https://bel.sputnik.by/20210614/-avyaramontny-zavod--aeradrom-u-Orshy-buduts-dzyarzhanym--Lukashenka-1047877214.html
І авіярамонтны завод, і аэрадром у Оршы будуць дзяржаўнымі – Лукашэнка
І авіярамонтны завод, і аэрадром у Оршы будуць дзяржаўнымі – Лукашэнка
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі наведаў Аршанскі авіярамонтны завод, дзе азнаёміўся з работай прадпрыемства, узорамі авіятэхнікі, рамонтам якой зараз тут займаюцца. 14.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-14T14:50+0300
2021-06-14T14:50+0300
2021-06-14T14:22+0300
навіны
у беларусі
эканоміка
палітыка
галоўнае
завод
орша
аляксандр лукашэнка
прэзідэнт
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0e/1047876926_110:0:1200:616_1920x0_80_0_0_ec34e9880831b556b7ffb5ed811be313.jpg
МІНСК, 14 чэр - Sputnik. Як расказаў кіраўніку дзяржавы генеральны дырэктар прадпрыемства Павел Случак, у 2023 года плануюць увесці ў эксплуатацыю новы цэх па рамонце дэталяў і вузлоў верталётаў і самалётаў.Паводле слоў гендырэктара, праблем з заказамі ў Аршанскага авіярамонтнага завода цяпер няма. "На гэты год мы загружаны. Нашы традыцыйныя рынкі - гэта Цэнтральная Азія, Паўднёва-Усходняя Азія, Афрыка, Паўднёвая Амерыка. Ёсць шэраг краін, кантракты з якімі знаходзяцца ў глыбокай ступені прапрацоўкі, таму мы рухаемся далей", - распавёў Павал Случак.У час размовы была таксама закранута тэма далейшага развіцця аэрадрома Оршы, частка якога перададзена Нацыянальнаму аэрапорту Мінск."Тут усё будзе дзяржаўнае, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Дзяржаўным завод будзе, ён пашыраецца. Аэрадром - дзяржаўны. Дзяліць тут няма чаго, усё гэта дзяржаўнае".Два ў аднымАршанскі авіярамонтны завод - вядучае прадпрыемства Беларусі па капітальным рамонце і мадэрнізацыі верталётаў Мі, абсталявання і сістэм розных тыпаў паветраных судоў, па тэхнічным абслугоўванні самалёта Іл-76.На думку спецыялістаў, прадпрыемства мае магутнасці і высокакваліфікаваныя кадры, здольныя ў самыя кароткія тэрміны асвоіць і выканаць рамонт сучаснай авіяцыйнай тэхнікі.Аэрадром Орша (Балбасава) быў пабудаваны для ваенных мэтаў у адпаведнасці з прынятым у 1928 годзе рашэннем Савета народных камісараў СССР. У гэтым раёне размяшчаліся авіячасткі Заходняга фронту. Работы пачаліся ў 1934 годзе, а ў траўні 1939-га тут ужо базіраваліся ваенныя лётчыкі. Аэрадром валодаў адзінай у Беларусі бетоннай узлётна-пасадачнай паласой, таму ў гады Вялікай Айчыннай вайны з'яўляўся стратэгічным аб'ектам.Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх акупантаў не страціў сваёй значнасці - з 1954 года і аж да расфарміравання ў канцы 1993-га тут базіраваўся 402-і цяжкі бамбавальны авіяцыйны полк. Пасля на тэрыторыі аэрадрома размяшчаліся падраздзялення ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод".Аэрадром здольны прыняць любы тып самалётаў. Па суседстве - найбуйнейшы лагістычны цэнтр, менавіта таму стаўку робяць на грузавы авіятранспарт.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210605/Dzyatsnstva-z-velaspedam-arkhnyya-fotazdymk-z-SSSR-1047800734.html
орша
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0e/1047876926_184:0:1164:616_1920x0_80_0_0_f2144e8d506fdcb007b4661746a21d9d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, эканоміка, палітыка, галоўнае, завод, орша, аляксандр лукашэнка, прэзідэнт, беларусь
навіны , у беларусі, эканоміка, палітыка, галоўнае, завод, орша, аляксандр лукашэнка, прэзідэнт, беларусь
І авіярамонтны завод, і аэрадром у Оршы будуць дзяржаўнымі – Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі наведаў Аршанскі авіярамонтны завод, дзе азнаёміўся з работай прадпрыемства, узорамі авіятэхнікі, рамонтам якой зараз тут займаюцца.
МІНСК, 14 чэр - Sputnik. Як расказаў кіраўніку дзяржавы генеральны дырэктар прадпрыемства Павел Случак, у 2023 года плануюць увесці ў эксплуатацыю новы цэх па рамонце дэталяў і вузлоў верталётаў і самалётаў.
"Гэта будзе новая сучасная вытворчасць. Гэта дазволіць нам мінімізаваць ўсю закупачную частку і стварыць новыя працоўныя месцы, - адзначыў ён. - Маштаб праекта разам з абсталяваннем - прыкладна 32-35 мільёнаў беларускіх рублёў".
Паводле слоў гендырэктара, праблем з заказамі ў Аршанскага авіярамонтнага завода цяпер няма. "На гэты год мы загружаны. Нашы традыцыйныя рынкі - гэта Цэнтральная Азія, Паўднёва-Усходняя Азія, Афрыка, Паўднёвая Амерыка. Ёсць шэраг краін, кантракты з якімі знаходзяцца ў глыбокай ступені прапрацоўкі, таму мы рухаемся далей", - распавёў Павал Случак.
У час размовы была таксама закранута тэма далейшага развіцця аэрадрома Оршы, частка якога перададзена Нацыянальнаму аэрапорту Мінск.
"Тут усё будзе дзяржаўнае, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Дзяржаўным завод будзе, ён пашыраецца. Аэрадром - дзяржаўны. Дзяліць тут няма чаго, усё гэта дзяржаўнае".
Аршанскі авіярамонтны завод - вядучае прадпрыемства Беларусі па капітальным рамонце і мадэрнізацыі верталётаў Мі, абсталявання і сістэм розных тыпаў паветраных судоў, па тэхнічным абслугоўванні самалёта Іл-76.
На думку спецыялістаў, прадпрыемства мае магутнасці і высокакваліфікаваныя кадры, здольныя ў самыя кароткія тэрміны асвоіць і выканаць рамонт сучаснай авіяцыйнай тэхнікі.
Аэрадром Орша (Балбасава) быў пабудаваны для ваенных мэтаў у адпаведнасці з прынятым у 1928 годзе рашэннем Савета народных камісараў СССР. У гэтым раёне размяшчаліся авіячасткі Заходняга фронту. Работы пачаліся ў 1934 годзе, а ў траўні 1939-га тут ужо базіраваліся ваенныя лётчыкі. Аэрадром валодаў адзінай у Беларусі бетоннай узлётна-пасадачнай паласой, таму ў гады Вялікай Айчыннай вайны з'яўляўся стратэгічным аб'ектам.
Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх акупантаў не страціў сваёй значнасці - з 1954 года і аж да расфарміравання ў канцы 1993-га тут базіраваўся 402-і цяжкі бамбавальны авіяцыйны полк. Пасля на тэрыторыі аэрадрома размяшчаліся падраздзялення ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод".
Аэрадром здольны прыняць любы тып самалётаў. Па суседстве - найбуйнейшы лагістычны цэнтр, менавіта таму стаўку робяць на грузавы авіятранспарт.