Відэа

Відэафакт: "Цягнік памяці" з Віцебска ў Брэст адправіўся не па раскладзе

Прамы цягнік з Віцебска ў Брэст, прысвечаны 9 Траўня, адправіўся з Віцебскага вакзала. Чым адрозніваецца "Цягнік памяці" ад звычайнага і наколькі святочным было адпраўленне, глядзіце на відэа.
Як паведамілі арганізатары паездкі, "Цягнік памяці" адпраўляецца з Віцебска не першы раз. У мінулым годзе яго прыйшлося адмяніць з-за пандэміі каронавіруса, але ў 2021 ўсё падрыхтавалі загадзя.
"Мы правялі сур'ёзную інфармацыйную кампанію, нас падтрымалі Беларускі саюз жанчын і БРСМ, і я скажу, што вольных месцаў у цягніку практычна няма", - адзначыла менеджэр турыстычнай кампаніі "Ілва" Галіна Манцэвода.
Для таго, каб адправіць цягнік, кампанія заключыла дамову з Беларускай чыгункай, пасля чаго саству выдзелілі асобны час. У Брэст цягнік прыбывае раніцай 9 траўня, а ў Віцебск вяртаецца на наступны дзень.
Праграму для пасажыраў цягніка падрыхтавалі насычаную: наведванне гарадскога мітынгу, розных музеяў Брэсцкай крэпасці, Усходняга форта, затым абед у цытадэлі, а пасля гэтага некаторыя групы адправяцца па святочным горадзе, а некаторыя ў Белавежскую пушчу.
Акрамя таго, сам цягнік пасажыры тэматычна ўпрыгожылі. Па вагонах ходзяць супрацоўнікі "Ілвы" у форме салдат Чырвонай арміі часоў ВАВ і спяваюць ваенныя песні, а прадстаўніцы Беларускага саюза жанчын падрыхтавалі для пасажыраў розныя гістарычныя віктарыны.
Як паведаміў начальнік цягніка Аляксей Гупала, для яго ганарова і прыемна везці ў Брэсцкую крэпасць людзей, якія едуць аддаць даніну продкам, "якія прымалі ўдзел у гэтай страшнай вайне".
Глядзіце таксама:
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі