https://bel.sputnik.by/20210614/Bellegpram-raspratsava-plan-pratsy-na-vypadak-sanktsyy-ES-1047872835.html
"Беллегпрам" распрацаваў план працы на выпадак санкцый ЕС
"Беллегпрам" распрацаваў план працы на выпадак санкцый ЕС
Sputnik Беларусь
Кіраўніцтва канцэрна адзначае, што відавочных забаронаў з боку еўрапейскіх вытворцаў няма, "хаця былі некаторыя настроі". 14.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-14T10:26+0300
2021-06-14T10:26+0300
2021-06-14T09:24+0300
навіны
у беларусі
у свеце
эканоміка
галоўнае
беллегпрам
план
санкцыі
ес
кіраўніцтва
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103771/74/1037717424_0:444:2760:2005_1920x0_80_0_0_7767aa27db6528190dad72fa342055ce.jpg
МІНСК, 14 чэр - Sputnik. Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Беларусі распрацавалі план працы на выпадак, калі ЕС увядзе санкцыі, пра гэта заявіла кіраўнік дзяржаўнага канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна.У цяперашні час, па яе словах, усё працуе ў звычайным рэжыме, санкцый у дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці з боку Еўропы няма. Тым не менш, актыўна прапрацоўваюцца некаторыя пытанні па замене імпартных складнікаў, у прыватнасці, хімічных кампанентаў."Не сакрэт, што Еўропа моцная сваёй хіміяй, фарбавальнікамі, рэчамі, якія неабходныя для вытворчасці таго ці іншага тэкстыльнага або абутковага асартыменту", - сказала кіраўнік канцэрна ў інтэрв'ю тэлеканалу СТБ.У гэтым кірунку адпрацоўваюцца пытанні па замяшчэнню сыравіны з Еўропы пастаўкамі турэцкіх, індыйскіх і кітайскіх вытворцаў.Па словах Лугінай, відавочных забаронаў з боку еўрапейскіх вытворцаў няма, "хаця былі некаторыя настроі"."Французская фірма Kermel падчапіла кпліва: "Ці будзем мы пастаўляць вам валакно ў чэрвені і ліпені ці не, мы яшчэ вырашым". І буйная тэкстыльная кампанія Inditex, заснавальнік гандлёвых аб'ектаў, заявіла, што таксама паглядзіць, ці будуць яны ўводзіць санкцыі. Але гэта тычыцца толькі аднаго нашага завода - Аршанскага льнокамбіната", - распавяла кіраўнік канцэрна.Канцэрн "Беллегпрам" - дзяржаўная арганізацыя, якая займаецца вытворчасцю і рэалізацыяй прадукцыі лёгкай прамысловасці. Паводле звестак канцэрна, прадпрыемствы, што ў яго ўваходзяць, штогод выпускаюць прадукцыі на суму каля 700 млн. долараў ЗША, амаль 60% (больш за 400 млн. долараў) ідзе на экспарт. Удзельная вага галіны ў структуры вытворчасці апрацоўчай прамысловасці рэспублікі - 3,7%. Уклад лёгкай прамысловасці ў ВУП краіны складае каля 1,2%.Санкцыі ў дачыненні да БеларусіЕўрапарламент 10 чэрвеня прыняў рэзалюцыю па Беларусі падчас чэрвеньскай пленарнай сесіі ў Страсбургу.Рэзалюцыя заклікае ЕС да ўвядзення супраць афіцыйнага Мінска новых санкцый - як эканамічных, так і персанальных, а таксама да часовага адключэння Беларусі ад сістэмы аплатнай сістэмы SWIFT.Санкцыі могуць таксама закрануць "гандаль сырой нафтай і нафтавымі прадуктамі, калійную, сталеліцейную і дрэваапрацоўчую прамысловасць". Заклікаецца спыніць супрацоўніцтва і фінансаванне беларускіх дзяржаўных банкаў і абмежаваць крэдытныя лініі міжнародных банкаў для даччыных банкаў у Беларусі.У санкцыйных пералік еўрадэпутаты заклікаюць уключыць адказных за пасадку борта Ryanair ў Мінску і за затрыманне экс-галоўрэда прызнанага ў рэспубліцы экстрэмісцкім Telegram-канала NEXTA Рамана Пратасевіча і яго сяброўкі расіянкі Сафіі Сапегі.Еўрасаюз тройчы публікаваў санкцыйныя спісы па Беларусі: 2 кастрычніка, 6 лістапада і 17 снежня 2020 года. Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку ўнеслі ў "чорны спіс" ў другім пакеце.