https://bel.sputnik.by/20210608/Anulyavany-mnskae-Yunatstva-ne-zgulyae--Lze-chempna-sezona-20212022-1047831489.html
Анулявана: мінскае "Юнацтва" не згуляе ў Лізе чэмпіёнаў сезона-2021/2022
Анулявана: мінскае "Юнацтва" не згуляе ў Лізе чэмпіёнаў сезона-2021/2022
Sputnik Беларусь
У арганізацыі падкрэслілі, што нягледзячы на такое рашэнне, Беларусь - частка гісторыі ХЛЧ і застаецца паважаным партнёрам. 08.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-08T17:12+0300
2021-06-08T17:12+0300
2021-06-08T15:28+0300
навіны
у беларусі
у свеце
спорт
палітыка
галоўнае
хк юнацтва (мінск)
ліга чэмпіёнаў
беларусь
хлч
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104303/37/1043033745_0:165:2048:1324_1920x0_80_0_0_a0ef485e771594ca82dde85992fe04de.jpg
МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Хакейны клуб "Юнацтва-Мінск" не прыме ўдзел у розыгрышы Лігі чэмпіёнаў сезона-2021/2022, дадзенае рашэнне прыняў савет Хакейнай Лігі чэмпіёнаў (ХЛЧ).У паведамленні гаворыцца, што гэта звязана з апошнімі падзеямі ў рэспубліцы і рэакцыямі, якія рушылі ўслед.Паводле інфармацыі прэс-службы, адна з умоў агульнаеўрапейскіх турніраў - бяспечнае перамяшчэнне і знаходжанне ў краінах каманд, спартсменаў, афіцыйных асоб, спонсараў, партнёраў і пастаўшчыкоў паслуг і балельшчыкаў.У ХЛЧ лічаць, што ў Беларусі цяпер такія ўмовы не могуць быць гарантаваны.Там дадалі, што Беларусь застаецца паважаным партнёрам Лігі. Арганізацыя падзякавала "Юнацтва" і ФХБ за іх супрацоўніцтва і намаганні па вырашэнні сітуацыі ў гэты няпросты час.Пакуль савет Хакейнай Лігі чэмпіёнаў не прыняў рашэнне, хто згуляе замест мінскага клуба, але варыянты будуць разгледжаны ў бліжэйшы час."Юнацтва" па выніках жараб'ёўкі трапіла ў групу F, дзе павінна было правесці сустрэчы з "Ацеларжы" (Чэхія), "Лександ" (Швецыя), "Фрыбур-Гетэрон" (Швейцарыя).Інцыдэнт з RyanairМногія краіны ўвялі абмежавальныя меры ў дачыненні да Мінска пасля інцыдэнта з экстраннай пасадкай 23 траўня самалёта Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс. Авіялайнер сеў у Мінску з-за паведамлення аб мініраванні, якое пасля не пацвердзілася. У выніку быў затрыманы экс-галоўрэд прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала Раман Пратасевіч, які знаходзіўся на борце. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па некалькіх артыкулах. Разам з Пратасевічам была затрымана грамадзянка Расіі Сафія Сапега.У ЕС асудзілі вымушаную пасадку ў Мінску самалёта Ryanair і заклікалі ўвесці дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Аднак Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту (IATA) заклікала Еўрапейскае агенцтва па авіябяспецы (EASA) падзяляць палітыку і тэму авіяцыйнай бяспекі пасля інцыдэнту з Ryanair і адмяніць забарону на палёты над Беларуссю.Авіякампаніі "Белавія" прыйшлося прыпыніць рэйсы ў шэраг еўрапейскіх краін, а таксама ЗША. Мінск, як заяўляюць эксперты, можа паскардзіцца на тое, што адбываецца, у ІКАО - з-за парушэння Канвенцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі. У ІКАО паведамілі, што правядуць расследаванне інцыдэнту, першыя вынікі плануецца падвесці да 25 чэрвеня.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210604/Erasayuz-zabaran-belaruskm-avyaperavoznkam-lyatats-nad-kranam-ES-1047805951.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104303/37/1043033745_0:78:2048:1365_1920x0_80_0_0_f9f4c6d57567fb58bc6a0f98ee2e78b9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, спорт, палітыка, галоўнае, хк юнацтва (мінск), ліга чэмпіёнаў, беларусь, хлч, партнёр
навіны , у беларусі, у свеце, спорт, палітыка, галоўнае, хк юнацтва (мінск), ліга чэмпіёнаў, беларусь, хлч, партнёр
Анулявана: мінскае "Юнацтва" не згуляе ў Лізе чэмпіёнаў сезона-2021/2022
У арганізацыі падкрэслілі, што нягледзячы на такое рашэнне, Беларусь - частка гісторыі ХЛЧ і застаецца паважаным партнёрам.
МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Хакейны клуб "Юнацтва-Мінск" не прыме ўдзел у розыгрышы Лігі чэмпіёнаў сезона-2021/2022, дадзенае рашэнне прыняў савет Хакейнай Лігі чэмпіёнаў (ХЛЧ).
У паведамленні гаворыцца, што гэта звязана з апошнімі падзеямі ў рэспубліцы і рэакцыямі, якія рушылі ўслед.
"Падарожжа ў Мінск і з Мінска стала цяжкім. Было абвешчана аб прыпыненні розных пералётаў, і гэтыя рашэнні ўжо ўступілі ў сілу, некаторыя пералёты прыпынены па меншай меры да канца кастрычніка, і немагчыма прадугледзець, што можа адбыцца ў далейшым", - адзначылі ў прэс-службе Лігі.
Паводле інфармацыі прэс-службы, адна з умоў агульнаеўрапейскіх турніраў - бяспечнае перамяшчэнне і знаходжанне ў краінах каманд, спартсменаў, афіцыйных асоб, спонсараў, партнёраў і пастаўшчыкоў паслуг і балельшчыкаў.
У ХЛЧ лічаць, што ў Беларусі цяпер такія ўмовы не могуць быць гарантаваны.
Там дадалі, што Беларусь застаецца паважаным партнёрам Лігі. Арганізацыя падзякавала "Юнацтва" і ФХБ за іх супрацоўніцтва і намаганні па вырашэнні сітуацыі ў гэты няпросты час.
Пакуль савет Хакейнай Лігі чэмпіёнаў не прыняў рашэнне, хто згуляе замест мінскага клуба, але варыянты будуць разгледжаны ў бліжэйшы час.
"Юнацтва" па выніках жараб'ёўкі трапіла ў групу F, дзе павінна было правесці сустрэчы з "Ацеларжы" (Чэхія), "Лександ" (Швецыя), "Фрыбур-Гетэрон" (Швейцарыя).
Многія краіны ўвялі абмежавальныя меры ў дачыненні да Мінска пасля інцыдэнта
з экстраннай пасадкай 23 траўня самалёта Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс. Авіялайнер сеў у Мінску з-за паведамлення аб мініраванні, якое пасля не пацвердзілася. У выніку быў затрыманы экс-галоўрэд прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала
Раман Пратасевіч, які знаходзіўся на борце. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па некалькіх артыкулах. Разам з Пратасевічам была затрымана грамадзянка Расіі
Сафія Сапега.
У ЕС асудзілі вымушаную пасадку ў Мінску самалёта Ryanair і заклікалі ўвесці дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Аднак
Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту (IATA) заклікала
Еўрапейскае агенцтва па авіябяспецы (EASA) падзяляць палітыку і тэму авіяцыйнай бяспекі пасля інцыдэнту з Ryanair і адмяніць забарону на палёты над Беларуссю.
Авіякампаніі "Белавія" прыйшлося прыпыніць рэйсы ў шэраг еўрапейскіх краін, а таксама ЗША. Мінск, як заяўляюць эксперты, можа паскардзіцца на тое, што адбываецца, у ІКАО - з-за парушэння Канвенцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі. У ІКАО паведамілі, што правядуць расследаванне інцыдэнту, першыя вынікі плануецца падвесці да 25 чэрвеня.