https://bel.sputnik.by/20210513/Navalntsy--vetser-snoptyk-abyavl-na-pyatntsu-zhoty-zroven-nebyaspek-1047616924.html
Навальніцы і вецер: сіноптыкі аб'явілі на пятніцу жоўты ўзровень небяспекі
Навальніцы і вецер: сіноптыкі аб'явілі на пятніцу жоўты ўзровень небяспекі
Sputnik Беларусь
У апошнія дні ў Беларусі было сонечна, а сярэднясутачная тэмпература была вышэй за кліматычную норму, аднак у бліжэйшыя дні будзе досыць сыра. 13.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-13T16:07+0300
2021-05-13T16:07+0300
2021-05-13T14:39+0300
навіны
прырода
у беларусі
галоўнае
мультымедыя
навальніца
вецер
небяспека
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102851/29/1028512988_3:0:1276:720_1920x0_80_0_0_74c95b30ccebde886d02e40c567780f5.jpg
МІНСК, 13 тра - Sputnik. Навальніцы чакаюцца месцамі па краіне днём 14 траўня, магчыма ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с, пра гэта распавялі ў Белгідраметцэнтры.У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я ў краіне на заўтра абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.У цэлым 14 траўня тэрыторыя рэспублікі будзе ў зоне франтальных раздзелаў, якія ссоўваюцца з Украіны. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.На большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём месцамі магчымы навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах - парывісты.Уначы тэрмометры пакажуць + 5°С .. + 12°С, удзень - ад + 15°С да + 22°С.Надвор'е прынцыпова не зменіцца і ў суботу, якая, нагадаем, будзе рабочай з-за пераносу на 10 траўня. Дажджы чакаюцца і ноччу - месцамі, і днём. У дзённы час таксама магчымы навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.Тэмпература паветра ўначы будзе + 7°С.. + 12°С, днём + 14°С.. + 21°С.Верагоднасць дажджоў будзе менш у нядзелю - па папярэдніх прагнозах, у адзіны выхадны можа месцамі здацца сонца. Тэмпература застанецца ў межах папярэдніх дзён - у начны час да +12°С, днём - каля + 20°С.Раней у Гідрамеце паведамлялі, што вясна бягучага года ў Беларусі можа ўвайсці ў лік самых халодных за ўсю гісторыю назіранняў, хоць глабальныя рэкорды не пабіты. Нагадаем, што цёплае і па-сапраўднаму вясновае сонечнае надвор'е прыйшло ў краіну зусім нядаўна, і ў пачатку тыдня сярэднясутачная тэмпература перавысіла кліматычную норму.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210423/kovarnye-cvety-samye-opasnye-rasteniya-belarusi-1036000166.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Дождливая весна не должна влиять на настроение – мнение психолога
Sputnik Беларусь
Пасмурная погода сохраняется в Беларуси второй месяц, что характерно больше для осени, чем для весны. Sputnik поговорил с кандидатом психологических наук Натальей Олифирович и узнал, жалуются ли белорусы на апрельский дождь и что делать, если в ненастье падает настроение.
2021-05-13T16:07+0300
true
PT2M55S
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102851/29/1028512988_67:0:1212:720_1920x0_80_0_0_c01e4384f54963264f1305f0531d48da.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , прырода, у беларусі, галоўнае, мультымедыя, навальніца, вецер, небяспека, беларусь
навіны , прырода, у беларусі, галоўнае, мультымедыя, навальніца, вецер, небяспека, беларусь
Навальніцы і вецер: сіноптыкі аб'явілі на пятніцу жоўты ўзровень небяспекі
У апошнія дні ў Беларусі было сонечна, а сярэднясутачная тэмпература была вышэй за кліматычную норму, аднак у бліжэйшыя дні будзе досыць сыра.
МІНСК, 13 тра - Sputnik. Навальніцы чакаюцца месцамі па краіне днём 14 траўня, магчыма ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с, пра гэта распавялі ў Белгідраметцэнтры.
У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я ў краіне на заўтра абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.
У цэлым 14 траўня тэрыторыя рэспублікі будзе ў зоне франтальных раздзелаў, якія ссоўваюцца з Украіны. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
На большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём месцамі магчымы навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах - парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць + 5°С .. + 12°С, удзень - ад + 15°С да + 22°С.
Надвор'е прынцыпова не зменіцца і ў суботу, якая, нагадаем, будзе рабочай з-за пераносу на 10 траўня. Дажджы чакаюцца і ноччу - месцамі, і днём. У дзённы час таксама магчымы навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы будзе + 7°С.. + 12°С, днём + 14°С.. + 21°С.
Верагоднасць дажджоў будзе менш у нядзелю - па папярэдніх прагнозах, у адзіны выхадны можа месцамі здацца сонца. Тэмпература застанецца ў межах папярэдніх дзён - у начны час да +12°С, днём - каля + 20°С.
Раней у Гідрамеце паведамлялі, што вясна бягучага года ў Беларусі можа ўвайсці ў лік самых халодных за ўсю гісторыю назіранняў, хоць глабальныя рэкорды не пабіты. Нагадаем, што цёплае і па-сапраўднаму вясновае сонечнае надвор'е прыйшло ў краіну зусім нядаўна, і ў пачатку тыдня сярэднясутачная тэмпература перавысіла кліматычную норму.