У Беларусі ў гэтым годзе не будзе павышацца цана на платную адукацыю

© Sputnik / Валерия БерекчиянБеларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт (БДМУ)
Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт (БДМУ) - Sputnik Беларусь, 1920, 03.06.2021
Падпісацца
Прадстаўнік Мінадукацыі таксама распавёў і пра самыя дарагія спецыяльнасці ў беларускіх ВНУ на сённяшні дзень.
МІНСК, 3 чэрвеня - Sputnik. Павышаць кошт адукацыі студэнтам-платнікам ў гэтым годзе не плануецца, заявіў у прэс-цэнтры Sputnik начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Беларусі Сяргей Каспяровіч.
"Для тых, хто паступае на першы курс у гэтым годзе, захаваны памеры платы, які ўсталяваны раней", - сказаў ён.
Каспяровіч адзначыў, што ў структуры платнай адукацыі самую галоўную частку выдаткаў займае аплата працы выкладчыкаў. Расце зарплата - адбываюцца карэкціроўкі ў кошту навучання.
Нагадаем, у красавіку МАРГ апублікавала прагноз па росце коштаў на шэраг тавараў і паслуг на 2021 год. Згодна з дакументам, у трэцім квартале ў Беларусі вышэйшая і сярэдне-спецыяльная адукацыя падаражэе на 10%.

Самыя дарагія спецыяльнасці ў Беларусі

Сяргей Каспяровіч падкрэсліў, што Мінадукацыі не вядзе рэйтынг спецыяльнасцяў з пункту гледжання цэнавага фактару, паколькі ў гэтым патрэб няма. Аднак ёсць спецыяльнасці ў ВНУ, дзе студэнты плацяць больш за астатніх.
Многія мінчане прызнаюцца, што плацяць за праезд заўсёды: ездзіць зайцам не дазваляе сумленне - Sputnik Беларусь, 1920, 10.04.2021
МАРГ распавёў, што і калі падаражэе: праезд, жыллёва-камунальныя паслугі, алкаголь і іншае
"Сярэдні кошт года навучання пры атрыманні вышэйшай адукацыі ў Беларусі вагаецца ад трох да чатырох тысяч беларускіх рублёў, дзесьці вышэй. Гэта медыцынскія спецыяльнасці, правазнаўства і іншыя - вышэй чатырох тысяч у год", - растлумачыў ён.
Супрацоўнік ведамства не выключае: магчыма, у будучыні ў Беларусі з'явяцца і больш дарагія спецыяльнасці, зыходзячы з таго, што яны могуць быць матэрыялаёмістымі. Таксама, паводле яго слоў, дарагой стане падрыхтоўка пілотаў, першы набор якіх у гэтым годзе правядзе Беларуская акадэмія авіяцыі. Раней паведамлялася, што падрыхтоўка грамадзянскіх лётчыкаў у нашай краіне можа скласці 73 тысячы долараў.
"Дадзеная спецыяльнасць будзе вельмі затратнай, і рэальныя лічбы мы ўбачым, калі пачнецца працэс падрыхтоўкі. Тады будуць бачны фактычныя выдаткі", - падсумаваў Каспяровіч.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0