https://bel.sputnik.by/20210611/Vyalk-teatr-klcha-na-Baletnae-leta-1047851023.html
Вялікі тэатр кліча на “Балетнае лета”
Вялікі тэатр кліча на “Балетнае лета”
Sputnik Беларусь
Сёлета сярод удзельнікаў гала-канцэрта шмат артыстаў балета, якія пачыналі ў Мінску, але сапраўднымі зоркамі сталі ў Расіі. 11.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-11T08:55+0300
2021-06-11T08:55+0300
2023-07-25T18:01+0300
навіны
у беларусі
культура
галоўнае
цiкавосткi
вялікі тэатр беларусi
артыст
мінск
зоркі
балет
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0a/1047847852_0:0:900:508_1920x0_80_0_0_e6ad4f83e3677648bd9e2c5654525fc7.jpg
Фестываль пачнецца 11 чэрвеня і завершыцца 17-га гала-канцэртам зорак сусветнага балета. Традыцыйна на працягу тыдня публіка ўбачыць выключна прэм’еры, якія з’явіліся ў афішы тэатра на працягу гэтага года.Адкрые "Лета" "Лебядзінае возера" Пятра Чайкоўскага ў пастаноўцы Валянціна Елізар’ева. На ролю Зігфрыда запрошаны прэм’ер маскоўскага Вялікага Дзяніс Родзькін. На наступны дзень выканаўцамі стануць выключна беларускія артысты.14 чэрвеня ў "Лета" уварвецца калядная казка - "Шчаўкунок". У кастрычніку 2020-га балет Чайкоўскага вярнуўся - у новай аўтарскай рэдакцыі Елізар'ева. Харэограф не раз прызнаваўся, што з зачараваннем працаваў над балетам, а першы акт спектакля наогул ўбачыў у сне. Гледачы заўсёды з захапленнем ідуць за бліскучым харэографам, цалкам яму давяраючы, апускаючыся ў гэтую казку і ў неверагоднай прыгажосці музыку.15 чэрвеня ў тэатры зноў будзе гучаць Чайкоўскі. Вольга Костэль прапануе сваю версію "Ганны Карэнінай". Як запэўнілі ў Вялікім, на працягу ўсяго года спектакль праходзіў з аншлагамі. Харэаграфія Костэль чаруе сваёй неардынарнасцю.У перадапошні дзень "Лета" - пастаноўка харэографа Сяргея Мікеля, якая адкрыла гэты 88-ы сезон у Вялікім, - балет "Пер Гюнт".Завершыцца фестываль традыцыйным гала-канцэртам зорак сусветнага балета. Публіка прызвычаілася, што на дэсерт іх заўсёды чакае феерверк самых розных, але выключна яркіх нумароў - як класічнай, так і сучаснай харэаграфіі. Арганізатары і пастаноўшчык канцэрта Вольга Костэль абяцаюць не падмануць надзеі і сёлета.Любоў Андрэева, Алег Габышаў (Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны акадэмічны тэатр балета Барыса Эйфмана), Кацярына Пярвушына (тэатр "Крамлёўскі балет"), Юрый Выбарнаў (МАМТ ім. К.С. Станіслаўскага і Ул.І. Неміровіча-Данчанкі), Ганна Ціхамірава , Аляксандр Смальянінаў (Вялікі тэатр Расіі), Ігар Колб, Аксана Скорык, Андрэй Ермакоў (Марыінскі тэатр), Дзяніс Клімук, Дар'я Паўленка (Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны акадэмічны тэатр балета імя Леаніда Якабсона) – сярод удзельнікаў шмат добра знаёмых прозвішчаў. Некаторыя з іх свой шлях на вялікай сцэне пачыналі менавіта ў Мінску, але сапраўднымі зоркамі сталі ў Расіі. З вялікай удзячнасцю да сваіх педагогаў яны вяртаюцца на беларускую сцэну. На жаль, толькі на адзін вечар.Дарэчы, 25-27 чэрвеня Вялікі запрашае на традыцыйныя чароўныя вечары ў Нясвіж. Рэзідэнцыя роду Радзівілаў даўно стала для беларускага тэатра другім домам і галоўнай фестывальнай пляцоўкай фармату open-air. Не стане выключэннем і 2021-ы.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210516/Vyalk-teatr-abnav-Lebyadznae-vozera-Yakm-sta-legendarny-balet---fota-1047635937.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0a/1047847852_0:0:900:566_1920x0_80_0_0_a821f652a2bb7281c8401da5ee067635.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, культура, галоўнае, цiкавосткi, вялікі тэатр беларусi, артыст, мінск, зоркі, балет
навіны , у беларусі, культура, галоўнае, цiкавосткi, вялікі тэатр беларусi, артыст, мінск, зоркі, балет
Вялікі тэатр кліча на “Балетнае лета”
08:55 11.06.2021 (абноўлена: 18:01 25.07.2023) Сёлета сярод удзельнікаў гала-канцэрта шмат артыстаў балета, якія пачыналі ў Мінску, але сапраўднымі зоркамі сталі ў Расіі.
