https://bel.sputnik.by/20210603/BelAES-vydal-ltsenzyu-na-ekspluatatsyyu-pershaga-energabloka--Dzyarzhatamnaglyad-1047784142.html
БелАЭС выдалі ліцэнзію на эксплуатацыю першага энергаблока – Дзяржатамнагляд
БелАЭС выдалі ліцэнзію на эксплуатацыю першага энергаблока – Дзяржатамнагляд
Sputnik Беларусь
Рашэнне заснавана на станоўчых выніках экспертызы дакументаў, якія даказваюць бяспеку станцыі і яе адпаведнасць ліцэнзійным патрабаванням. 03.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-03T09:55+0300
2021-06-03T09:55+0300
2022-06-28T15:44+0300
навіны
тэхналогіі
у беларусі
эканоміка
галоўнае
белаэс
ліцэнзія
энергаблок
дзяржатамнагляд
белаэс у астраўцы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/02/1047783387_0:0:1600:906_1920x0_80_0_0_73f551da8b538c4b66edd93dc80cc027.jpg
МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Беларускай АЭС выдадзена ліцэнзія на эксплуатацыю першага энергаблока, паведамілі ў Дзяржатамнаглядзе.Там растлумачылі, што калегіяй МНС прынята станоўчае рашэнне аб унясенні дапаўнення ў ліцэнзію АЭС для ажыццяўлення дзейнасці, якая дазволіць прыступіць да прамысловай эксплуатацыі першага энергаблока.Яна адзначыла, што "пачынаецца новая эпоха камерцыйнай эксплуатацыі БелАЭС".Рашэнне заснавана на станоўчых выніках экспертызы дакументаў, якія даказваюць бяспеку станцыі, а таксама на аснове адпаведнасці ліцэнзійным патрабаванням і ўмовам.Экспертызу выконваў Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны" НАН Беларусі па заданні Дзяржатамнагляду, ацэнку адпаведнасці - Дзяржатамнагляд.Таксама праведзены грамадскія слуханні, падчас якіх была агучана інфармацыя аб выніках экспертызы бяспекі і ацэнкі адпаведнасці.Беларуская АЭСАтамную электрастанцыю ў Астраўцы ўзводзяць па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў, магутнасць кожнага будзе складаць 1200 МВт.Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020-га. А ў агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе. У снежні першы рэактар пачаў працу на палову сваёй магутнасці, а на поўную зарабіў 12 студзеня 2021 года.На завяршальнай стадыі ўжо знаходзяцца работы па ўзвядзенню другога энергаблока. Яны вядуцца ў адпаведнасці з графікам, заяўлялі ў міністэрстве энергетыкі. Агульная гатоўнасць другога энергаблока - 85%.Нагадаем, у красавіку гэтага года на пляцоўку БелАЭС былі дастаўлены цеплавыдзяляльныя зборкі з ядзерным палівам, якое будзе загружана ў другі рэактар. На восень прызначаны фізічны пуск другога энергаблока.Па планах энергетыкаў, з поўным уводам у прамысловую эксплуатацыю атамнай станцыі будзе вырабляцца 18 млрд кВт * г. Гэта дазволіць пакрыць патрэбнасці краіны ў электраэнергіі на 40%.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210602/Savetskya-lyudz-na-nkalnykh-kalyarovykh-fota-vuchonaga-z-ZShA-1047761029.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/02/1047783387_0:0:1600:1006_1920x0_80_0_0_ad2e252873ed1b060497929e64ca1f92.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , тэхналогіі, у беларусі, эканоміка, галоўнае, ліцэнзія, энергаблок, дзяржатамнагляд, белаэс у астраўцы, бяспека
навіны , тэхналогіі, у беларусі, эканоміка, галоўнае, ліцэнзія, энергаблок, дзяржатамнагляд, белаэс у астраўцы, бяспека
БелАЭС выдалі ліцэнзію на эксплуатацыю першага энергаблока – Дзяржатамнагляд
09:55 03.06.2021 (абноўлена: 15:44 28.06.2022) Рашэнне заснавана на станоўчых выніках экспертызы дакументаў, якія даказваюць бяспеку станцыі і яе адпаведнасць ліцэнзійным патрабаванням.
МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Беларускай АЭС выдадзена ліцэнзія на эксплуатацыю першага энергаблока, паведамілі ў Дзяржатамнаглядзе.
Там растлумачылі, што калегіяй МНС прынята станоўчае рашэнне аб унясенні дапаўнення ў ліцэнзію АЭС для ажыццяўлення дзейнасці, якая дазволіць прыступіць да прамысловай эксплуатацыі першага энергаблока.
"Гэта вельмі важнае, гістарычнае рашэнне. Яно з'яўляецца вынікам працяглай працы, звязанай з адпрацоўкай абсталявання, экспертнымі ацэнкамі, наглядам за гатоўнасцю сістэм", - сказала начальнік Дзяржатамнагляду Вольга Лугоўская.
Яна адзначыла, што "пачынаецца новая эпоха камерцыйнай эксплуатацыі БелАЭС".
Рашэнне заснавана на станоўчых выніках экспертызы дакументаў, якія даказваюць бяспеку станцыі, а таксама на аснове адпаведнасці ліцэнзійным патрабаванням і ўмовам.
Экспертызу выконваў Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны" НАН Беларусі па заданні Дзяржатамнагляду, ацэнку адпаведнасці - Дзяржатамнагляд.
Таксама праведзены грамадскія слуханні, падчас якіх была агучана інфармацыя аб выніках экспертызы бяспекі і ацэнкі адпаведнасці.
Атамную электрастанцыю ў Астраўцы ўзводзяць па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.
БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў, магутнасць кожнага будзе складаць 1200 МВт.
Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020-га. А ў агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе. У снежні першы рэактар пачаў працу на палову сваёй магутнасці, а на поўную зарабіў 12 студзеня 2021 года.
На завяршальнай стадыі ўжо знаходзяцца работы па ўзвядзенню другога энергаблока. Яны вядуцца ў адпаведнасці з графікам, заяўлялі ў міністэрстве энергетыкі. Агульная гатоўнасць другога энергаблока - 85%.
Нагадаем, у красавіку гэтага года на пляцоўку БелАЭС былі дастаўлены цеплавыдзяляльныя зборкі з ядзерным палівам, якое будзе загружана ў другі рэактар. На восень прызначаны фізічны пуск другога энергаблока.
Па планах энергетыкаў, з поўным уводам у прамысловую эксплуатацыю атамнай станцыі будзе вырабляцца 18 млрд кВт * г. Гэта дазволіць пакрыць патрэбнасці краіны ў электраэнергіі на 40%.