https://bel.sputnik.by/20210518/Mnsterstva-akhovy-zdaroya-Belarus-nazva-sabekosht-vaktsyny-Sputnik-V-1047647810.html
Міністэрства аховы здароўя Беларусі назвала сабекошт вакцыны "Спутник V"
Міністэрства аховы здароўя Беларусі назвала сабекошт вакцыны "Спутник V"
Sputnik Беларусь
Расійскі прэпарат ад каронавіруса выйграе па кошце ў амэрыканскага вытворцы, не горш у "Спутник V" і эфектыўнасць, заявілі ў ведамстве. 18.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-18T09:55+0300
2021-05-18T09:55+0300
2021-05-18T09:35+0300
навіны
у беларусі
грамадства
галоўнае
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
вакцына "спутник v"
прэпарат
каронавірус
расійскія вакцыны ад каронавіруса
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/1e/1047264438_0:0:3078:1731_1920x0_80_0_0_e2c1d5b475a9b393681fcfeee7a8b126.jpg
МІНСК, 18 тра - Sputnik. Арыенціровачны сабекошт вакцыны "Спутник V" складае 52 беларускіх рублі, заявіў намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач рэспублікі Аляксандр Тарасенка ў эфіры тэлеканала СТБ.Паводле яго слоў, гэта цана двух кампанентаў прэпарата ад каронавіруса, вырабленага ў Беларусі па расійскай формуле.Ён адзначыў, што для ведамства быў важны цэнавы фактар пры выбары вакцыны. І па гэтым паказчыку расійскі прэпарат апынуўся больш канкурэнтным за амерыканскі."Вакцына Pfizer першапачаткова прапаноўвалася па кошце каля 80 долараў ЗША. Я думаю, што не кожны з нас аддаў бы такую суму за вакцыну", - падкрэсліў прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя Беларусі.Але ад цэнавага выбару на карысць расійскай прышчэпкі грамадзяне не страцяць і ў якасці, упэўнены Тарасенка, паколькі вакцына "Спутник V" даказала сваю эфектыўнасць, а ускладненняў ад яе ў краіне не зарэгістравана."Нармальная вакцына, 92% эфектыўнасць. Гэта значыць, што з 100 прышчэпленых 92 не захварэюць, а 8 чалавек, калі і захварэюць, то перанясуць у лёгкай форме", - падкрэсліў намеснік міністра.Ён дадаў, што ў перспектыве вакцынацыя ад каронавіруса можа быць унесена ў нацыянальны каляндар прышчэпак. А да канца гэтага года задача Міністэрства аховы здароўя - вакцынаваць не менш за 60% насельніцтва рэспублікі.Вакцынацыя ў БеларусіУ краіне працягваецца кампанія па масавай вакцынацыі насельніцтва, запісацца на прышчэпку можна ў паліклініцы па месцы жыхарства, аднак адразу атрымаць вакцыну не атрымаецца - папярэдняя чарга распісана на травень, у асобных медустановах на чэрвень.Беларусаў прышчапляюць у асноўным прэпаратам "Спутник V", але таксама ўжывалі і "ЭпиВакКорону" і кітайскі "Синофарм". Імунітэт ад COVID-19 выпрацоўваецца праз тры тыдні пасля другой прышчэпкі.Нагадаем, вакцына "Спутник V" была зарэгістраваная першай у свеце 11 жніўня 2020 года. Як паведаміў часопіс The Lancet, даследаванні паказалі, што эфектыўнасць прэпарата перавысіла 91%.Вядома таксама, што Беларусь распрацоўвае сваю вакцыну ад каронавіруса. Кампаненты для яе выведзеныя з "забітага" віруса. Новы прэпарат, як адзначаюць медыкі, будзе маларэактагенным, гэта значыць ад яго не будзе моцных пабочных эфектаў. Доследна-прамысловая партыя паступіць у клінікі ў канцы 2021 года.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210513/San-Maryna---tolk-pachatak-Chamu-generalny-sakratar-AAN-prasovae-Sputnik-V--vdea-1047608075.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/1e/1047264438_219:0:2950:2048_1920x0_80_0_0_61cf6e4a2b340a3e611ca39c72b9df51.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, вакцына "спутник v", прэпарат, каронавірус, расійскія вакцыны ад каронавіруса
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, вакцына "спутник v", прэпарат, каронавірус, расійскія вакцыны ад каронавіруса
Міністэрства аховы здароўя Беларусі назвала сабекошт вакцыны "Спутник V"
Расійскі прэпарат ад каронавіруса выйграе па кошце ў амэрыканскага вытворцы, не горш у "Спутник V" і эфектыўнасць, заявілі ў ведамстве.
