Не было паўторнай прышчэпкі: у Беларусі чакаюць другі кампанент вакцыны

© Sputnik / Владимир Трефилов / Перайсці ў медыябанкШпрыц і ампула на фоне лагатыпа "Спутник V"
Шпрыц і ампула на фоне лагатыпа Спутник V - Sputnik Беларусь, 1920, 10.06.2021
Падпісацца на
НовостиTelegram
У Расіі завяршаецца правядзенне працэдуры кантролю якасці вакцыны "Спутник V", якая была праведзена на РУП "Белмедпрэпараты".
МІНСК, 10 чэр - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя рэспублікі чакае з Расіі дазвол на выкарыстанне 180 тыс. доз другога кампанента вакцыны ад каронавіруса "Спутник V", паведамілі ў ведамстве.
Раней у шэрагу СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што беларусы не маглі атрымаць другую прышчэпку ад каронавіруса, так як другога кампанента "Спутника V" не было ў некаторых медустановах краіны.
"На сённяшні дзень калегі з Расійскай Федэрацыі завяршаюць правядзенне працэдуры кантролю якасці вакцыны, якая была праведзена на магутнасцях РУП "Белмедпрэпараты",- адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
У грамадзянскі абарот, па звестках ведамства, вакцына павінна паступіць да канца гэтага тыдня.

Другі кампанент ёсць

Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, на сённяшні момант і да канца тыдня ў краіне маецца ў наяўнасці больш за 150 тыс. доз першага кампанента і больш за 30 тыс. доз другога. Прэпарат для другой прышчэпкі будзе пераразмеркаваны паміж медустановамі краіны.
"Тэрмін правядзення этапаў вакцынацыі напрамую залежыць ад часу паступлення партый вакцыны (вытворчасці вакцыны) пасля праходжання працэдуры якасці", - падкрэслілі ў ведамстве.

Калі можна зрабіць другую прышчэпку?

Пачаліся клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны ў Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 14.05.2021
"Спутник V" у Беларусі: як вырабляюць вакцыну на "Белмедпрэпаратах"

Часовы інтэрвал паміж увядзеннем першага і другога кампанентаў вакцыны "Спутник V" можа складаць ад 21 да 90 дзён.

У Беларусі чакаюць паўторнага ўколу больш 656 тысяч чалавек. Цалкам прышчэплены ў краіне 358 тысяч грамадзян: медыкі і фармацэўтычныя работнікі, спецыялісты сацыяльнай і адукацыйнай сфер, людзі, якія пражываюць ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання. Тыя, хто знаходзяцца ў "групе рызыкі" з прычыны ўзросту ці наяўнасці хранічных захворванняў, таксама праходзяць вакцынацыю ад COVID-19.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0