https://bel.sputnik.by/20210517/Novaya-versya-zyavlasya--gstory-ab-naradzhenn-Rakasoskaga-1047641762.html
Новая версія з'явілася ў гісторыі аб нараджэнні Ракасоўскага
Новая версія з'явілася ў гісторыі аб нараджэнні Ракасоўскага
Sputnik Беларусь
Сенсацыйная навіна аб тым, што маршал Перамогі нарадзіўся ў Целяханах, пачынае абрастаць падрабязнасцямі. Якія нюансы ў біяграфіі савецкага палкаводца яшчэ... 17.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-17T13:45+0300
2021-05-17T13:45+0300
2021-05-17T11:53+0300
навіны
у беларусі
у свеце
культура
грамадства
галоўнае
карыкатуры
версія
гісторыя
канстанцін ракасоўскі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/06/1047567138_0:193:2672:1695_1920x0_80_0_0_ace21523e4844b33e1ac78099078af1e.jpg
Напярэдадні святкавання Дня Перамогі стала вядома, што ў архіве адшукалі метрычную кнігу, у якой чорным па белым напісана, што Канстанцін Ракасоўскі нарадзіўся ў 1889 годзе ў беларускіх Целяханах.Здавалася, што інтрыга з месцам і годам нараджэння славутага ваеначальніка вырашылася раз і назаўжды, але, як часта бывае з сучаснымі адкрыццямі, гэтая гісторыя стала абрастаць падрабязнасцямі і цікавымі версіямі.Унук маршала Канстанцін Ракасоўскі распавёў карэспандэнту Sputnik, што для яго запіс у метрычнай кнізе стаў адкрыццём, але яснасці з паходжаннем вядомага палкаводца не дадаў.Варшава або Целяханы"Я ведаю са слоў маёй маці, што Канстанцін Ракасоўскі казаў ёй, што нарадзіўся 21 снежня 1896 года ў Варшаве. Дакументы, якія пацвярджаюць гэта, калі яны існуюць, пакуль нікім не знойдзены", - канстатаваў ён.Сваякі маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага: праўнучка Арыядна, унук Канстанцін і дачка Надзея (злева направа)
Па версіі ўнука, у метрычнай кнізе запісана дата і месца нараджэння старэйшага брата ваеначальніка, які, відаць, памёр, калі быў зусім маленькім. Зараз для пацверджання гэтай версіі трэба шукаць запісы ў метрыках у Польшчы ці Беларусі аб смерці старэйшага брата Канстанціна Ракасоўскага.Унук маршала ужо напісаў ліст у Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, дзе выклаў сваё бачанне сітуацыі. Беларускія архівісты ўжо вывучаюць усе магчымыя варыянты, вядуць даследаванні і абяцалі афіцыйна адказаць на зварот Канстанціна Ракасоўскага."Тое, што бацькі Ракасоўскага не былi (ці не заўсёды былі) тымі, кім ён сам пісаў у сваіх біяграфіях, мне даўно было ясна. У пасведчанні аб смерці бацькі Ракасоўскага напісана - прыватны афіцыяліст, што азначае, што ён быў наёмным кіраўніком якойсьці прыватнай уласнасці", - распавёў унук.Усе дарогі вядуць у архівыНа яго думку, паколькі ў Целяханах не было і няма чыгункі, дзе мог бы працаваць Ксаверый Ракасоўскі, лагічна выказаць здагадку, што ён працаваў кіраўніком на шкляным заводзе Пуслоўскіх.Запіс аб нараджэнні Канстанціна Ракасоўскага ў метрыцы
"У дакументах, знойдзеных у Беларусі, супадае і імя будучага маршала, і імёны бацькоў. Розніца ў даце нараджэння ў сем гадоў абвяргае ўсе цалкам. Таму я і высунуў гэтую версію", - растлумачыў Канстанцін Ракасоўскі.Зараз беларускія архівісты шукаюць запісы аб магчымай смерці старэйшага брата ваеначальніка, але верагодна, гэта будзе не так проста. Бо па сямейных паданнях, Ракасоўскія шмат пераязджалі, і дзіця магло памерці ўжо ў Варшаве ці яшчэ ў якім-небудзь горадзе.Патрэбны дакументы з архіваПраўда, Канстанцін Ракасоўскі прызнаецца, што яму нічога не вядома на самай справе пра старэйшага брата яго дзеда, таму што ў сям'і заўсёды гаварылі пра тое, што, апроч хлопчыка былі яшчэ дзве дзяўчынкі, але пра дзіця, якое магло памерці ў раннім узросце, не расказвалі нічога.Зараз беларускія архівісты, паводле яго слоў, вывучаюць матэрыялы, каб высветліць як мага больш пра Антаніну Аўсяннікаву. Бо пра бацьку Ракасоўскага ў польскіх архівах ёсць звесткі, і яны вывучаны, а пра яго маці нічога няма."Пра тое, што яна пахавана ў Целяханах таксама дакументаў няма. Архівісты будуць іх шукаць і, магчыма, знойдуць іх", - спадзяецца унук маршала.У завяршэнне Канстанцін Ракасоўскі запэўніў, што ён "не трымаецца за Варшаву" і яму ўсё роўна, дзе на самай справе нарадзіўся яго дзед. Галоўнае, каб "гэта было пацверджана дакументамі"."Знойдзеныя дакументы я пакуль не лічу пацвярджэннем таго, што гэта нарадзіўся менавіта ён", - падсумаваў унук легендарнага маршала.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/06/1047567138_0:0:2672:2003_1920x0_80_0_0_2b950dbea3b9d7568f70acebfa3675f8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, культура, грамадства, галоўнае, карыкатуры, версія, гісторыя, канстанцін ракасоўскі, біяграфія
навіны , у беларусі, у свеце, культура, грамадства, галоўнае, карыкатуры, версія, гісторыя, канстанцін ракасоўскі, біяграфія
Новая версія з'явілася ў гісторыі аб нараджэнні Ракасоўскага
Сенсацыйная навіна аб тым, што маршал Перамогі нарадзіўся ў Целяханах, пачынае абрастаць падрабязнасцямі. Якія нюансы ў біяграфіі савецкага палкаводца яшчэ трэба будзе вывучыць, разбіраўся Sputnik.
