https://bel.sputnik.by/20210525/Charvyak-zorka-pngvn--Gnom-shto-pryvozyats-z-ekspedytsy-palyarnk--vdea-1047699667.html
Чарвяк, зорка, пінгвін і "Гном": што прывозяць з экспедыцыі палярнікі – відэа
Чарвяк, зорка, пінгвін і "Гном": што прывозяць з экспедыцыі палярнікі – відэа
Sputnik Беларусь
Sputnik пабываў на выставе ў гонар Дня палярніка. Глядзіце на відэа, якія экспанаты прывезлі ўдзельнікі беларускай антарктычнай экспедыцыі. 25.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-25T10:25+0300
2021-05-25T10:25+0300
2021-07-05T11:38+0300
відэа
мультымедыя
турызм
прырода
у беларусі
у свеце
зоркі
пінгвін
экспедыцыя
палярнікі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/15/1047689927_6:0:1280:720_1920x0_80_0_0_9ea549ace1e23201f82830c259f176e3.jpg
У гонар Дня палярніка ў фае Дома Масквы разгарнулася выстава "Дзейнасць Рэспублікі Беларусь у Антарктыцы". Удзельнікі беларускай антарктычнай экспедыцыі дэманструюць фота, відэаматэрыялы і экспанаты, звязаныя з засваеннем ледзянога кантынента.На выставе адлюстраваны асноўныя моманты міжнароднага супрацоўніцтва Беларусі ў сістэме Дамовы аб Антарктыцы, навуковых даследаванняў, будаўніцтва беларускай антарктычнай станцыі, яе прылады, побыту.Наведвальнікі выставы змогуць убачыць некаторыя ўзоры марскіх жывёл (павука, чарвяка, зорку), а таксама лішайнікаў, якія выяўленыя беларускімі навукоўцамі падчас экспедыцый.Акрамя таго, на мерапрыемстве прэзентуюць два фільмы пра палярныя даследаванні: "376 дзён на дрэйфуючай крызе", створаны ў 1954 годзе і новы - аб дзейнасці 13-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі.Ва ўрачыстасцях з нагоды Дня палярніка ўзялі ўдзел ветэраны-палярнікі - удзельнікі савецкіх і беларускіх антарктычных экспедыцый, навукоўцы, кіраўнікі і сябры Беларускага геаграфічнага таварыства. Сярод ганаровых гасцей - удзельнікі 13-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі (БАЭ), якія пасля сямі месяцаў адсутнасці вярнуліся ў Мінск.Глядзіце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210524/Sputnik-vypusts-kachku-Zhurnalsty-vyrataval-kryzhanku--yae-patomstva--vdea-1047698948.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/15/1047689927_134:0:1280:720_1920x0_80_0_0_0a0d427be4f6348734f235d7a49b2abd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мультымедыя, турызм, прырода, у беларусі, у свеце, зоркі, пінгвін, экспедыцыя, палярнікі
мультымедыя, турызм, прырода, у беларусі, у свеце, зоркі, пінгвін, экспедыцыя, палярнікі
Чарвяк, зорка, пінгвін і "Гном": што прывозяць з экспедыцыі палярнікі – відэа
10:25 25.05.2021 (абноўлена: 11:38 05.07.2021) Sputnik пабываў на выставе ў гонар Дня палярніка. Глядзіце на відэа, якія экспанаты прывезлі ўдзельнікі беларускай антарктычнай экспедыцыі.
У гонар Дня палярніка ў фае Дома Масквы разгарнулася выстава "Дзейнасць Рэспублікі Беларусь у Антарктыцы". Удзельнікі беларускай антарктычнай экспедыцыі дэманструюць фота, відэаматэрыялы і экспанаты, звязаныя з засваеннем ледзянога кантынента.
На выставе адлюстраваны асноўныя моманты міжнароднага супрацоўніцтва Беларусі ў сістэме Дамовы аб Антарктыцы, навуковых даследаванняў, будаўніцтва беларускай антарктычнай станцыі, яе прылады, побыту.
Наведвальнікі выставы змогуць убачыць некаторыя ўзоры марскіх жывёл (павука, чарвяка, зорку), а таксама лішайнікаў, якія выяўленыя беларускімі навукоўцамі падчас экспедыцый.
Акрамя таго, на мерапрыемстве прэзентуюць два фільмы пра палярныя даследаванні: "376 дзён на дрэйфуючай крызе", створаны ў 1954 годзе і новы - аб дзейнасці 13-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі.
Ва ўрачыстасцях з нагоды Дня палярніка ўзялі ўдзел ветэраны-палярнікі - удзельнікі савецкіх і беларускіх антарктычных экспедыцый, навукоўцы, кіраўнікі і сябры Беларускага геаграфічнага таварыства. Сярод ганаровых гасцей - удзельнікі 13-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі (БАЭ), якія пасля сямі месяцаў адсутнасці вярнуліся ў Мінск.