Мінаховы здароўя распавяло падрабязнасці пра створаную ў Беларусі вакцыну ад COVID-19

© Sputnik / Евгений Епанчинцев / Перайсці ў медыябанкПраца лабараторыі, архіўнае фота
Праца лабараторыі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 08.05.2021
Падпісацца
Так званая "вакцына ў прабірцы" - гэта кандыдатны (пробны) варыянт прэпарата. Наперадзе ў навукоўцаў яшчэ шмат працы, перш чым пачнуцца клінічныя выпрабаванні.
МІНСК, 8 тра - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя распавяло падрабязнасці пра створаную беларускую вакцыну ад каронавіруса.
Сёння Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што ў Беларусі распрацавалі айчынную вакцыну ад COVID-19. У цяперашні час у Беларусі атрыманы кандыдатны варыянт вакцыны - так званая "вакцына ў прабірцы".
"Мы пайшлі па шляху стварэння вакцыны класічнага тыпу - забітай цельнавірыённай. Гэта тэхналогія добра апрабаваная - ужываецца ўжо больш стагоддзя. Асноўнай з яе пераваг з'яўляецца наяўнасць у вакцыне поўнага набору антыгенаў, неабходных для выпрацоўкі імуннага адказу", - патлумачыў намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка.
Вакцына, якую распрацоўваюць у Беларусі - інактываваная, гэта значыць зроблена з "забітага" віруса: гэты тып вакцыны добра вывучаны, тэхналогія вядомая даўно, вакцына будзе маларэактагеннай, без аддаленых пабочных рэакцый і наступстваў.

Перавагі і недахопы

Перавага будучай вакцыны - магчымасць мяняць склад пры неабходнасці, калі будуць адбывацца сур'ёзныя мутацыі штамаў.
З недахопаў - цяжкі працэс вытворчасці і працяглыя тэрміны стварэння ў параўнанні з тымі ж вектарнымі вакцынамі. Праца ідзе з высокапатагенным матэрыялам, таму патрабуецца высокі ўзровень біялагічнай абароны.

Выпрабаванні вакцыны

Паводле слоў спецыяліста, прататып ўяўляе сабой нейкую субстанцыю, наступная стадыя - яе ачыстка. Затым правядзенне першай і другой фазы клінічных выпрабаванняў, пасля якіх можна будзе вырабляць вакцыну ў прамысловых маштабах і вакцынаваць насельніцтва. Паралельна з гэтым будзе праводзіцца трэцяя фаза клінічных выпрабаванняў.
Навукоўцы ўпэўненыя, што доследна-прамысловая стадыя прэпарата пачне выпускацца з канца 2021 года.
Якое прадпрыемства зоймецца вытворчасцю айчыннай вакцыны, трымаецца ў сакрэце - камерцыйная таямніца. Над назвай таксама пакуль не думалі: "галоўнае - вынайсці".

Вакцынацыя ў Беларусі

У Беларусі працягваецца прышчэпачная кампанія: на дадзены момант першы кампанент вакцыны атрымалі каля 3,3% насельніцтва, 150 тысяч чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі з двух доз прэпарата. Прышчэпкі робяць не толькі расійскім "Спутником V", але і вырабленай на базе "Белмедпрэпаратаў" вакцынай.
У бліжэйшы час зноў чакаецца прыбыццё кітайскай вакцыны "Синофарм": прэпарат у разліку на 150 тысяч чалавек прыбудзе ў якасці гуманітарнай дапамогі ад урада КНР.
Міністэрства аховы здароўя нагадала, што вакцынацыя праводзіцца не раней чым праз 21 дзень пасля ўвядзення першага кампанента. Але, па словах Аляксандра Тарасенкі, дата гэта не строгая.
"Чалавек можа захварэць, з'ехаць у камандзіроўку, іншыя нейкія праблемы. Дапускаецца перапынак да 45 і нават да 56 дзён (паміж першым і другім кампанентам - Sputnik). Нагадваю гэта для таго, каб насельніцтва не хвалявалася і не перарывала курс", - заявіў ён.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0