https://bel.sputnik.by/20210520/Lekary-zmagayutstsa-za-zhytsts-dvakh-dzyatsey-yakya-patsyarpel--shkole-Kazan-1047674329.html
Медыкі змагаюцца за жыццё дваіх дзяцей, якія пацярпелі ў школе Казані
Медыкі змагаюцца за жыццё дваіх дзяцей, якія пацярпелі ў школе Казані
Sputnik Беларусь
Іх стан ацэньваецца медыкамі як цяжкі, усяго на лячэнні пасля тэракту ў агульнаадукацыйнай установе ў дадзены момант знаходзяцца 23 чалавекі. 20.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-20T13:56+0300
2021-05-20T13:56+0300
2021-05-20T12:23+0300
навіны
у свеце
грамадства
галоўнае
жыццё
дзеці
школа
казань
медык
тэракт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/0b/1047598759_0:279:3073:2007_1920x0_80_0_0_9383a3cc4b3376478cbcb722121b6048.jpg
МІНСК, 20 тра - Sputnik. Двое дзяцей, якія пацярпелі пры стральбе ў казанскай школе, да гэтага часу застаюцца ў рэанімацыі, іх стан цяжкі, заявіў міністр аховы здароўя Расіі Міхаіл Мурашка.Ён адзначыў, што ўсяго на лячэнні ў стацыянарах Казані знаходзяцца 18 дзяцей і 5 дзяцей праходзяць лячэнне ў маскоўскіх клініках."Найбольшую трывогу цяпер выклікаюць два дзіцяці, стан іх застаецца цяжкім, праводзяцца хірургічныя працэдуры", - сказаў Мурашка.Эвакуацыя школьнікаў у КазаніУ чацвер стала вядома, што ў навучэнцаў гімназіі №174 у Казані тэрмінова эвакуіравалі. Гэта было звязана з выяўленнем падазронага пакета. Выехала сапёрная група. Па выніку было ўстаноўлена, што ў пакеце ляжалі сшыткі."Цяпер дзеці і выкладчыкі вяртаюцца ў школу", - заявілі ў мэрыі Казані.Адзначым, што менавіта ў гімназію №174 выйшлі на вучобу каля сотні дзяцей з старэйшых класаў гімназіі №175, дзе на мінулым тыдні адбыўся стрэл.Стральба ў гімназіі №175Надзвычайнае здарэнне ў навучальнай установе адбылося 11 траўня 2021 года. У гімназію №175 прыйшоў узброены выпускнік. Перад расправай ён прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаванне. А пасля 19-гадовы Ільназ Галявіеў мэтанакіравана уваходзіў у класы і забіваў школьнікаў і настаўнікаў. Справа кваліфікавана як тэракт. У момант нападу ў школе знаходзіліся каля 800 чалавек.СК РФ устанавіла: у Галявіева не было саўдзельнікаў. На злачынства ён пайшоў у адзіночку. Хлопец арыштаваны, віну прызнаў. Затрыманы праходзіць псіхолага-псіхіятрычную экспертызу. Яму пагражае пажыццёвае пазбаўленне волі.Раней быў апублікаваны відэаролік, дзе затрыманы заяўляе, што ўявіў сябе "богам". У часе ператрусу ў кватэры Галявіева эксперты знайшлі кампаненты выбуховай прылады, а таксама Каран.У выніку страляніны ў гімназіі №175, па дадзеных уладаў Татарстана, загінулі 7 дзяцей і 2 настаўніцы, 24 чалавекі шпіталізаваны.Чытайце таксама:
казань
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/0b/1047598759_165:0:2896:2048_1920x0_80_0_0_e5b74e5201960078ce2a5a6e58eed8cd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у свеце, грамадства, галоўнае, жыццё, дзеці, школа, казань, медык, тэракт
навіны , у свеце, грамадства, галоўнае, жыццё, дзеці, школа, казань, медык, тэракт
Медыкі змагаюцца за жыццё дваіх дзяцей, якія пацярпелі ў школе Казані
Іх стан ацэньваецца медыкамі як цяжкі, усяго на лячэнні пасля тэракту ў агульнаадукацыйнай установе ў дадзены момант знаходзяцца 23 чалавекі.
МІНСК, 20 тра - Sputnik. Двое дзяцей, якія пацярпелі пры стральбе ў казанскай школе, да гэтага часу застаюцца ў рэанімацыі, іх стан цяжкі, заявіў міністр аховы здароўя Расіі Міхаіл Мурашка.
Ён адзначыў, што ўсяго на лячэнні ў стацыянарах Казані знаходзяцца 18 дзяцей і 5 дзяцей праходзяць лячэнне ў маскоўскіх клініках.
"Найбольшую трывогу цяпер выклікаюць два дзіцяці, стан іх застаецца цяжкім, праводзяцца хірургічныя працэдуры", - сказаў Мурашка.
Эвакуацыя школьнікаў у Казані
У чацвер стала вядома, што ў навучэнцаў гімназіі №174 у Казані тэрмінова эвакуіравалі. Гэта было звязана з выяўленнем падазронага пакета. Выехала сапёрная група. Па выніку было ўстаноўлена, што ў пакеце ляжалі сшыткі.
"Цяпер дзеці і выкладчыкі вяртаюцца ў школу", - заявілі ў мэрыі Казані.
Адзначым, што менавіта ў гімназію №174 выйшлі на вучобу каля сотні дзяцей з старэйшых класаў гімназіі №175, дзе на мінулым тыдні адбыўся стрэл.
Надзвычайнае здарэнне ў навучальнай установе адбылося 11 траўня 2021 года. У гімназію №175 прыйшоў узброены выпускнік. Перад расправай ён прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаванне. А пасля 19-гадовы Ільназ Галявіеў мэтанакіравана уваходзіў у класы і забіваў школьнікаў і настаўнікаў. Справа кваліфікавана як тэракт. У момант нападу ў школе знаходзіліся каля 800 чалавек.
СК РФ устанавіла: у Галявіева не было саўдзельнікаў. На злачынства ён пайшоў у адзіночку. Хлопец арыштаваны, віну прызнаў. Затрыманы праходзіць псіхолага-псіхіятрычную экспертызу. Яму пагражае пажыццёвае пазбаўленне волі.
Раней быў апублікаваны відэаролік, дзе затрыманы заяўляе, што ўявіў сябе "богам". У часе ператрусу ў кватэры Галявіева эксперты знайшлі кампаненты выбуховай прылады, а таксама Каран.
У выніку страляніны ў гімназіі №175, па дадзеных уладаў Татарстана, загінулі 7 дзяцей і 2 настаўніцы, 24 чалавекі шпіталізаваны.