https://bel.sputnik.by/20210528/Genprakuratura-zbudzla-spravu-suprats-mera-Ryg--kranka-MZS-Latv-1047743494.html
Генпракуратура ўзбудзіла справу супраць мэра Рыгі і кіраўніка МЗС Латвіі
Генпракуратура ўзбудзіла справу супраць мэра Рыгі і кіраўніка МЗС Латвіі
Sputnik Беларусь
У ведамстве кажуць, што здзек над дзяржсімволікай зняважыў нацыянальную годнасць беларусаў. 28.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-28T16:39+0300
2021-05-28T16:39+0300
2021-05-28T16:18+0300
навіны
у беларусі
у свеце
палітыка
галоўнае
здарэнні
генпракуратура
рыга
мзс
латвія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104312/27/1043122772_0:202:1944:1296_1920x0_80_0_0_7bc85f1b85f7fa5616e2f2836d06c10e.jpg
МІНСК, 28 тра - Sputnik. Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу супраць мэра Рыгі і кіраўніка МЗС Латвіі, паведамілі ў пятніцу ў ведамстве."Разгледзеўшы распаўсюджаныя ў сродках масавай інфармацыі і на інтэрнэт-рэсурсах паведамленні аб цяжкім злачынстве супраць інтарэсаў Беларусі, генеральны пракурор Андрэй Швед распачаў у дачыненні да мэра Рыгі Марцінша Стакіса і Міністра замежных спраў Латвійскай Рэспублікі Эдгарда Рынкевіча крымінальную справу", - гаворыцца ў паведамленні.Там таксама адзначаецца, што палітыкі падазраюцца ў здзяйсненні наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай варожасці па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі).Паводле інфармацыі ведамства, гэта выявілася ў зняцці і замене дзяржаўнага сцяга Беларусі, усталяванага ў цэнтры Рыгі, дзе цяпер праходзіць чэмпіянат свету па хакеі.Папярэдняе расследаванне справы будзе весці Следчы камітэт рэспублікі.Замена сцягаУ панядзелак у Рызе, дзе цяпер праходзіць чэмпіянат свету па хакеі, афіцыйны сцяг Беларусі быў заменены на бел-чырвона-белы. Замену ўласнаручна правялі міністр замежных спраў Латвіі Эдгард Рынкевіч і мэр Рыгі Марцінш Стакіс.Гэта выклікала рэакцыю ў адказ у Беларусі: пасла Латвіі выклікалі ў МЗС і запатрабавалі пакінуць краіну ўсіх супрацоўнікаў пасольства, пакінуўшы толькі аднаго тэхнічнага работніка для нагляду за будынкам.У сваю чаргу, прэзідэнт IIHF Рэнэ Фазель распавёў, што накіраваў ліст мэру Рыгі з просьбай вярнуць дзяржаўны сцяг Беларусі на ранейшае месца, а акцыю па замене сцяга назваў непрымальнай. У адказ на яго ліст Стакіс паведаміў, што ўлады горада здымуць сцягі IIHF.Рэакцыя БеларусіІнцыдэнт са сцягам у латвійскай сталіцы міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей назваў "цынічным зневажаннем усіх нормаў міжнароднага права, фактычна актам дзяржаўнага вандалізму".У сувязі з інцыдэнтам Федэрацыя хакея Беларусі накіравала афіцыйную ноту на адрас прэзідэнта IIHF, аргкамітэта чэмпіянату свету ў Рызе і кіраўніцтва Федэрацыі хакея Латвіі.Па словах кіраўніка ФХБ Дзмітрыя Баскава, замена дзяржаўнага сцяга Беларусі ацэньваецца як акт глыбокай непавагі і беспрэцэдэнтнага ціску ў адносінах да спартсменаў, якія прадстаўляюць Беларусь на ЧС па хакеі.Баскаў таксама выказаў занепакоенасць бяспекай гульцоў зборнай, якая гуляе зараз на чэмпіянаце свету ў Рызе.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210405/Ustantse--krug-alen-vodzyats-karagod-u-Murmanskay-voblasts--vdea-1047290770.html
рыга
латвія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104312/27/1043122772_126:0:1854:1296_1920x0_80_0_0_db4db4accb8d5f3c705236cc294a74be.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, палітыка, галоўнае, здарэнні, генпракуратура, рыга, мзс, латвія
навіны , у беларусі, у свеце, палітыка, галоўнае, здарэнні, генпракуратура, рыга, мзс, латвія
Генпракуратура ўзбудзіла справу супраць мэра Рыгі і кіраўніка МЗС Латвіі
У ведамстве кажуць, што здзек над дзяржсімволікай зняважыў нацыянальную годнасць беларусаў.
