Відэа

Нязведаная Беларусь вачыма памежнікаў – відэа

Падпісацца
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі сумесна з фолк-этна групай PANI malala запусціў праект "Чароўная граніца". У серыі з шасці ролікаў паказаны некранутыя куткі Сінявокай. Глядзіце на відэа кадры, знятыя ў памежнай зоне.
Праект "Чароўная граніца" рыхтавалі два гады. Дзеля таго, каб адлюстраваць маляўнічыя пейзажы Беларусі, супрацоўнікі ведамства абвандравалі ўсю мяжу краіны.
"Чароўная граніца" - гэта шэсць відэагісторый пра тое, якая розная і нязведаная Беларусь. Серыя ролікаў - Астравецкі край, Полацкі абшар, Брэсцкая зямля, Гродзенскія мясціны, Лоеўскія прасторы і Піншчына - распавядае пра турыстычны патэнцыял спрадвечных, некранутых куткоў нашай краіны, паказваючы "першыя метры" роднай зямлі з новага, якога не бачылі раней, ракурсу.
Нароўні з маляўнічымі краявідамі ў праекце паказаны памежнікі, якія штодня нясуць службу, засцерагаючы спакой і дабрабыт Радзімы.
Кожную гісторыю суправаджаюць не толькі унікальныя пейзажы, але і аўтэнтычныя мелодыі, якія з'яўляюцца трапяткой, пяшчотнай агранкай голаса роднай зямлі. Спецыяльна для ролікаў музыку напісала фолк-этна-гурт PANI malala.
Глядзіце на відэа Sputnik, як памежнікі бачаць Сінявокую. А на канале ведамства можна ўбачыць поўную версію праекта.
Глядзіце таксама:
Стужка навiн
0