https://bel.sputnik.by/20210609/Bayden-pratsyagnu-na-god-sanktsy-suprats-Belarus-1047836251.html
Байдэн працягнуў на год санкцыі супраць Беларусі
Байдэн працягнуў на год санкцыі супраць Беларусі
Sputnik Беларусь
Чарговы гадавы перыяд санкцый, уведзеных Вашынгтонам супраць Мінска ў 2006 годзе, мінаў 16 чэрвеня. 09.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-09T11:19+0300
2021-06-09T11:19+0300
2021-06-09T10:08+0300
навіны
у беларусі
у свеце
палітыка
галоўнае
джо байдэн
санкцыі
беларусь
вашынгтон
мінск
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/09/1047835343_0:0:3072:1738_1920x0_80_0_0_d262c35bb06381692e5203741150bbaa.jpg
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн працягнуў санкцыі супраць Беларусі, паведаміў Белы дом.Амерыканскі прэзідэнт паставіў свой подпіс пад адпаведным пастановай і накіраваў Кангрэсу ЗША апавяшчэнне пра гэта. 16 чэрвеня сканчаецца чарговы гадавы перыяд санкцый Вашынгтона супраць Мінска.Акрамя таго, згодна з апублікаванай пастановай гаспадара Белага дома, гэтыя дзеянні "падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ў Беларусі". У Вашынгтоне заяўляюць, што ў Беларусі па-ранейшаму парушаюцца правы чалавека, а ўлада злоўжывае сваімі паўнамоцтвамі.У сувязі з гэтым, як вынікае з тэксту пастановы, Байдэн і прыняў рашэнне падоўжыць антыбеларускія санкцыі яшчэ на год.Дарэчы, аналагічныя фармуліроўкі ў дачыненні да Беларусі скарысталі і папярэднікі Байдэна - Дональд Трамп і Барак Абама, - падаўжаючы санкцыі супраць Мінска. Нагадаем, упершыню абмежавальныя меры супраць рэспублікі былі ўведзены ў 2006 годзе, калі Белым домам кіраваў Джордж Буш-малодшы.3 чэрвеня гэтага года амерыканскія ўлады аднавілі рэстрыкцыі ў дачыненні да дзевяці беларускіх дзяржпрадпрыемстваў: "Белнафтахім", "Белнафтахім ЗША", "Беларускі нафтавы гандлёвы дом", "Белшына", "Гродна Азот", "Гродна Хімвалакно", "Лакафарба", "Нафтан" і "Полацк Шкловалакно". У Вашынгтоне патлумачылі свае дзеянні парушэннем правоў чалавека ў Беларусі.У адказ на амерыканскія санкцыі ў МЗС Беларусі заявілі аб адказных мерах, назваўшы дзеянні Вашынгтона "недружалюбным выпадам".Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210428/Prafsayuz-naftakhmchnay-galny-vystup-z-zayavay-suprats-sanktsy-ZShA-1047502090.html
беларусь
мінск
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/09/1047835343_0:0:3072:1930_1920x0_80_0_0_b167f936c7b11782eb4f8c9de6271ce0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, палітыка, галоўнае, джо байдэн, санкцыі, беларусь, вашынгтон, мінск, прэзідэнт, зша
навіны , у беларусі, у свеце, палітыка, галоўнае, джо байдэн, санкцыі, беларусь, вашынгтон, мінск, прэзідэнт, зша
Байдэн працягнуў на год санкцыі супраць Беларусі
Чарговы гадавы перыяд санкцый, уведзеных Вашынгтонам супраць Мінска ў 2006 годзе, мінаў 16 чэрвеня.
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн працягнуў санкцыі супраць Беларусі,
паведаміў Белы дом.
Амерыканскі прэзідэнт паставіў свой подпіс пад адпаведным пастановай і накіраваў Кангрэсу ЗША апавяшчэнне пра гэта. 16 чэрвеня сканчаецца чарговы гадавы перыяд санкцый Вашынгтона супраць Мінска.
У дакуменце, падпісаным Байдэнам, гаворыцца, што "дзеянні і палітыка пэўных прадстаўнікоў беларускага ўрада і іншых асоб працягваюць прадстаўляць незвычайную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы ЗША".
Акрамя таго, згодна з апублікаванай пастановай гаспадара Белага дома, гэтыя дзеянні "падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ў Беларусі". У Вашынгтоне заяўляюць, што ў Беларусі па-ранейшаму парушаюцца правы чалавека, а ўлада злоўжывае сваімі паўнамоцтвамі.
У сувязі з гэтым, як вынікае з тэксту пастановы, Байдэн і прыняў рашэнне падоўжыць антыбеларускія санкцыі яшчэ на год.
Дарэчы, аналагічныя фармуліроўкі ў дачыненні да Беларусі скарысталі і папярэднікі Байдэна - Дональд Трамп і Барак Абама, - падаўжаючы санкцыі супраць Мінска. Нагадаем, упершыню абмежавальныя меры супраць рэспублікі былі ўведзены ў 2006 годзе, калі Белым домам кіраваў Джордж Буш-малодшы.
3 чэрвеня гэтага года амерыканскія ўлады
аднавілі рэстрыкцыі ў дачыненні да дзевяці беларускіх дзяржпрадпрыемстваў: "Белнафтахім", "Белнафтахім ЗША", "Беларускі нафтавы гандлёвы дом", "Белшына", "Гродна Азот", "Гродна Хімвалакно", "Лакафарба", "Нафтан" і "Полацк Шкловалакно". У Вашынгтоне патлумачылі свае дзеянні парушэннем правоў чалавека ў Беларусі.
У адказ на амерыканскія санкцыі ў МЗС Беларусі заявілі аб адказных мерах, назваўшы дзеянні Вашынгтона "недружалюбным выпадам".