Захараў пакінуў зборную Беларусі па хакеі

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў фотабанкХакейны трэнер Міхаіл Захараў
Хакейны трэнер Міхаіл Захараў - Sputnik Беларусь, 1920, 07.06.2021
На чэмпіянаце свету ў Рызе беларусы пад кіраўніцтвам 59-гадовага трэнера занялі толькі 15-е месца.
МІНСК, 7 чэр - Sputnik. Міхаіл Захараў пакінуў зборную Беларусі па хакеі, рашэнне было прынята на пасяджэнні выканкама Федэрацыі хакея ў панядзелак.
"Выступленне нацыянальнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў Рызе было прызнана членамі выканкама ФХБ нездавальняючым", - паведамілі ў Федэрацыі хакея Беларусі.
Быў заслуханы даклад галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі аб падрыхтоўцы каманды і яе выступленні на чэмпіянаце свету 2021 года ў Рызе. Міхаіл Захараў падвёў вынікі мінулага сезона і cам падаў прашэнне аб адстаўцы, удакладнілі ў Федэрацыі. Выканкамам адстаўку прыняў.

Зборная Беларусі на ЧС у Рызе

На чэмпіянаце свету, які прайшоў у сталіцы Латвіі, зборная Беларусі заняла 15-е месца. У сямі матчах падапечныя Захарава атрымалі толькі адну перамогу, з мінімальным лікам абыграўшы зборную Швецыі (1:0). У актыў беларусаў можна таксама запісаць адзін бал, зароблены пасля нічыёй у асноўны час супраць чэхаў.
Адэскія хлопчыкі катаюцца на роварах на адной з вуліц горада, 1978-ы - Sputnik Беларусь, 1920, 05.06.2021
Фота
Дзяцінства з веласіпедам: архіўныя фотаздымкі з СССР
Астатнія паядынкі зборная Беларусі прайграла, заняўшы апошняе месца ў групе А. З элітнага дывізіёна каманда не вылецела толькі таму, што ў гэтым годзе з-за пандэміі каронавіруса ў ніжэйшых дывізіёнах чэмпіянаты свету не праводзіліся.
Міхаіл Захараў быў прызначаны галоўным трэнерам беларускай зборнай 20 жніўня 2019 года. На пасадзе галоўнага трэнера ён змяніў Андрэя Сідарэнку. Да 10 верасня Захараў сумяшчаў працу ў нацыянальнай камандзе з пасадай у мінскага "Юнацтва", але затым засяродзіўся толькі на зборнай.
Гэта быў яго трэці прыход у "нацыяналку": да гэтага ён узначальваў яе ў 2003-2005 і 2009-2010 гадах.
Напярэдадні чэмпіянату Міхаіл Захараў заявіў, што каманда адпраўляецца ў Рыгу за медалямі. Потым, праўда, ён абмовіўся, што гэта быў самы складаны ЧС у гісторыі зборнай Беларусі, таму што адбывалася змена пакаленняў, шмат траўмаваных, праблема з брамнікамі і легіянерамі, якія не адпрацавалi на поўную моц.

Новы галоўны трэнер зборнай Беларусі

Выканкам ФХБ вырашыў прызначыць галоўным трэнерам беларускай зборнай Крэйга Вудкрафтам. Канадскі спецыяліст будзе рыхтаваць каманду да алімпійскай кваліфікацыі. Дапамагаць яму будуць яго ж асістэнты з трэнерскага штаба мінскага "Дынама".
З 26 па 29 жніўня беларусам у Браціславе трэба будзе пазмагацца за адзіную пуцёўку на Алімпіяду 2022 года з камандамі Славакіі, Аўстрыі і Польшчы.
Крэйг Вудкрафт ужо працаваў у штабе зборнай Беларусі. Ён дапамагаў Дэйву Люісу на трох чэмпіянатах свету (2015, 2016, 2017) і алімпійскай кваліфікацыі да Гульняў-2018.
Таксама настаўнік уваходзіў у трэнерскі штаб зборнай Канады, у тым ліку на Алімпіядзе ў Пхенчхане.
Як адзначаюць спецыялісты, Крэйг - трэнер жорсткі і патрабавальны, прыхільнік няўхільнай дысцыпліны, але адначасова з гэтым ён валодае нядрэнным пачуццём гумару.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі