https://bel.sputnik.by/20210513/Ne-toe-shto-vy-padumal-dznuyu-skulpturu-stalyaval--German--vdea-1047616803.html
Не тое, што вы падумалі: дзіўную скульптуру ўсталявалі ў Германіі – відэа
Не тое, што вы падумалі: дзіўную скульптуру ўсталявалі ў Германіі – відэа
Sputnik Беларусь
Драўляная статуя, якую ўсталявалі на Рынкавай плошчы нямецкага горада Таргаў, абурыла многіх мясцовых жыхароў. Па задумцы кампазіцыя павінна быць падобная на... 13.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-13T17:55+0300
2021-05-13T17:55+0300
2021-07-05T11:38+0300
відэа
мультымедыя
турызм
у свеце
культура
скульптура
германія
статуя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/04/1047546112_0:0:1274:720_1920x0_80_0_0_6fc6184517271f6da233b83121d5075b.jpg
Сродкі масавай інфармацыі звярнуліся за каментарамі да стваральніка скульптуры "Спаржа" Маркуса Шольца. Ён заявіў, што ў яго кампазіцыі нічога дзіўнага няма, яна павінна заахвоціць жыхароў Таргаў "заставацца ўстойлівымі і быць у добрым настроі" ў часы пандэміі каронавіруса.Супярэчлівую па задумцы працу майстра прыбіраць з плошчы не сталі. Магчыма, улады гарадка паверылі мастаку. А можа, проста паставіліся да увасобленай ідэі з гумарам.Ды і спаржа ў Германіі сапраўды вельмі папулярная. У краіне налічваецца амаль 2 тысячы фермерскіх гаспадарак, якія вырошчваюць гэту гародніну. У сярэднім кожны жыхар Германіі з'ядае каля 2 кг спаржы ў год.Яе адварваюць ці рыхтуюць на пару. "Каралеву гародніны" немцы яшчэ і экспартуюць. Штогадовы абарот складае каля паўмільярда еўра.Глядзіце таксама:
германія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/04/1047546112_24:0:1170:720_1920x0_80_0_0_288ffd75aaaf1c99b44ce1b84061ed66.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мультымедыя, турызм, у свеце, культура, скульптура, германія, статуя
мультымедыя, турызм, у свеце, культура, скульптура, германія, статуя
Не тое, што вы падумалі: дзіўную скульптуру ўсталявалі ў Германіі – відэа
17:55 13.05.2021 (абноўлена: 11:38 05.07.2021) Драўляная статуя, якую ўсталявалі на Рынкавай плошчы нямецкага горада Таргаў, абурыла многіх мясцовых жыхароў. Па задумцы кампазіцыя павінна быць падобная на спаржу. Але калі ўважліва паглядзець - то гэта не зусім "каралева гародніны". Глядзіце відэа.
Сродкі масавай інфармацыі звярнуліся за каментарамі да стваральніка скульптуры "Спаржа" Маркуса Шольца. Ён заявіў, што ў яго кампазіцыі нічога дзіўнага няма, яна павінна заахвоціць жыхароў Таргаў "заставацца ўстойлівымі і быць у добрым настроі" ў часы пандэміі каронавіруса.
Супярэчлівую па задумцы працу майстра прыбіраць з плошчы не сталі. Магчыма, улады гарадка паверылі мастаку. А можа, проста паставіліся да увасобленай ідэі з гумарам.
Ды і спаржа ў Германіі сапраўды вельмі папулярная. У краіне налічваецца амаль 2 тысячы фермерскіх гаспадарак, якія вырошчваюць гэту гародніну. У сярэднім кожны жыхар Германіі з'ядае каля 2 кг спаржы ў год.
Яе адварваюць ці рыхтуюць на пару. "Каралеву гародніны" немцы яшчэ і экспартуюць. Штогадовы абарот складае каля паўмільярда еўра.