"Белавія" пачала лятаць ва Уфу

© Sputnik / Вадим Брайдов / Перайсці ў фотабанкБудынак міжнароднага аэрапорта "Уфа"
Будынак міжнароднага аэрапорта Уфа - Sputnik Беларусь, 1920, 31.05.2021
Новым маршрутам у расійскім напрамку з панядзелка стала сталіца Башкартастана, рэйсы будуць выконвацца пакуль раз на тыдзень.
МІНСК, 31 тра - Sputnik. У панядзелак нацыянальная авіякампанія "Белавія" запусціла рэгулярныя рэйсы ва Уфу, пра гэта паведаміла прэс-служба авіяперавозчыка.
Сталіца Башкартастана стала дзесятым маршрутам ў карце палётаў беларускага авіяперавозчыка ў Расію і трэцім расійскі горадам, у які пачала здзяйсняць рэйсы "Белавія" ў траўні. Раней авіякампанія пачала лятаць у Екацярынбург і Самару.
"Мы рады, што аэрапорт "Уфа" стане адным з ключавых авіяцыйных  вузлоў, якія забяспечваюць прамыя паветраныя зносіны паміж Расіяй і Беларуссю", - адзначыў камерцыйны дырэктар "Белавія" Дзяніс Нікіцін.
Паводле яго слоў, запуск палётаў ва Уфу з Мінска паспрыяе "развіццю партнёрства паміж краінамі ЕўрАзЭС і ўмацаванню дзелавых сувязей".
Па дадзеных прэс-службы, рэйсы з беларускай сталіцы ва Уфу і назад будуць выконвацца раз на тыдзень - па панядзелках. Вылет з Мінска запланаваны на 00.10, прыбыццё ў Міжнародны аэрапорт Уфа - у 04.55. Зваротны рэйс з Уфы прызначаны на 06.20, прылёт - у 07.05. Час вылету і прызямлення названы мясцовы.
Самалёт ірландскай авіякампаніі Ryanair вылятае з аэрапорта ў Берліне - Sputnik Беларусь, 1920, 31.05.2021
"Замініраваны" самалёт Ryanair экстрана пасадзілі ў Берліне
Рэйс у адзін бок зойме 2 гадзіны 45 хвілін. Кошт квітка стартуе ад 98 еўра (без багажу) у адзін бок.
Нагадаем, падчас апошняй сустрэчы ў Сочы прэзідэнты Расіі і Беларусі дамовіліся пра адкрыццё новых рэйсаў "Белавія" ў расійскія гарады.
Пасля інцыдэнту з пасадкай самалёта Ryanair 23 траўня ў аэрапорце Мінска шэраг еўрапейскіх краін прынялі рашэнне закрыць сваю паветраную прастору для беларускага авіяперавозчыка, многія адмянілі палёты над тэрыторыяй краіны.
"Белавія" ўжо прыпыніла рэйсы па наступных напрамках: Варшава, Мілан, Амстэрдам, Рым, Франкфурт, Берлін, Мюнхен, Гановер, Вена, Брусэль, Барселона, Калінінград, Бялград, Будапешт, Кішынёў, Талін.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі