https://bel.sputnik.by/20210609/Maskva-gatova-da-sumlennay-razmovy-Laro-pra-sustrechu-Putsna--Baydena-1047836490.html
Масква гатова да сумленнай размовы: Лаўроў пра сустрэчу Пуціна і Байдэна
Масква гатова да сумленнай размовы: Лаўроў пра сустрэчу Пуціна і Байдэна
Sputnik Беларусь
У Расіі няма звышдзяржаўных амбіцый і жадання навязаць свой парадак свету, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў. 09.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-09T12:21+0300
2021-06-09T12:21+0300
2021-06-09T10:36+0300
навіны
у свеце
палітыка
галоўнае
масква
размова
сяргей лаўроў
уладзімір пуцін
джо байдэн
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1f/1047758253_0:55:2458:1438_1920x0_80_0_0_c35fdf009f1f09e421e4d8a04319e386.jpg
МІНСК, 9 чэр - Sputnik. Масква гатова да сумленнай размовы, але завышаных чаканняў або ілюзій з нагоды маючай адбыцца сустрэчы лідэраў РФ і ЗША ў Жэневе няма."У нас няма і таго месіянскага запалу, з якім нашы заходнія калегі спрабуюць распаўсюдзіць на ўсю планету свой каштоўнасны дэмакратычны парадак. Нам ужо даўно зразумела, што навязванне звонку мадэлі развіцця ні да чаго добрага не прыводзіць", - сказаў Лаўроў на "Прымакоўскіх чытаннях" .Паводле яго слоў, сучаснае светаўладкаванне - гэта сума дамоўленасцей краін-пераможцаў у Другой сусветнай вайне. І Расія будзе пярэчыць супраць тых, хто мае намер браць пад сумненне вынікі гэтых дамоўленасцей."Мы не можам і не будзем падыгрываць тым, хто хоча паспрабаваць звярнуць назад натуральны ход гісторыі", - дадаў ён.Гатоўнасць да дыялогу - не слабасцьЛаўроў параіў партнёрам не прымаць гатоўнасць Масквы да дыялогу за слабасць і нагадаў: Пуцін нядаўна падкрэсліў у адказ на ультыматумы Захаду, што чырвоныя лініі ў дачыненні да замежных партнёраў Расія будзе вызначаць самастойна.І дадаў, што РФ гатова да працы з любымі партнёрамі, але ні санкцыі, ні ультыматумы не падыдуць для размовы з Масквой і дасягнення нейкіх дамоўленасцей.Пра сустрэчу Пуціна і БайдэнаПаводле слоў Лаўрова, узгодненага парадку перад сустрэчай Пуціна і Байдэна няма."З амерыканцамі мы проста пералічвалі тэмы, якія адзін бок і іншы бок мае на ўвазе закрануць, і гэтак жа мы паступаем і на гэты раз. Праца працягваецца, чакаць засталося нядоўга, думаю, хутка ўсё праясніцца", - сказаў кіраўнік МЗС РФ.І дадаў: у Маскве разлічваюць, што Вашынгтон правядзе працу над памылкамі перад сустрэчай 16 чэрвеня ў Жэневе."Я спадзяюся, што пры падрыхтоўцы саміта ўсё ж такі тыя, хто цяпер у адміністрацыі Байдэна займаецца Расіяй, ацэняць дзеянні, інтарэсы, пазіцыю Расіі, нашы чырвоныя лініі і зробяць, калі хочаце, працу над памылкамі мінулых гадоў", - сказаў ён.Дыялог, па словах Лаўроў, у любым выпадку лепш, чым яго адсутнасць. І ў сітуацыі, якая склалася важна адкрыта абмяняцца думкамі нават пры наяўнасці разыходжанняў."Але калі нашы амерыканскія калегі па-ранейшаму будуць ісці ўслед за ўласнай прапагандай, якая аглушае у тым ліку амерыканскую эліту, то, напэўна, шмат чаго чакаць не даводзіцца", - растлумачыў ён.І рэзюмаваў: Масква разлічвае, што Вашынгтон адмовіцца ад вядзення дыялогу выключна з пазіцыі прэтэнзіі на гегемонію ў сусветных справах.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210318/Khto-abzyvaetstsa-toy-sam-tak-nazyvaetstsa-shto-Putsn-adkaza-Baydenu-1047167459.html
масква
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1f/1047758253_140:0:2319:1634_1920x0_80_0_0_f152f2541b1bd6fa65cb6b7b9ee60b80.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у свеце, палітыка, галоўнае, масква, размова, сяргей лаўроў, уладзімір пуцін, джо байдэн, расія
навіны , у свеце, палітыка, галоўнае, масква, размова, сяргей лаўроў, уладзімір пуцін, джо байдэн, расія
Масква гатова да сумленнай размовы: Лаўроў пра сустрэчу Пуціна і Байдэна
У Расіі няма звышдзяржаўных амбіцый і жадання навязаць свой парадак свету, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
МІНСК, 9 чэр - Sputnik. Масква гатова да сумленнай размовы, але завышаных чаканняў або ілюзій з нагоды маючай адбыцца сустрэчы лідэраў РФ і ЗША ў Жэневе няма.
"У нас няма і таго месіянскага запалу, з якім нашы заходнія калегі спрабуюць распаўсюдзіць на ўсю планету свой каштоўнасны дэмакратычны парадак. Нам ужо даўно зразумела, што навязванне звонку мадэлі развіцця ні да чаго добрага не прыводзіць", - сказаў Лаўроў на "Прымакоўскіх чытаннях" .
Паводле яго слоў, сучаснае светаўладкаванне - гэта сума дамоўленасцей краін-пераможцаў у Другой сусветнай вайне. І Расія будзе пярэчыць супраць тых, хто мае намер браць пад сумненне вынікі гэтых дамоўленасцей.
"Мы не можам і не будзем падыгрываць тым, хто хоча паспрабаваць звярнуць назад натуральны ход гісторыі", - дадаў ён.
Гатоўнасць да дыялогу - не слабасць
Лаўроў параіў партнёрам не прымаць гатоўнасць Масквы да дыялогу за слабасць і нагадаў: Пуцін нядаўна падкрэсліў у адказ на ультыматумы Захаду, што чырвоныя лініі ў дачыненні да замежных партнёраў Расія будзе вызначаць самастойна.
"Мы самі і перш за ўсё будзем адстойваць свае погляды на светаўладкаванне, на тое, як трэба развіваць міжнародныя адносіны ў поўнай адпаведнасці, падкрэслю, з тымі прынцыпамі і каштоўнасцямі, якія замацаваны не ў чыіхсьці вузка ўзгодненых дакументах, а ў статуце Арганізацыі Аб'яднаных Нацый", - сказаў Лаўроў.
І дадаў, што РФ гатова да працы з любымі партнёрамі, але ні санкцыі, ні ультыматумы не падыдуць для размовы з Масквой і дасягнення нейкіх дамоўленасцей.
Пра сустрэчу Пуціна і Байдэна
Паводле слоў Лаўрова, узгодненага парадку перад сустрэчай Пуціна і Байдэна няма.
"З амерыканцамі мы проста пералічвалі тэмы, якія адзін бок і іншы бок мае на ўвазе закрануць, і гэтак жа мы паступаем і на гэты раз. Праца працягваецца, чакаць засталося нядоўга, думаю, хутка ўсё праясніцца", - сказаў кіраўнік МЗС РФ.
І дадаў: у Маскве разлічваюць, што Вашынгтон правядзе працу над памылкамі перад сустрэчай 16 чэрвеня ў Жэневе.
"Я спадзяюся, што пры падрыхтоўцы саміта ўсё ж такі тыя, хто цяпер у адміністрацыі Байдэна займаецца Расіяй, ацэняць дзеянні, інтарэсы, пазіцыю Расіі, нашы чырвоныя лініі і зробяць, калі хочаце, працу над памылкамі мінулых гадоў", - сказаў ён.
Дыялог, па словах Лаўроў, у любым выпадку лепш, чым яго адсутнасць. І ў сітуацыі, якая склалася важна адкрыта абмяняцца думкамі нават пры наяўнасці разыходжанняў.
"Але калі нашы амерыканскія калегі па-ранейшаму будуць ісці ўслед за ўласнай прапагандай, якая аглушае у тым ліку амерыканскую эліту, то, напэўна, шмат чаго чакаць не даводзіцца", - растлумачыў ён.
І рэзюмаваў: Масква разлічвае, што Вашынгтон адмовіцца ад вядзення дыялогу выключна з пазіцыі прэтэнзіі на гегемонію ў сусветных справах.