Навукоўцы выявілі беларускі штам каронавіруса

© SputnikЗагадчыца лабараторыі дыягностыкі ВІЧ і спадарожных інфекцый РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Алена Гасіч
Загадчыца лабараторыі дыягностыкі ВІЧ і спадарожных інфекцый РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Алена Гасіч - Sputnik Беларусь, 1920, 17.05.2021
Падпісацца
Спецыялісты Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі вызначаюць штамы COVID-19 для таго, каб беларуская вакцына магла "задушыць" найбольшую колькасьць мутацыяў.
МІНСК, 17 тра - Sputnik. У Беларусі цыркулюе каронавірус мясцовага паходжання, паведаміў загадчык лабараторыі біябяспекі з калекцыяй патагенных мікраарганізмаў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Анатоль Красько.
Паводле слоў спецыяліста, беларускі штам меней агрэсіўны у параўнанні з індыйскім, які, дарэчы ў краіне яшчэ не выяўлялі.
"Пакуль мы яшчэ на папярэдняй стадыі распаўсюджвання віруса. Не выключана, што ў нашай папуляцыі таксама можа паўстаць вельмі эфектыўны вірус, які будзе ўхіляцца ад імуннага адказу", - цытуе Красько "СБ. Беларусь Сегодня".
Спецыялісты працягваюць распрацоўваць беларускую вакцыну, вывучаюць кандыдатныя варыянты каронавіруса, каб выбраць самы імунагенны сярод іх. Такім чынам беларуская вакцына ад каронавіруса зможа даваць добры імунны адказ супраць усіх цыркулюючых варыянтаў SARS-CoV-2.
"Мы павінны разумець, якія генетычныя варыянты цыркулююць у краіне, супраць якіх вакцына павінна быць эфектыўная. Адсочваем усе варыянты віруса з-за мяжы. У пачатку сакавіка ўпершыню выявілі брытанскі. Будзем секвяніраваць кандыдатны варыянт - вызначаць нуклеатыдныя паслядоўнасці, каб паглядзець яго структуру, вывучыць магчымыя мутацыі і замены", - патлумачыла загадчыца лабараторыі Алена Гасіч.
У стварэнні беларускага прэпарата задзейнічаны шэсць лабараторый мікраарганізмаў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, у якіх працуюць каля 60 чалавек. Распрацоўшчыкі кансультуюцца з замежнымі калегамі, у тым ліку - з Расіі і ЗША.

Беларуская вакцына

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 7 траўня заявіў аб стварэнні беларускай вакцыны ад COVID - так званага "кандыдацкага варыянту".
Прэм'ера абноўленага балета Лебядзінае возера ў Вялікім тэатры Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 16.05.2021
Фота
Вялікі тэатр абнавіў "Лебядзінае возера". Якім стаў легендарны балет - фота
У Міністэрстве аховы здароўя ўдакладнілі, што вакцына, якую распрацоўваюць у Беларусі, - інактываваная, гэта значыць зроблена з "забітага" віруса: гэты тып вакцыны добра вывучаны, тэхналогія вядомая даўно, вакцына будзе маларэактагеннай, без аддаленых пабочных рэакцый і наступстваў.
Перавага будучай вакцыны - магчымасць мяняць склад пры неабходнасці, калі будуць адбывацца сур'ёзныя мутацыі штамаў.
З недахопаў - цяжкі працэс вытворчасці і працяглыя тэрміны стварэння ў параўнанні з тымі ж вектарнымі вакцынамі. Праца ідзе з высокапатагенным матэрыялам, таму патрабуецца высокі ўзровень біялагічнай абароны.
Навукоўцы ўпэўнены, што доследна-прамысловая партыя прэпарата пачне выпускацца з канца 2021 года.
Якое прадпрыемства зоймецца вытворчасцю айчыннай вакцыны, трымаецца ў сакрэце - камерцыйная таямніца. Над назвай таксама пакуль не думалі: "галоўнае - вынайсці".
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0