https://bel.sputnik.by/20210610/U-Mnsk-pryvezl-Kubak-Gagaryna-1047851766.html
У Мінск прывезлі Кубак Гагарына
У Мінск прывезлі Кубак Гагарына
Sputnik Беларусь
На Кубку выгравіраваны імёны чатырох беларусаў - абаронцы Кірыла Гатаўца, а таксама нападаючых Мікіты Камарова, Андрэя Стася і асістэнта генеральнага мэнэджара... 10.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-10T17:23+0300
2021-06-10T17:23+0300
2021-06-10T16:27+0300
навіны
спорт
галоўнае
у беларусі
мінск
кубак гагарына
беларусы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0a/1047851667_10:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_ac4ccda12272ddc5a7a0642be282f6a3.jpg
МІНСК, 10 чэр - Sputnik. Галоўны трафей Кантынентальнай хакейнай лігі - Кубак Гагарына - прывезлі ў Мінск, перадае карэспандэнт Sputnik.У чацвер Кубак ненадоўга быў выстаўлены на трох сталічных арэнах. З 10:00 і да 12:00 - на "Чыжоўка-Арэне", з 12:30 да 14:00 яго можна было ўбачыць на Крытым катку ў парку Горкага, а з 14:30 да 16:00 - у Палацы спорту.Кубак ў Мінск прывёз беларускі форвард Андрэй Стась, які выступаў за "Авангард" у мінулым сезоне, калі омскі клуб упершыню ў гісторыі стаў чэмпіёнам. На трафеі з'явіліся імёны чатырох беларусаў - апроч Стася гэта абаронца Кірыл Гатавец, нападаючы Мікіта Камароў і асістэнт генеральнага мэнэджара Юрый Кузьмянкоў.Мінскае "Дынама" і Кубак ГагарынаУ мінулым сезоне "зубры" ў серыі да чатырох перамог у 1/8 фіналу Кубка Гагарына саступілі піцерскім "армейцам" з лікам 4:1. Такім чынам, "дынамаўцы", якія выйшлі ў плэй-оф турніру ўпершыню з сезона-2016/17 развіталіся з марамі аб трафеі.Апошні раз кубак Гагарына наведваў беларускую сталіцу ў ліпені 2019-га года. Тады яго прывёз у Мінск выхаванец сталічнага хакейнага клуба "Юнацтва" Павел Карнавухаў, які выступаў за чэмпіёна сезона-2018/2019 маскоўскі ЦСКА.Кубак выстаўлялі ў фае лядовай арэны, якая з'яўляецца хатняй пляцоўкай "Юнацтва", у парку Горкага. Сфатаграфавацца з галоўным трафеем КХЛ прыходзілі як юныя хакеісты, так і вопытныя заўзятары.Да 2019-га Кубак Гагарына прывозілі ў Мінск у студзені 2016 года.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210608/Anulyavany-mnskae-Yunatstva-ne-zgulyae--Lze-chempna-sezona-20212022-1047831489.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Кубок Гагарина снова в Минске, но привезли его не хоккеисты столичного "Динамо"
Sputnik Беларусь
Кубок Гагарина снова в Минске, но привезли его не хоккеисты столичного "Динамо"
2021-06-10T17:23+0300
true
PT0M24S
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0a/1047851667_202:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_964cf610e01c405acac8ce73430f50c0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , спорт, галоўнае, у беларусі, мінск, кубак гагарына, беларусы
навіны , спорт, галоўнае, у беларусі, мінск, кубак гагарына, беларусы
У Мінск прывезлі Кубак Гагарына
На Кубку выгравіраваны імёны чатырох беларусаў - абаронцы Кірыла Гатаўца, а таксама нападаючых Мікіты Камарова, Андрэя Стася і асістэнта генеральнага мэнэджара Юрыя Кузьмянкова.
МІНСК, 10 чэр - Sputnik. Галоўны трафей Кантынентальнай хакейнай лігі - Кубак Гагарына - прывезлі ў Мінск, перадае карэспандэнт Sputnik.
У чацвер Кубак ненадоўга быў выстаўлены на трох сталічных арэнах. З 10:00 і да 12:00 - на "Чыжоўка-Арэне", з 12:30 да 14:00 яго можна было ўбачыць на Крытым катку ў парку Горкага, а з 14:30 да 16:00 - у Палацы спорту.
Кубак ў Мінск прывёз беларускі форвард Андрэй Стась, які выступаў за "Авангард" у мінулым сезоне, калі омскі клуб упершыню ў гісторыі стаў чэмпіёнам. На трафеі з'явіліся імёны чатырох беларусаў - апроч Стася гэта абаронца Кірыл Гатавец, нападаючы Мікіта Камароў і асістэнт генеральнага мэнэджара Юрый Кузьмянкоў.
Мінскае "Дынама" і Кубак Гагарына
У мінулым сезоне "зубры" ў серыі да чатырох перамог у 1/8 фіналу Кубка Гагарына саступілі піцерскім "армейцам" з лікам 4:1. Такім чынам, "дынамаўцы", якія выйшлі ў плэй-оф турніру ўпершыню з сезона-2016/17 развіталіся з марамі аб трафеі.
Апошні раз кубак Гагарына наведваў беларускую сталіцу ў ліпені 2019-га года. Тады яго прывёз у Мінск выхаванец сталічнага хакейнага клуба "Юнацтва" Павел Карнавухаў, які выступаў за чэмпіёна сезона-2018/2019 маскоўскі ЦСКА.
Кубак выстаўлялі ў фае лядовай арэны, якая з'яўляецца хатняй пляцоўкай "Юнацтва", у парку Горкага. Сфатаграфавацца з галоўным трафеем КХЛ прыходзілі як юныя хакеісты, так і вопытныя заўзятары.
Да 2019-га Кубак Гагарына прывозілі ў Мінск у студзені 2016 года.