МІНСК, 28 тра - Sputnik. Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу супраць мэра Рыгі і кіраўніка МЗС Латвіі, паведамілі ў пятніцу ў ведамстве.
"Разгледзеўшы распаўсюджаныя ў сродках масавай інфармацыі і на інтэрнэт-рэсурсах паведамленні аб цяжкім злачынстве супраць інтарэсаў Беларусі, генеральны пракурор Андрэй Швед распачаў у дачыненні да мэра Рыгі Марцінша Стакіса і Міністра замежных спраў Латвійскай Рэспублікі Эдгарда Рынкевіча крымінальную справу", - гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама адзначаецца, што палітыкі падазраюцца ў здзяйсненні наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай варожасці па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі).
Паводле інфармацыі ведамства, гэта выявілася ў зняцці і замене дзяржаўнага сцяга Беларусі, усталяванага ў цэнтры Рыгі, дзе цяпер праходзіць чэмпіянат свету па хакеі.
"Такі здзек над дзяржаўнай сімволікай зняважыў нацыянальную годнасць беларусаў", - удакладнілі ў пракуратуры.
Папярэдняе расследаванне справы будзе весці Следчы камітэт рэспублікі.
У панядзелак у Рызе, дзе цяпер праходзіць чэмпіянат свету па хакеі, афіцыйны сцяг Беларусі быў заменены на бел-чырвона-белы. Замену ўласнаручна правялі міністр замежных спраў Латвіі Эдгард Рынкевіч і мэр Рыгі Марцінш Стакіс.
Гэта выклікала рэакцыю ў адказ у Беларусі: пасла Латвіі выклікалі ў МЗС і запатрабавалі пакінуць краіну ўсіх супрацоўнікаў пасольства, пакінуўшы толькі аднаго тэхнічнага работніка для нагляду за будынкам.
У сваю чаргу, прэзідэнт IIHF Рэнэ Фазель распавёў, што накіраваў ліст мэру Рыгі з просьбай вярнуць дзяржаўны сцяг Беларусі на ранейшае месца, а акцыю па замене сцяга назваў непрымальнай. У адказ на яго ліст Стакіс паведаміў, што ўлады горада здымуць сцягі IIHF.
Інцыдэнт са сцягам у латвійскай сталіцы міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей назваў "цынічным зневажаннем усіх нормаў міжнароднага права, фактычна актам дзяржаўнага вандалізму".
У сувязі з інцыдэнтам Федэрацыя хакея Беларусі накіравала афіцыйную ноту на адрас прэзідэнта IIHF, аргкамітэта чэмпіянату свету ў Рызе і кіраўніцтва Федэрацыі хакея Латвіі.
Па словах кіраўніка ФХБ Дзмітрыя Баскава, замена дзяржаўнага сцяга Беларусі ацэньваецца як акт глыбокай непавагі і беспрэцэдэнтнага ціску ў адносінах да спартсменаў, якія прадстаўляюць Беларусь на ЧС па хакеі.
Баскаў таксама выказаў занепакоенасць бяспекай гульцоў зборнай, якая гуляе зараз на чэмпіянаце свету ў Рызе.
- Мэрыя Рыгі вырашыла зняць сцягі IIHF пасля ліста Фазеля
- Баскаў: удзел у арганізацыі ЧС па хакеі быў асабістай маленькай марай
- Літва высылае двух супрацоўнікаў пасольства Беларусі