https://bel.sputnik.by/20210612/Stvaralnk-Sputnik-V-dztsyachaya-pryshchepka-ad-COVID-budze-gatova-da-15-verasnya-1047866217.html
Стваральнік "Спутник V": дзіцячая прышчэпка ад COVID-19 будзе гатова да 15 верасня
Стваральнік "Спутник V": дзіцячая прышчэпка ад COVID-19 будзе гатова да 15 верасня
Sputnik Беларусь
Распрацоўшчыкі не выявілі пабочных эфектаў пры ўжыванні вакцыны ў выглядзе кропель у нос сярод дзяцей ва ўзросце ад 8 да 12 гадоў. 12.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-12T17:37+0300
2021-06-12T17:37+0300
2021-06-12T17:22+0300
навіны
у свеце
тэхналогіі
грамадства
галоўнае
расійскія вакцыны ад каронавіруса
"спутник v"
covid-19
вакцына
дзеці
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0c/1047865373_0:0:3154:1784_1920x0_80_0_0_374cb61723f1a29b48df2628e02b063e.jpg
МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Прышчэпка ад каронавіруса для дзяцей 15-17 гадоў можа з'явіцца да 15 верасня, заявіў дырэктар НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Міністэрства аховы здароўя Расіі, якая распрацавала вакцыну "Спутник V", Аляксандр Гінцбург.У суботу прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, размаўляючы з лаўрэатамі Дзяржпрэмій, пацікавіўся, калі будзе гатова дзіцячая прышчэпка ад каронавіруснай інфекцыі.Ён адзначыў, што прэпарат будзе дазволена выкарыстоўваць сярод дзяцей ва ўзросце 15-17 гадоў. "Усюды за мяжой 12-17 гадоў. Трэба ўлічваць той вопыт, і хоць 13-14 гадоў, каб можна было пачаць адразу вакцынаваць", - адзначыў ён.Адказваючы на пытанне Пуціна, што рабіць з дзецьмі паменш, Гінцбург распавёў, што "мы сваіх маленькіх імунізіруем інтраназальна". "Тую ж самую вакцыну распыляем у нос. Абараняе вельмі добра", - дадаў ён, патлумачыўшы, што гаворка ідзе пра дзяцей, пачынаючы з васьмі гадоў.Гінцбург звярнуў увагу, што ні ў аднаго з маленькіх пацыентаў не было ніякіх пабочных рэакцый. "Ні тэмпературы, нічога", - падкрэсліў Гінцбург.Кажучы пра кампанію па масавай вакцынацыі ён заўважыў, што людзей неабходна падштурхоўваць да прышчэпкі. "Дэмакратыя - гэта выдатна, але ніколі не тычыцца здароўя чалавека. Трэба народ падштурхоўваць да таго, каб абаранялі сваё здароўе", - сказаў Гінцбург.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210610/U-Erope-ad-COVID-pryshcheplena-mensh-za-20-naselntstva-Ts-budze-novaya-spyshka-1047851487.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0c/1047865373_0:0:3154:1982_1920x0_80_0_0_be3329c8b1b493092a1709e028dba46c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у свеце, тэхналогіі, грамадства, галоўнае, расійскія вакцыны ад каронавіруса, "спутник v", covid-19, вакцына, дзеці, аляксандр гінцбург
навіны , у свеце, тэхналогіі, грамадства, галоўнае, расійскія вакцыны ад каронавіруса, "спутник v", covid-19, вакцына, дзеці, аляксандр гінцбург
Стваральнік "Спутник V": дзіцячая прышчэпка ад COVID-19 будзе гатова да 15 верасня
Распрацоўшчыкі не выявілі пабочных эфектаў пры ўжыванні вакцыны ў выглядзе кропель у нос сярод дзяцей ва ўзросце ад 8 да 12 гадоў.
МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Прышчэпка ад каронавіруса для дзяцей 15-17 гадоў можа з'явіцца да 15 верасня, заявіў дырэктар НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Міністэрства аховы здароўя Расіі, якая распрацавала вакцыну "Спутник V", Аляксандр Гінцбург.
У суботу прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, размаўляючы з лаўрэатамі Дзяржпрэмій, пацікавіўся, калі будзе гатова дзіцячая прышчэпка ад каронавіруснай інфекцыі.
"Да 15 верасня, максімум да 20 верасня будзе зарэгістравана", - сказаў Гінцбург, адказваючы на пытанне прэзідэнта Пуціна.
Ён адзначыў, што прэпарат будзе дазволена выкарыстоўваць сярод дзяцей ва ўзросце 15-17 гадоў. "Усюды за мяжой 12-17 гадоў. Трэба ўлічваць той вопыт, і хоць 13-14 гадоў, каб можна было пачаць адразу вакцынаваць", - адзначыў ён.
Адказваючы на пытанне Пуціна, што рабіць з дзецьмі паменш, Гінцбург распавёў, што "мы сваіх маленькіх імунізіруем інтраназальна". "Тую ж самую вакцыну распыляем у нос. Абараняе вельмі добра", - дадаў ён, патлумачыўшы, што гаворка ідзе пра дзяцей, пачынаючы з васьмі гадоў.
Гінцбург звярнуў увагу, што ні ў аднаго з маленькіх пацыентаў не было ніякіх пабочных рэакцый. "Ні тэмпературы, нічога", - падкрэсліў Гінцбург.
Кажучы пра кампанію па масавай вакцынацыі ён заўважыў, што людзей неабходна падштурхоўваць да прышчэпкі. "Дэмакратыя - гэта выдатна, але ніколі не тычыцца здароўя чалавека. Трэба народ падштурхоўваць да таго, каб абаранялі сваё здароўе", - сказаў Гінцбург.