https://bel.sputnik.by/20210610/Vypusknyya-vechary-proyduts-10-chervenya--Belarus-1047846432.html
Выпускныя вечары пройдуць 10 чэрвеня ў Беларусі
Выпускныя вечары пройдуць 10 чэрвеня ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Пры правядзенні ўрачыстых мерапрыемстваў у сценах навучальных устаноў ўдзельнікам давядзецца выконваць санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні. 10.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-10T10:47+0300
2021-06-10T10:47+0300
2021-06-10T09:51+0300
навіны
у беларусі
грамадства
галоўнае
выпускныя вечары
чэрвень
беларусь
урачыстае мерапрыемства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104489/69/1044896942_0:254:3172:2047_1920x0_80_0_0_1271979c97c0e1223e67c30dd9c686ab.jpg
МІНСК, 10 чэр - Sputnik. Міністэрства адукацыі рэспублікі рэкамендавала правесці выпускныя вечары ў сярэдніх навучальных установах 10 чэрвеня.Эпідэміялагічная сітуацыя прывяла да таго, што профільнае ведамства не рэкамендуе праводзіць выпускныя вечары ў буйных забаўляльных комплексах.У міністэрстве адукацыі лічаць, што для гэтага падыходзяць больш камерныя варыянты, напрыклад, непасрэдна ў сценах устаноў адукацыі. Такі фармат імпрэзы нядрэнна сябе зарэкамендаваў у мінулым годзе.Пры гэтым прапануецца не прыцягваць для забаў людзей з боку, а сіламі навучэнцаў арганізоўваць уласныя школьныя капуснікі.У выключных выпадках чыноўнікі прапануюць задзейнічаць установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама установы культуры, калі па аб'ектыўных прычынах правесці дадзенае мерапрыемства ў школе немагчыма.Час, працягласць і месца правядзення мерапрыемстваў вызначаецца кіраўніком установы адукацыі з удзелам бацькоўскага камітэта і па ўзгадненні з органамі ўлады.Урачыстая цырымонія ўручэння атэстатаў, як правіла, пачынаецца ўвечары, затым учарашніх школьнікаў чакаюць забавы, якія могуць зацягнуцца да раніцы. У дзень выпускных у рэспубліцы традыцыйна забараняецца продаж алкаголю.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210610/KDK-ab-ustupnay-kampan-budze-try-zron-kantrolyu--garachaya-lnya-1047843236.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104489/69/1044896942_0:54:3172:2047_1920x0_80_0_0_fec14c2acef1090da7343b88fa063a48.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, выпускныя вечары, чэрвень, беларусь, урачыстае мерапрыемства
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, выпускныя вечары, чэрвень, беларусь, урачыстае мерапрыемства
Выпускныя вечары пройдуць 10 чэрвеня ў Беларусі
Пры правядзенні ўрачыстых мерапрыемстваў у сценах навучальных устаноў ўдзельнікам давядзецца выконваць санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні.
МІНСК, 10 чэр - Sputnik. Міністэрства адукацыі рэспублікі рэкамендавала правесці выпускныя вечары ў сярэдніх навучальных установах 10 чэрвеня.
Эпідэміялагічная сітуацыя прывяла да таго, што профільнае ведамства не рэкамендуе праводзіць выпускныя вечары ў буйных забаўляльных комплексах.
У міністэрстве адукацыі лічаць, што для гэтага падыходзяць больш камерныя варыянты, напрыклад, непасрэдна ў сценах устаноў адукацыі. Такі фармат імпрэзы нядрэнна сябе зарэкамендаваў у мінулым годзе.
Пры гэтым прапануецца не прыцягваць для забаў людзей з боку, а сіламі навучэнцаў арганізоўваць уласныя школьныя капуснікі.
У выключных выпадках чыноўнікі прапануюць задзейнічаць установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама установы культуры, калі па аб'ектыўных прычынах правесці дадзенае мерапрыемства ў школе немагчыма.
Час, працягласць і месца правядзення мерапрыемстваў вызначаецца кіраўніком установы адукацыі з удзелам бацькоўскага камітэта і па ўзгадненні з органамі ўлады.
Урачыстая цырымонія ўручэння атэстатаў, як правіла, пачынаецца ўвечары, затым учарашніх школьнікаў чакаюць забавы, якія могуць зацягнуцца да раніцы. У дзень выпускных у рэспубліцы традыцыйна забараняецца продаж алкаголю.