https://bel.sputnik.by/20210531/Belavya-pachala-lyatats-va-Ufu-1047758421.html
"Белавія" пачала лятаць ва Уфу
"Белавія" пачала лятаць ва Уфу
Sputnik Беларусь
Новым маршрутам у расійскім напрамку з панядзелка стала сталіца Башкартастана, рэйсы будуць выконвацца пакуль раз на тыдзень. 31.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-31T13:56+0300
2021-05-31T13:56+0300
2021-05-31T13:00+0300
навіны
турызм
у беларусі
у свеце
галоўнае
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1f/1047758327_0:0:3072:1738_1920x0_80_0_0_d18fcda39039e96c63285e4feeceae1a.jpg
МІНСК, 31 тра - Sputnik. У панядзелак нацыянальная авіякампанія "Белавія" запусціла рэгулярныя рэйсы ва Уфу, пра гэта паведаміла прэс-служба авіяперавозчыка.Сталіца Башкартастана стала дзесятым маршрутам ў карце палётаў беларускага авіяперавозчыка ў Расію і трэцім расійскі горадам, у які пачала здзяйсняць рэйсы "Белавія" ў траўні. Раней авіякампанія пачала лятаць у Екацярынбург і Самару."Мы рады, што аэрапорт "Уфа" стане адным з ключавых авіяцыйных вузлоў, якія забяспечваюць прамыя паветраныя зносіны паміж Расіяй і Беларуссю", - адзначыў камерцыйны дырэктар "Белавія" Дзяніс Нікіцін.Паводле яго слоў, запуск палётаў ва Уфу з Мінска паспрыяе "развіццю партнёрства паміж краінамі ЕўрАзЭС і ўмацаванню дзелавых сувязей".Па дадзеных прэс-службы, рэйсы з беларускай сталіцы ва Уфу і назад будуць выконвацца раз на тыдзень - па панядзелках. Вылет з Мінска запланаваны на 00.10, прыбыццё ў Міжнародны аэрапорт Уфа - у 04.55. Зваротны рэйс з Уфы прызначаны на 06.20, прылёт - у 07.05. Час вылету і прызямлення названы мясцовы.Рэйс у адзін бок зойме 2 гадзіны 45 хвілін. Кошт квітка стартуе ад 98 еўра (без багажу) у адзін бок.Нагадаем, падчас апошняй сустрэчы ў Сочы прэзідэнты Расіі і Беларусі дамовіліся пра адкрыццё новых рэйсаў "Белавія" ў расійскія гарады.Пасля інцыдэнту з пасадкай самалёта Ryanair 23 траўня ў аэрапорце Мінска шэраг еўрапейскіх краін прынялі рашэнне закрыць сваю паветраную прастору для беларускага авіяперавозчыка, многія адмянілі палёты над тэрыторыяй краіны."Белавія" ўжо прыпыніла рэйсы па наступных напрамках: Варшава, Мілан, Амстэрдам, Рым, Франкфурт, Берлін, Мюнхен, Гановер, Вена, Брусэль, Барселона, Калінінград, Бялград, Будапешт, Кішынёў, Талін.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210531/Zamnravany-samalt-Ryanair-ekstrana-pasadzl--Berlne-1047755074.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1f/1047758327_0:0:3072:1930_1920x0_80_0_0_2239674f7f9fdda49f9aab9d8eb1169b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , турызм, у беларусі, у свеце, галоўнае
навіны , турызм, у беларусі, у свеце, галоўнае
"Белавія" пачала лятаць ва Уфу
Новым маршрутам у расійскім напрамку з панядзелка стала сталіца Башкартастана, рэйсы будуць выконвацца пакуль раз на тыдзень.
МІНСК, 31 тра - Sputnik. У панядзелак нацыянальная авіякампанія "Белавія" запусціла рэгулярныя рэйсы ва Уфу, пра гэта паведаміла прэс-служба авіяперавозчыка.
Сталіца Башкартастана стала дзесятым маршрутам ў карце палётаў беларускага авіяперавозчыка ў Расію і трэцім расійскі горадам, у які пачала здзяйсняць рэйсы "Белавія" ў траўні. Раней авіякампанія пачала лятаць у Екацярынбург і Самару.
"Мы рады, што аэрапорт "Уфа" стане адным з ключавых авіяцыйных вузлоў, якія забяспечваюць прамыя паветраныя зносіны паміж Расіяй і Беларуссю", - адзначыў камерцыйны дырэктар "Белавія" Дзяніс Нікіцін.
Паводле яго слоў, запуск палётаў ва Уфу з Мінска паспрыяе "развіццю партнёрства паміж краінамі ЕўрАзЭС і ўмацаванню дзелавых сувязей".
Па дадзеных прэс-службы, рэйсы з беларускай сталіцы ва Уфу і назад будуць выконвацца раз на тыдзень - па панядзелках. Вылет з Мінска запланаваны на 00.10, прыбыццё ў Міжнародны аэрапорт Уфа - у 04.55. Зваротны рэйс з Уфы прызначаны на 06.20, прылёт - у 07.05. Час вылету і прызямлення названы мясцовы.
Рэйс у адзін бок зойме 2 гадзіны 45 хвілін. Кошт квітка стартуе ад 98 еўра (без багажу) у адзін бок.
Нагадаем, падчас апошняй сустрэчы ў Сочы прэзідэнты Расіі і Беларусі дамовіліся пра адкрыццё новых рэйсаў "Белавія" ў расійскія гарады.
Пасля інцыдэнту з пасадкай самалёта Ryanair 23 траўня ў аэрапорце Мінска шэраг еўрапейскіх краін прынялі рашэнне закрыць сваю паветраную прастору для беларускага авіяперавозчыка, многія адмянілі палёты над тэрыторыяй краіны.
"Белавія" ўжо прыпыніла рэйсы па наступных напрамках: Варшава, Мілан, Амстэрдам, Рым, Франкфурт, Берлін, Мюнхен, Гановер, Вена, Брусэль, Барселона, Калінінград, Бялград, Будапешт, Кішынёў, Талін.