Фестываль пачнецца 11 чэрвеня і завершыцца 17-га гала-канцэртам зорак сусветнага балета. Традыцыйна на працягу тыдня публіка ўбачыць выключна прэм’еры, якія з’явіліся ў афішы тэатра на працягу гэтага года.
Адкрые "Лета" "Лебядзінае возера" Пятра Чайкоўскага ў пастаноўцы Валянціна Елізар’ева. На ролю Зігфрыда запрошаны прэм’ер маскоўскага Вялікага Дзяніс Родзькін. На наступны дзень выканаўцамі стануць выключна беларускія артысты.
14 чэрвеня ў "Лета" уварвецца калядная казка - "Шчаўкунок". У кастрычніку 2020-га балет Чайкоўскага вярнуўся - у новай аўтарскай рэдакцыі Елізар'ева. Харэограф не раз прызнаваўся, што з зачараваннем працаваў над балетам, а першы акт спектакля наогул ўбачыў у сне. Гледачы заўсёды з захапленнем ідуць за бліскучым харэографам, цалкам яму давяраючы, апускаючыся ў гэтую казку і ў неверагоднай прыгажосці музыку.
15 чэрвеня ў тэатры зноў будзе гучаць Чайкоўскі. Вольга Костэль прапануе сваю версію "Ганны Карэнінай". Як запэўнілі ў Вялікім, на працягу ўсяго года спектакль праходзіў з аншлагамі. Харэаграфія Костэль чаруе сваёй неардынарнасцю.
У перадапошні дзень "Лета" - пастаноўка харэографа Сяргея Мікеля, якая адкрыла гэты 88-ы сезон у Вялікім, - балет "Пер Гюнт".
Завершыцца фестываль традыцыйным гала-канцэртам зорак сусветнага балета. Публіка прызвычаілася, што на дэсерт іх заўсёды чакае феерверк самых розных, але выключна яркіх нумароў - як класічнай, так і сучаснай харэаграфіі. Арганізатары і пастаноўшчык канцэрта Вольга Костэль абяцаюць не падмануць надзеі і сёлета.
Любоў Андрэева, Алег Габышаў (Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны акадэмічны тэатр балета Барыса Эйфмана), Кацярына Пярвушына (тэатр "Крамлёўскі балет"), Юрый Выбарнаў (МАМТ ім. К.С. Станіслаўскага і Ул.І. Неміровіча-Данчанкі), Ганна Ціхамірава , Аляксандр Смальянінаў (Вялікі тэатр Расіі), Ігар Колб, Аксана Скорык, Андрэй Ермакоў (Марыінскі тэатр), Дзяніс Клімук, Дар'я Паўленка (Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны акадэмічны тэатр балета імя Леаніда Якабсона) – сярод удзельнікаў шмат добра знаёмых прозвішчаў. Некаторыя з іх свой шлях на вялікай сцэне пачыналі менавіта ў Мінску, але сапраўднымі зоркамі сталі ў Расіі. З вялікай удзячнасцю да сваіх педагогаў яны вяртаюцца на беларускую сцэну. На жаль, толькі на адзін вечар.
Дарэчы, 25-27 чэрвеня Вялікі запрашае на традыцыйныя чароўныя вечары ў Нясвіж. Рэзідэнцыя роду Радзівілаў даўно стала для беларускага тэатра другім домам і галоўнай фестывальнай пляцоўкай фармату open-air. Не стане выключэннем і 2021-ы.