https://bel.sputnik.by/20210518/Cherg-na-vaktsynatsyyu-ad-COVID-stanuts-menshym--Pnevch-1047653795.html
Чэргі на вакцынацыю ад COVID стануць меншымі – Піневіч
Чэргі на вакцынацыю ад COVID стануць меншымі – Піневіч
Sputnik Беларусь
Прышчэпкі ад каронавіруса перш за ўсё зробяць тым, хто значыцца ў папярэдніх спісах у паліклініках. Пажылых людзей будуць вакцынаваць у прыярытэтным парадку. 18.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-18T15:49+0300
2021-05-18T15:49+0300
2021-05-18T14:37+0300
навіны
у беларусі
грамадства
галоўнае
каронавірус covid-19
вакцынацыя
covid-19
дзмітрый піневіч
прышчэпкі
каронавірус
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/03/1046544155_0:0:3170:1793_1920x0_80_0_0_6cd280eda296133080083a09bb3cea91.jpg
МІНСК, 18 тра - Sputnik. Вакцына ад каронавіруса пачала паступаць ва ўстановы ў значных колькасцях, адпаведна працэс вакцынацыі насельніцтва паскорыцца, расказаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч карэспандэнту Sputnik ў аўторак падчас адкрыцця выставы "Ахова здароўя Беларусі-2021"."Спачатку вакцынаваць будуць пажылых людзей у паліклініках. На другім этапе мы вернемся да прышчэпак у выставачных цэнтрах і іншых месцах масавага збору людзей, каб ужо захапіць усе ўзроставыя групы", - сказаў міністр.У цяперашні час у медустановах краіны вакцынуюцца па папярэднім запісе, паколькі вакцына маецца ў абмежаваных колькасцях. А ў грамадскіх месцах, дзе арганізавана бясплатная вакцынацыя, выстройваюцца чэргі.У дзень адкрыцця выставы "Ахова здароўя Беларусі-2021" некалькі дзесяткаў чалавек з самай раніцы стаялі ў чарзе для атрымання вакцыны.Вакцынацыя ў БеларусіВакцынацыя стартавала ў Беларусі ў студзені. Першымі былі прышчэплены супрацоўнікі медыцынскай сферы, затым - адукацыйнай і сацработнікі.Цяпер запісацца на прышчэпку можна ў паліклініцы па месцы жыхарства, аднак адразу атрымаць вакцыну не атрымаецца і прыйдзецца чакаць званка з медустановы.Як распавяла намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская, колькасць беларусаў, якія прымаюць рашэнне зрабіць прышчэпку ад каронавіруса, пастаянна павялічваецца. Калі ў студзені гаворка ішла пра сотні людзей, і вакцынацыя ішла не занадта актыўна, то "цяпер у кожнай паліклініцы краіны дастаткова вялікі спіс чаканняў".Раней міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч паведамляў, што прышчапіць ад COVID-19 за 2021-2022 гады плануецца не менш за 60% насельніцтва - для выпрацоўкі так званага "калектыўнага імунітэту".Беларусаў прышчапляюць расійскімі вакцынамі "Спутник V", "ЭпиВакКорона" і кітайскім "Синофармом". Пры гэтым расійскую вакцыну ўжо робяць на Белмедпрэпаратах - прамысловы выпуск пачаўся ў лютым. Плануецца, што штомесяц на беларускіх магутнасцях будуць выпускаць да 500 тысяч доз прэпарата.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210516/Karol-vyasnovaga-sadu-tsyulpan-1047618811.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/03/1046544155_0:0:3170:1993_1920x0_80_0_0_a385aabd5f638a83ff42c3da56da89d3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, каронавірус covid-19, вакцынацыя, covid-19, дзмітрый піневіч, прышчэпкі, каронавірус
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, каронавірус covid-19, вакцынацыя, covid-19, дзмітрый піневіч, прышчэпкі, каронавірус
Чэргі на вакцынацыю ад COVID стануць меншымі – Піневіч
Прышчэпкі ад каронавіруса перш за ўсё зробяць тым, хто значыцца ў папярэдніх спісах у паліклініках. Пажылых людзей будуць вакцынаваць у прыярытэтным парадку.
МІНСК, 18 тра - Sputnik. Вакцына ад каронавіруса пачала паступаць ва ўстановы ў значных колькасцях, адпаведна працэс вакцынацыі насельніцтва паскорыцца, расказаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч карэспандэнту Sputnik ў аўторак падчас адкрыцця выставы "Ахова здароўя Беларусі-2021".
"Спачатку вакцынаваць будуць пажылых людзей у паліклініках. На другім этапе мы вернемся да прышчэпак у выставачных цэнтрах і іншых месцах масавага збору людзей, каб ужо захапіць усе ўзроставыя групы", - сказаў міністр.
У цяперашні час у медустановах краіны вакцынуюцца па папярэднім запісе, паколькі вакцына маецца ў абмежаваных колькасцях. А ў грамадскіх месцах, дзе арганізавана бясплатная вакцынацыя, выстройваюцца чэргі.
У дзень адкрыцця выставы "Ахова здароўя Беларусі-2021" некалькі дзесяткаў чалавек з самай раніцы стаялі ў чарзе для атрымання вакцыны.
Вакцынацыя стартавала ў Беларусі ў студзені. Першымі былі прышчэплены супрацоўнікі медыцынскай сферы, затым - адукацыйнай і сацработнікі.
Цяпер запісацца на прышчэпку можна ў паліклініцы па месцы жыхарства, аднак адразу атрымаць вакцыну не атрымаецца і прыйдзецца чакаць званка з медустановы.
Як распавяла намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская, колькасць беларусаў, якія прымаюць рашэнне зрабіць прышчэпку ад каронавіруса, пастаянна павялічваецца. Калі ў студзені гаворка ішла пра сотні людзей, і вакцынацыя ішла не занадта актыўна, то "цяпер у кожнай паліклініцы краіны дастаткова вялікі спіс чаканняў".
Раней міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч паведамляў, што прышчапіць ад COVID-19 за 2021-2022 гады плануецца не менш за 60% насельніцтва - для выпрацоўкі так званага "калектыўнага імунітэту".
Беларусаў прышчапляюць расійскімі вакцынамі "Спутник V", "ЭпиВакКорона" і кітайскім "Синофармом". Пры гэтым расійскую вакцыну ўжо робяць на Белмедпрэпаратах - прамысловы выпуск пачаўся ў лютым. Плануецца, што штомесяц на беларускіх магутнасцях будуць выпускаць да 500 тысяч доз прэпарата.