МІНСК, 18 тра - Sputnik. Арыенціровачны сабекошт вакцыны "Спутник V" складае 52 беларускіх рублі, заявіў намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач рэспублікі Аляксандр Тарасенка ў эфіры тэлеканала СТБ.
Паводле яго слоў, гэта цана двух кампанентаў прэпарата ад каронавіруса, вырабленага ў Беларусі па расійскай формуле.
"Можам памнажаць на насельніцтва пяць з паловай мільёнаў, якое мы плануем прышчапіць да канца года, і атрымаецца ўся сума. Гэта сабекошт вакцыны, не ўключаючы расходных матэрыялаў", - распавёў Тарасенка.
Ён адзначыў, што для ведамства быў важны цэнавы фактар пры выбары вакцыны. І па гэтым паказчыку расійскі прэпарат апынуўся больш канкурэнтным за амерыканскі.
"Вакцына Pfizer першапачаткова прапаноўвалася па кошце каля 80 долараў ЗША. Я думаю, што не кожны з нас аддаў бы такую суму за вакцыну", - падкрэсліў прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Але ад цэнавага выбару на карысць расійскай прышчэпкі грамадзяне не страцяць і ў якасці, упэўнены Тарасенка, паколькі вакцына "Спутник V" даказала сваю эфектыўнасць, а ускладненняў ад яе ў краіне не зарэгістравана.
"Нармальная вакцына, 92% эфектыўнасць. Гэта значыць, што з 100 прышчэпленых 92 не захварэюць, а 8 чалавек, калі і захварэюць, то перанясуць у лёгкай форме", - падкрэсліў намеснік міністра.
Ён дадаў, што ў перспектыве вакцынацыя ад каронавіруса можа быць унесена ў нацыянальны каляндар прышчэпак. А да канца гэтага года задача Міністэрства аховы здароўя - вакцынаваць не менш за 60% насельніцтва рэспублікі.
У краіне працягваецца кампанія па масавай вакцынацыі насельніцтва, запісацца на прышчэпку можна ў паліклініцы па месцы жыхарства, аднак адразу атрымаць вакцыну не атрымаецца - папярэдняя чарга распісана на травень, у асобных медустановах на чэрвень.
Беларусаў прышчапляюць у асноўным прэпаратам "Спутник V", але таксама ўжывалі і "ЭпиВакКорону" і кітайскі "Синофарм". Імунітэт ад COVID-19 выпрацоўваецца праз тры тыдні пасля другой прышчэпкі.
Нагадаем, вакцына "Спутник V" была зарэгістраваная першай у свеце 11 жніўня 2020 года. Як паведаміў часопіс The Lancet, даследаванні паказалі, што эфектыўнасць прэпарата перавысіла 91%.
Вядома таксама, што Беларусь распрацоўвае сваю вакцыну ад каронавіруса. Кампаненты для яе выведзеныя з "забітага" віруса. Новы прэпарат, як адзначаюць медыкі, будзе маларэактагенным, гэта значыць ад яго не будзе моцных пабочных эфектаў. Доследна-прамысловая партыя паступіць у клінікі ў канцы 2021 года.