18:15 18 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
  • Юраўскі карагод
  • Юраўскі карагод
  • Юраўскі карагод
  • Юраўскі карагод
  • Юраўскі карагод
  • Юраўскі карагод
  • Юраўскі карагод
  • Юраўскі карагод
  • Юраўскі карагод
  • Юраўскі карагод
  • Юраўскі карагод
  • Юраўскі карагод
  • Юраўскі карагод
  • Юраўскі карагод
  • Юраўскі карагод
  • Юраўскі карагод
  • Юраўскі карагод
  • Юраўскі карагод
  • Юраўскі карагод
  • Юраўскі карагод
© Sputnik Альфред Микус
Старажытны абрад "Юраўскi карагод» праходзіць у вёсцы Пагост штогод.

Штогод ў вёсцы Пагост праходзіць старажытны абрад "Юраўскi карагод», які першым у Беларусі ў 2005 годзе атрымаў статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння, а ў 2019 годзе зарэгістраваны і ў ЮНЕСКА.

Вёска Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці добра вядома нават за межамі Беларусі. Там спакон веку шануюць беларускія традыцыі і выконваюць аўтэнтычныя маляўнічыя народныя абрады.

Усё дзейства адбываецца вакол “карагода” - пышнага хлеба з пшанічнай мукі, які ўпрыгожваюць пад спеў абрадавай песні трыма каласочкамі з цеста і трыма галінкамі квітнеючага пладовага дрэва, кожная з якіх мае па тры парасткі - усяго дзевяць. Яны сімвалізуюць дзевяць месяцаў цяжарнасці жанчыны і жывёлы.

Асноўная магічнае дзеянне 6 траўня на Юр’е адбываецца ў поле, дзе пасеяны азімыя. А каб зямля нарадзіла ўраджай, неабходна нябесная вільгаць у выглядзе дажджу. Вось і заклікаюць святога Юр'я “отомкнуть землицу, выпустить росицу”. Закапаўшы ў зямлю кавалак чорнага хлеба, перавязанага чырвонай стужачкай (дар зямлі), ходзяць па крузе з абрадавай песняй.

Зараз у карагод становяцца разам з жанчынамі дзяўчынкі любога ўзросту. Раней - толькі тыя, што дасягнулі палавой сталасці і гатовыя стварыць сям'ю і працягнуць род.  Пасля абраду яны павінны былі насіць фартухі - абярэгі жаночага ўлоння. Мяркуюць, што зялёны фартух - сімвал некранутасці, а чырвоны сімвалізуе страту цнатлівасці.

Пасля таго, як здзейснілі асноўны абрад у поле, удзельнікі "Юраўскага карагода" пачынаюць абыход ўсёй вёскі з песнямі, атрымліваючы пачастункі і словы падзякі ад вяскоўцаў. Адорваюць, хто чым можа, таму што абрад здзяйсняецца для таго, каб усе былі здаровыя і шчаслівыя, а палі і агароды далі багаты ўраджай, каб пладзілася ўсякая жыўнасць на падворку.

У вёсцы Пагост з 1980 года існуе фальклорна-этнаграфічны калектыў «Мiжрэчча», створаны народнай спявачкай, краязнаўцам, захавальніцай традыцый сваёй вёскі Кацярынай Панчэняй. Менавіта гэты калектыў і стварае асаблівую атмасферу падчас "Юраўскага карагода".

Глядзіце таксама:

Тэги:
Гісторыка-культурныя каштоўнасці, ЮНЕСКА, Беларусь, традыцыі, Жыткавіцкі раён, Юраўскі карагод

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы