https://bel.sputnik.by/20210609/Natsyyanalnaya-bblyateka-paponlasya-nkalnym-ekspanatam-1047832350.html
Нацыянальная бібліятэка папоўнілася ўнікальным экспанатам
Нацыянальная бібліятэка папоўнілася ўнікальным экспанатам
Sputnik Беларусь
Сын Змітрака Бядулі перадаў рэдкае выданне свайго бацькі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Да гэтага ўстанова наогул не мела ні воднай кнігі "Танзілія". 09.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-09T08:55+0300
2021-06-09T08:55+0300
2021-06-08T16:08+0300
навіны
у беларусі
культура
галоўнае
спадчына
нацыянальная бібліятэка беларусі
змітрок бядуля
кніга
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/08/1047832396_0:343:2860:1952_1920x0_80_0_0_21d8a200bde90ef9bb3358e8e36beed9.jpg
Сёлета адзначаецца 135-годдзе вядомага літаратара, чые творы ўваходзяць у школьную праграму і рэгулярна перавыдаюцца на працягу ўжо больш як ста гадоў. Аднак далёка не ўсе прыжыццёвыя выданні Змітрака Зядулі зберагліся нават у фондах галоўнай бібліятэкі краіны.Адным з такіх выключэнняў была яго кніга "Танзілія", выпушчаная літаратурным аб’яднаннем "Узвышша" у 1927 годзе. Менавіта гэта выданне Яфім Самуілавіч Плаўнік разам са сваёй жонкай перадалі ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, суправадзіўшы яго адпаведным дарчым надпісам."Творчае знаёмства нашай бібліятэкі з сям’ёй Змітрака Бядулі асабліва актывізавалася ў гэтым, юбілейным, годзе", - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара ўстановы Алесь Суша. У студзені адбыўся навукова-практычны семінар "Шляхамі маладнякоўцаў", а ў красавіку ледзь не кожны тыдзень праходзілі нейкія мерапрыемствы: выставы, круглы стол і іншае. У многіх з іх Яфім Самуілавіч прымаў непасрэдны ўдзел. Дарэчы, на восень запланаваны конкурс для маладых беларускіх творцаў, таксама прысвечаны Бядулі.Празаічны зборнік Змітрака Бядулі "Танзілія" доўгія дзесяцігоддзі захоўваўся ў сям’і пісьменніка. Узрушаны такой увагай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сын пісьменніка перадаў яго ў дар установе. Вельмі хутка чытачы змогуць замовіць гэты ўнікальны экзэмпляр і пазнаёміцца з ім бліжэй. Даследчыкі літаратуры не выключаюць, што дзякуючы гэтаму выданню, у творчай біяграфіі Бядулі можа з’явіцца новая старонка."Беларускі салавей"Змітрок Бядуля, сапраўднае імя якога Самуіл Яфімавіч Плаўнік - беларускі паэт і празаік, мовазнаўца. У пачатку сваёй кар’еры працаваў у "Нашай ніве" з Янкам Купалам. Апавяданні, напісаныя Змітраком Бядулям у тыя гады, сталі класікай беларускай літаратуры.Пасля аднаўлення ў Мінску савецкай улады некалькі гадоў працаваў у газеце «Савецкая Беларусь», рэдагаваў дзіцячы часопіс «Зоркі». Працаваў у Інстытуце беларускай культуры, быў першым рэдактарам краязнаўчага этнаграфічнага часопіса "Наш край". Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне "Маладняк", затым у "Узвышша".Найбольш вядомыя яго творы былі выдадзены пасля рэвалюцыі 1917 года, у вершах - "Палескія байкі" і паэма "Ярыла", у прозе - аповесць "Салавей", зборнік апавяданняў "Незвычайныя гісторыі" і раман "Язэп Крушынскі". У 1939 году выйшла аўтабіяграфічная аповесць "У дрымучых лясах".Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20200823/Test-yakoe-slova-prapushchana--vershy-Bagushevcha-1040931768.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/08/1047832396_129:0:2860:2048_1920x0_80_0_0_138ffd96a0e99b3ad46ffdb3aba0bb42.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, культура, галоўнае, спадчына, нацыянальная бібліятэка беларусі, змітрок бядуля, кніга
навіны , у беларусі, культура, галоўнае, спадчына, нацыянальная бібліятэка беларусі, змітрок бядуля, кніга
Нацыянальная бібліятэка папоўнілася ўнікальным экспанатам
Сын Змітрака Бядулі перадаў рэдкае выданне свайго бацькі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Да гэтага ўстанова наогул не мела ні воднай кнігі "Танзілія".
Сёлета адзначаецца 135-годдзе вядомага літаратара, чые творы ўваходзяць у школьную праграму і рэгулярна перавыдаюцца на працягу ўжо больш як ста гадоў. Аднак далёка не ўсе прыжыццёвыя выданні Змітрака Зядулі зберагліся нават у фондах галоўнай бібліятэкі краіны.
Адным з такіх выключэнняў была яго кніга "Танзілія", выпушчаная літаратурным аб’яднаннем "Узвышша" у 1927 годзе. Менавіта гэта выданне Яфім Самуілавіч Плаўнік разам са сваёй жонкай перадалі ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, суправадзіўшы яго адпаведным дарчым надпісам.
"Творчае знаёмства нашай бібліятэкі з сям’ёй Змітрака Бядулі асабліва актывізавалася ў гэтым, юбілейным, годзе", - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара ўстановы Алесь Суша. У студзені адбыўся навукова-практычны семінар "Шляхамі маладнякоўцаў", а ў красавіку ледзь не кожны тыдзень праходзілі нейкія мерапрыемствы: выставы, круглы стол і іншае. У многіх з іх Яфім Самуілавіч прымаў непасрэдны ўдзел. Дарэчы, на восень запланаваны конкурс для маладых беларускіх творцаў, таксама прысвечаны Бядулі.
Празаічны зборнік Змітрака Бядулі "Танзілія" доўгія дзесяцігоддзі захоўваўся ў сям’і пісьменніка. Узрушаны такой увагай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сын пісьменніка перадаў яго ў дар установе. Вельмі хутка чытачы змогуць замовіць гэты ўнікальны экзэмпляр і пазнаёміцца з ім бліжэй. Даследчыкі літаратуры не выключаюць, што дзякуючы гэтаму выданню, у творчай біяграфіі Бядулі можа з’явіцца новая старонка.
Змітрок Бядуля, сапраўднае імя якога Самуіл Яфімавіч Плаўнік - беларускі паэт і празаік, мовазнаўца. У пачатку сваёй кар’еры працаваў у "Нашай ніве" з Янкам Купалам. Апавяданні, напісаныя Змітраком Бядулям у тыя гады, сталі класікай беларускай літаратуры.
Пасля аднаўлення ў Мінску савецкай улады некалькі гадоў працаваў у газеце «Савецкая Беларусь», рэдагаваў дзіцячы часопіс «Зоркі». Працаваў у Інстытуце беларускай культуры, быў першым рэдактарам краязнаўчага этнаграфічнага часопіса "Наш край". Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне "Маладняк", затым у "Узвышша".
Найбольш вядомыя яго творы былі выдадзены пасля рэвалюцыі 1917 года, у вершах - "Палескія байкі" і паэма "Ярыла", у прозе - аповесць "Салавей", зборнік апавяданняў "Незвычайныя гісторыі" і раман "Язэп Крушынскі". У 1939 году выйшла аўтабіяграфічная аповесць "У дрымучых лясах".