порт для зарадкі гаджэтаў. Месца кіроўцы выглядае вельмі сучасна, уражвае панэль прыбораў - яна "віртуальная".
Тэхнікай зацікавіліся аўтапаркі ў Расіі і Украіне. Дарэчы, там ужо "ходзяць" некалькі адзінак гэтай мадэлі электробусаў.
"Мы бачым перспектывы дадзенага прадукту на рынках сумежных краін, ён добра сябе зарэкамендаваў у Кіеве, у Санкт-Пецярбургу. Гэта канкурэнтаздольны прадукт, які можа заняць цалкам добрую долю рынку", - заявіў генеральны дырэктар ААТ "МАЗ" Валерый Іванковіч.
Асноўная праблема беларускіх электробусаў - дарагоўля, да паловы кошту складае батарэя, а яна імпартная. Але ў Беларусі плануюць стварыць вытворчасць айчынных батарэй, за кошт чаго знізіць кошт электратранспарту.
Мінтранс, з улікам уводу ў поўную эксплуатацыю Беларускай АЭС, а таксама ў цэлым развіцця напрамкаў электратранспарту, не мае намеру зніжаць абароты па закупцы беларускай тэхнікі на электрацязе. А таму экалагічны грамадскі транспарт паступова заменіць амаль усю тэхніку з рухавікамі ўнутранага згарання.