https://bel.sputnik.by/20210608/Pakaranne-za-zaboystva-mltsyyanera-zrabl-bolsh-zhorstkm-u-Belarus-1047827757.html
Пакаранне за забойства міліцыянераў зрабілі больш жорсткім у Беларусі
Пакаранне за забойства міліцыянераў зрабілі больш жорсткім у Беларусі
Sputnik Беларусь
Новым законам, які падпісаў прэзідэнт, таксама ўзмоцнена адказнасць за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. 08.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-08T12:45+0300
2021-06-08T12:45+0300
2022-06-28T15:44+0300
навіны
у беларусі
грамадства
палітыка
галоўнае
пакаранне
забойства
міліцыянер
беларусь
закон
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/08/1047828958_0:56:1117:684_1920x0_80_0_0_e004114c73cd1b59182ec8063a4bd483.jpg
МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім уносяцца змяненні і дапаўненні ў Крымінальны кодэкс, у прыватнасці, узмоцнена адказнасць за забойства супрацоўніка міліцыі, а таксама ўведзена крымінальная адказнасць за забойства вайскоўца.Закон "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці" на вясновай сесіі быў прыняты ніжняй платай беларускага парламента і ўхвалены сенатарамі, а пазней апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Цяпер ён падпісаны кіраўніком дзяржавы, асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу праз 3 месяцы пасля апублікавання.Дадзеным законам узмацнена жорсткасць пакарання за забойства супрацоўніка міліцыі, змены ўнесены ў раздзел аб крымінальнай адказнасці за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Як вынікае з падпісанага закона, у артыкул 362 "Забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў" унесены змены - павышаны ніжні парог пакарання за злачынства.Акрамя гэтага, у назву артыкула знесена слова "вайсковец". За яго забойства цяпер у Беларусі прадугледжана ад 12 гадоў пазбаўлення волі да смяротнай кары, як і за забойства міліцыянера.Акрамя гэтага, стала больш жорсткай адказнасць за гвалт ці пагрозу ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў і суддзяў, а таксама супраціўленне супрацоўнікам міліцыі і абразу прадстаўнікоў улады.Таксама ў пераліку - арганізацыя беспарадкаў, заклікі да правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, блакіраванне дарог і ўхіленне ад выплаты падаткаў.Экстрэмізм і масавыя мерапрыемствыУ законе стала больш мяккай адказнасць па шэрагу артыкулаў КК, некаторыя саставы злачынстваў наогул выключаны з Крымінальнага кодэкса.Але, як адзначаецца ў прэамбуле да закона, забяспечана дадатковая ахова канстытуцыйнага ладу краіны. У гэтых мэтах у Крымінальны кодэкс уключаны шэраг новых артыкулаў і новых саставаў злачынстваў. У прыватнасці, прадугледжана адказнасць за экстрэмізм. Уведзена крымінальная адказнасць за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, праходжанне навучання такой дзейнасці, а таксама за фінансаванне экстрэмізму.Крымінальная адказнасць пагражае таксама за неаднаразовыя парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў і незаконны збор і распаўсюджванне асабістых дадзеных.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210604/Pratasevch-pryzna-vnu--zaklkakh-da-pratesta-u-Belarus-1047797517.html
https://bel.sputnik.by/20210504/Novy-vykhadny-udalnka--ne-tolk-shto-abnovyats-u-Pratsonym-kodekse-1047540116.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/08/1047828958_0:0:999:749_1920x0_80_0_0_ba8ba3288bea2838b9bf45c88603add7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, палітыка, галоўнае, пакаранне, забойства, міліцыянер, беларусь, закон, прэзідэнт, адказнасць, злачынства, пратэсты пасля выбараў у беларусі, бяспека
навіны , у беларусі, грамадства, палітыка, галоўнае, пакаранне, забойства, міліцыянер, беларусь, закон, прэзідэнт, адказнасць, злачынства, пратэсты пасля выбараў у беларусі, бяспека
Пакаранне за забойства міліцыянераў зрабілі больш жорсткім у Беларусі
12:45 08.06.2021 (абноўлена: 15:44 28.06.2022) Новым законам, які падпісаў прэзідэнт, таксама ўзмоцнена адказнасць за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці.
МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім уносяцца змяненні і дапаўненні ў Крымінальны кодэкс, у прыватнасці, узмоцнена адказнасць за забойства супрацоўніка міліцыі, а таксама ўведзена крымінальная адказнасць за забойства вайскоўца.
Закон "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці" на вясновай сесіі быў прыняты ніжняй платай беларускага парламента і ўхвалены сенатарамі, а пазней апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Цяпер ён падпісаны кіраўніком дзяржавы, асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу праз 3 месяцы пасля апублікавання.
Дадзеным законам узмацнена жорсткасць пакарання за забойства супрацоўніка міліцыі, змены ўнесены ў раздзел аб крымінальнай адказнасці за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Як вынікае з падпісанага закона, у артыкул 362 "Забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў" унесены змены - павышаны ніжні парог пакарання за злачынства.
Раней пакаранне за забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў у сувязі з выкананнем ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку пачыналася ад 10 гадоў пазбаўлення волі, цяпер - ад 12 гадоў.
Акрамя гэтага, у назву артыкула знесена слова "вайсковец". За яго забойства цяпер у Беларусі прадугледжана ад 12 гадоў пазбаўлення волі да смяротнай кары, як і за забойства міліцыянера.
Акрамя гэтага, стала больш жорсткай адказнасць за гвалт ці пагрозу ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў і суддзяў, а таксама супраціўленне супрацоўнікам міліцыі і абразу прадстаўнікоў улады.
Таксама ў пераліку - арганізацыя беспарадкаў, заклікі да правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, блакіраванне дарог і
ўхіленне ад выплаты падаткаў.
Экстрэмізм і масавыя мерапрыемствы
У законе стала больш мяккай адказнасць па шэрагу артыкулаў КК, некаторыя саставы злачынстваў наогул выключаны з Крымінальнага кодэкса.
Але, як адзначаецца ў прэамбуле да закона, забяспечана дадатковая ахова канстытуцыйнага ладу краіны. У гэтых мэтах у Крымінальны кодэкс уключаны шэраг новых артыкулаў і новых саставаў злачынстваў. У прыватнасці, прадугледжана адказнасць за экстрэмізм. Уведзена крымінальная адказнасць за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, праходжанне навучання такой дзейнасці, а таксама за фінансаванне экстрэмізму.
Крымінальная адказнасць пагражае таксама за неаднаразовыя парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў і
незаконны збор і распаўсюджванне асабістых дадзеных.