Часовы дах з'явіцца на Будслаўскім касцёле ў чэрвені

© Photo : МиноблисполкомБудслаўскі касцёл
Будслаўскі касцёл
 - Sputnik Беларусь, 1920, 20.05.2021
Паралельна будзе рыхтавацца праектная дакументацыя, па якой створаць новы дах храма.
МІНСК, 20 тра - Sputnik. Часовы дах наўзамен згарэлага можа быць устаноўлены на Будслаўскім касцёле ўжо да канца чэрвеня, заявіў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын.
У сераду 19 траўня ён зрабіў рабочую паездку ў аграгарадок Будслаў, каб са спецыялістамі ацаніць маштабы пашкоджанняў храма.
"Першая задача на сёння - гэта правесці абследаванне касцёла і пашкоджанняў. Спецыялісты ўжо прыступілі да гэтай працы. Да 30 траўня мы атрымаем першы вынік. Што тычыцца непасрэдна рэканструкцыі, то найбольш значна ў дадзенай сітуацыі - зрабіць часовы дах, каб абмежаваць доступ вільгаці ўнутр храма", - сказаў Турчын, яго словы прыводзяцца на сайце выканкама.
Губернатар сталічнай вобласці адзначыў, што ў бліжэйшы час да работ падключаць праектную арганізацыю.
"Да канца чэрвеня пытанне па часовам даху пастараемся закрыць", - запэўніў Турчын.
Ён таксама ўдакладніў, што паралельна будзе рыхтавацца праектная дакументацыя, па якой створаць новы дах храма.
Кіраўнік выканкаму заявіў, што мясцовыя ўлады ўдзячны арганізацыям і грамадзянам, якія збіраюць грошы на аднаўленне касцёла, але і дзяржава не застанецца ў баку і акажа неабходную дапамогу.

Пажар у Будславе

Адзін з самых велічных касцёлаў Беларусі - Ушэсця Найсвяцейшай Паны Марыі ў Будславе - загарэўся 11 траўня. Аб задымленні верхняга паверху пажарным у 07:47 паведаміў мясцовы ксёндз. Пажарныя разлікі прыбылі досыць хутка, яны выявілі, што агонь узмацняецца.
Ветрагонка дубраўная, або анемона - Sputnik Беларусь, 1920, 19.05.2021
Фота
Вясна на Іслачы ў фотаздымках: як распускаецца лісце і кветкі
Прыхаджане паспелі вынесці кнігі, абразы, прыналежнасці для набажэнстваў. Выратавалі таксама галоўную святыню храма - Будслаўскі абраз Божай Маці. Ён лічыцца адным з самых шанаваных каталікамі Беларусі вобразаў Багародзіцы.
Ніхто не пацярпеў, аднак дах касцёла над цэнтральным нефам абрынуўся, павалілася адна з люстраў.
Мядзельскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч.2 арт.304 (парушэнне правілаў пажарнай бяспекі асобай, адказнай за іх выкананне, што пацягнула па неасцярожнасці ўзнікненне пажару, які прычыніў шкоду ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Для ўстанаўлення прычыны пажару прызначана правядзенне комплекснай пажарна-тэхнічнай экспертызы.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі