https://bel.sputnik.by/20210531/Zneshn-dzyarzhany-dog-Belarus-za-mesyats-ne-zmyansya-unutrany--skaratssya-1047760073.html
Знешні дзяржаўны доўг Беларусі за месяц не змяніўся, унутраны – скараціўся
Знешні дзяржаўны доўг Беларусі за месяц не змяніўся, унутраны – скараціўся
Sputnik Беларусь
Дзяржава за студзень-красавік пагасіла знешніх пазык у 3,5 разы больш, чым прыцягнула. Сума склала амаль 638 мільёны долараў. 31.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-31T15:30+0300
2021-05-31T15:30+0300
2021-05-31T14:59+0300
навіны
у беларусі
эканоміка
галоўнае
дзярждоўг
беларусь
дзяржава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104307/10/1043071094_0:200:1920:1280_1920x0_80_0_0_b685eac096edc1cda72f3c3e0f502edd.jpg
МІНСК, 31 тра - Sputnik. Знешні дзяржаўны доўг Беларусі склаў 18,1 мільярды долараў па стане на 1 тращня - такі ж паказчык быў і месяц таму, паведамілі ў Мінфіне рэспублікі.З пачатку года ён зменшыўся на паўмільярды долараў (з улікам курсавых розніц) або на 2,5%. За студзень-красавік беларускі ўрад прыцягнуў знешнія пазыкі ў расійскага ўраду (123,2 млн долараў), Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця (49, 6 млн долараў), Экспартна-імпартнага банка Кітая (8,3 млн долараў), а таксама ЕБРР і Паўночнага інвестыцыйнага банка (1,9 млн долараў).За чатыры месяцы дзяржава пагасіла знешніх пазык на суму 637,9 млн долараў - гэта амаль у 3,5 разы больш, чым прыцягнула.Што тычыцца ўнутранага дзярждоўгу, то на 1 траўня ён склаў 11,7 мільярды рублёў. У параўнанні з сакавіцкім паказчыкам ён зменшыўся на 0,2 млрд рублёў. А з пачатку года павялічыўся на за 1,8 млрд рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 18,2%. Улады краіны за чатыры месяцы размясцілі ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных асоб і фізічных асоб на суму, эквівалентную 726,7 млн долараў.Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 траўня склаў 58,1 млрд рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2021 года на 0,3 млрд рублёў. За мінулы месяц ён скараціўся на 1,2 мільярды.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210531/Pyasko-peraadrasava-u-MZS-Belarus-pytanne-pra-algarkha--pratesty-1047758976.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104307/10/1043071094_213:0:1920:1280_1920x0_80_0_0_7e1c7ed79f4f742dd0bca6a52d4b9699.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, эканоміка, галоўнае, дзярждоўг, беларусь, дзяржава
навіны , у беларусі, эканоміка, галоўнае, дзярждоўг, беларусь, дзяржава
Знешні дзяржаўны доўг Беларусі за месяц не змяніўся, унутраны – скараціўся
Дзяржава за студзень-красавік пагасіла знешніх пазык у 3,5 разы больш, чым прыцягнула. Сума склала амаль 638 мільёны долараў.
МІНСК, 31 тра - Sputnik. Знешні дзяржаўны доўг Беларусі склаў 18,1 мільярды долараў па стане на 1 тращня - такі ж паказчык быў і месяц таму, паведамілі ў Мінфіне рэспублікі.
З пачатку года ён зменшыўся на паўмільярды долараў (з улікам курсавых розніц) або на 2,5%. За студзень-красавік беларускі ўрад прыцягнуў знешнія пазыкі ў расійскага ўраду (123,2 млн долараў), Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця (49, 6 млн долараў), Экспартна-імпартнага банка Кітая (8,3 млн долараў), а таксама ЕБРР і Паўночнага інвестыцыйнага банка (1,9 млн долараў).
За чатыры месяцы дзяржава пагасіла знешніх пазык на суму 637,9 млн долараў - гэта амаль у 3,5 разы больш, чым прыцягнула.
Што тычыцца ўнутранага дзярждоўгу, то на 1 траўня ён склаў 11,7 мільярды рублёў. У параўнанні з сакавіцкім паказчыкам ён зменшыўся на 0,2 млрд рублёў. А з пачатку года павялічыўся на за 1,8 млрд рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 18,2%. Улады краіны за чатыры месяцы размясцілі ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных асоб і фізічных асоб на суму, эквівалентную 726,7 млн долараў.
Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 траўня склаў 58,1 млрд рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2021 года на 0,3 млрд рублёў. За мінулы месяц ён скараціўся на 1,2 мільярды.