Напярэдадні святкавання Дня Перамогі стала вядома, што ў архіве адшукалі метрычную кнігу, у якой чорным па белым напісана, што Канстанцін Ракасоўскі нарадзіўся ў 1889 годзе ў беларускіх Целяханах.
Здавалася, што інтрыга з месцам і годам нараджэння славутага ваеначальніка вырашылася раз і назаўжды, але, як часта бывае з сучаснымі адкрыццямі, гэтая гісторыя стала абрастаць падрабязнасцямі і цікавымі версіямі.
Унук маршала Канстанцін Ракасоўскі распавёў карэспандэнту Sputnik, што для яго запіс у метрычнай кнізе стаў адкрыццём, але яснасці з паходжаннем вядомага палкаводца не дадаў.
"Я ведаю са слоў маёй маці, што Канстанцін Ракасоўскі казаў ёй, што нарадзіўся 21 снежня 1896 года ў Варшаве. Дакументы, якія пацвярджаюць гэта, калі яны існуюць, пакуль нікім не знойдзены", - канстатаваў ён.
Сваякі маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага: праўнучка Арыядна, унук Канстанцін і дачка Надзея (злева направа)
Па версіі ўнука, у метрычнай кнізе запісана дата і месца нараджэння старэйшага брата ваеначальніка, які, відаць, памёр, калі быў зусім маленькім. Зараз для пацверджання гэтай версіі трэба шукаць запісы ў метрыках у Польшчы ці Беларусі аб смерці старэйшага брата Канстанціна Ракасоўскага.
Унук маршала ужо напісаў ліст у Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, дзе выклаў сваё бачанне сітуацыі. Беларускія архівісты ўжо вывучаюць усе магчымыя варыянты, вядуць даследаванні і абяцалі афіцыйна адказаць на зварот Канстанціна Ракасоўскага.
"Тое, што бацькі Ракасоўскага не былi (ці не заўсёды былі) тымі, кім ён сам пісаў у сваіх біяграфіях, мне даўно было ясна. У пасведчанні аб смерці бацькі Ракасоўскага напісана - прыватны афіцыяліст, што азначае, што ён быў наёмным кіраўніком якойсьці прыватнай уласнасці", - распавёў унук.
Усе дарогі вядуць у архівы
На яго думку, паколькі ў Целяханах не было і няма чыгункі, дзе мог бы працаваць Ксаверый Ракасоўскі, лагічна выказаць здагадку, што ён працаваў кіраўніком на шкляным заводзе Пуслоўскіх.
Запіс аб нараджэнні Канстанціна Ракасоўскага ў метрыцы
"У дакументах, знойдзеных у Беларусі, супадае і імя будучага маршала, і імёны бацькоў. Розніца ў даце нараджэння ў сем гадоў абвяргае ўсе цалкам. Таму я і высунуў гэтую версію", - растлумачыў Канстанцін Ракасоўскі.
Зараз беларускія архівісты шукаюць запісы аб магчымай смерці старэйшага брата ваеначальніка, але верагодна, гэта будзе не так проста. Бо па сямейных паданнях, Ракасоўскія шмат пераязджалі, і дзіця магло памерці ўжо ў Варшаве ці яшчэ ў якім-небудзь горадзе.
"Ён мог памерці дзіцем, а бацькі, калі ў іх нарадзіўся яшчэ адзін сын, назвалі яго ў гонар брата таксама Канстанцінам. Тады гэта было даволі распаўсюджана, што ў выпадку смерці дзіцяці наступнага называлі яго імем", - адзначыў ўнук.
Патрэбны дакументы з архіва
Праўда, Канстанцін Ракасоўскі прызнаецца, што яму нічога не вядома на самай справе пра старэйшага брата яго дзеда, таму што ў сям'і заўсёды гаварылі пра тое, што, апроч хлопчыка былі яшчэ дзве дзяўчынкі, але пра дзіця, якое магло памерці ў раннім узросце, не расказвалі нічога.
Зараз беларускія архівісты, паводле яго слоў, вывучаюць матэрыялы, каб высветліць як мага больш пра Антаніну Аўсяннікаву. Бо пра бацьку Ракасоўскага ў польскіх архівах ёсць звесткі, і яны вывучаны, а пра яго маці нічога няма.
"Пра тое, што яна пахавана ў Целяханах таксама дакументаў няма. Архівісты будуць іх шукаць і, магчыма, знойдуць іх", - спадзяецца унук маршала.
У завяршэнне Канстанцін Ракасоўскі запэўніў, што ён "не трымаецца за Варшаву" і яму ўсё роўна, дзе на самай справе нарадзіўся яго дзед. Галоўнае, каб "гэта было пацверджана дакументамі".
"Знойдзеныя дакументы я пакуль не лічу пацвярджэннем таго, што гэта нарадзіўся менавіта ён", - падсумаваў унук легендарнага маршала.