Еўрапейскі саюз працягнуў санкцыі да лютага 2022 года. Акрамя таго, у цяперашні час Еўрапейскі саюз рыхтуе яшчэ адзін - чацвёрты па ліку - пакет санкцый.Напярэдадні на саміце "вялікай сямёркі", які прайшоў у Карнуолі, лідэры краін G7 паабяцалі працаваць над санкцыямі ў дачыненні да Беларусі.Беларусь увяла люстраныя меры супраць Еўрасаюза і некаторых еўрапейскіх кампаній, сярод якіх Skoda і Beiersdorf (гандлёвая марка Nivea). У ліку мер - прыпыненне дзейнасці каардынацыйнай групы "Беларусь - ЕС" і паніжэнне ўзроўню ўдзелу краіны ва "Усходнім партнёрстве".Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210609/Natsyyanalnaya-bblyateka-paponlasya-nkalnym-ekspanatam-1047832350.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103771/74/1037717424_0:270:2760:2005_1920x0_80_0_0_289abbe790d8cacbdbf52e7b69a6c241.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, эканоміка, галоўнае, беллегпрам, план, санкцыі, ес, кіраўніцтва, забарона
навіны , у беларусі, у свеце, эканоміка, галоўнае, беллегпрам, план, санкцыі, ес, кіраўніцтва, забарона
"Беллегпрам" распрацаваў план працы на выпадак санкцый ЕС
Кіраўніцтва канцэрна адзначае, што відавочных забаронаў з боку еўрапейскіх вытворцаў няма, "хаця былі некаторыя настроі".
МІНСК, 14 чэр - Sputnik. Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Беларусі распрацавалі план працы на выпадак, калі ЕС увядзе санкцыі, пра гэта заявіла кіраўнік дзяржаўнага канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна.
У цяперашні час, па яе словах, усё працуе ў звычайным рэжыме, санкцый у дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці з боку Еўропы няма. Тым не менш, актыўна прапрацоўваюцца некаторыя пытанні па замене імпартных складнікаў, у прыватнасці, хімічных кампанентаў.
"Не сакрэт, што Еўропа моцная сваёй хіміяй, фарбавальнікамі, рэчамі, якія неабходныя для вытворчасці таго ці іншага тэкстыльнага або абутковага асартыменту", - сказала кіраўнік канцэрна ў інтэрв'ю тэлеканалу СТБ.
У гэтым кірунку адпрацоўваюцца пытанні па замяшчэнню сыравіны з Еўропы пастаўкамі турэцкіх, індыйскіх і кітайскіх вытворцаў.
"Каб, калі раптам нейкія меры да прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці будуць прымяняцца, мы маглі і экспартны складнік, і імпартную залежнасць пераарыентаваць на іншыя рынкі. Гэтая праца вядзецца, і мы гатовы", - патлумачыла Лугіна.
Па словах Лугінай, відавочных забаронаў з боку еўрапейскіх вытворцаў няма, "хаця былі некаторыя настроі".
"Французская фірма Kermel падчапіла кпліва: "Ці будзем мы пастаўляць вам валакно ў чэрвені і ліпені ці не, мы яшчэ вырашым". І буйная тэкстыльная кампанія Inditex, заснавальнік гандлёвых аб'ектаў, заявіла, што таксама паглядзіць, ці будуць яны ўводзіць санкцыі. Але гэта тычыцца толькі аднаго нашага завода - Аршанскага льнокамбіната", - распавяла кіраўнік канцэрна.
Канцэрн "Беллегпрам" - дзяржаўная арганізацыя, якая займаецца вытворчасцю і рэалізацыяй прадукцыі лёгкай прамысловасці. Паводле звестак канцэрна, прадпрыемствы, што ў яго ўваходзяць, штогод выпускаюць прадукцыі на суму каля 700 млн. долараў ЗША, амаль 60% (больш за 400 млн. долараў) ідзе на экспарт. Удзельная вага галіны ў структуры вытворчасці апрацоўчай прамысловасці рэспублікі - 3,7%. Уклад лёгкай прамысловасці ў ВУП краіны складае каля 1,2%.
Санкцыі ў дачыненні да Беларусі
Еўрапарламент 10 чэрвеня прыняў рэзалюцыю па Беларусі падчас чэрвеньскай пленарнай сесіі ў Страсбургу.
Рэзалюцыя заклікае ЕС да ўвядзення супраць афіцыйнага Мінска новых санкцый - як эканамічных, так і персанальных, а таксама да часовага адключэння Беларусі ад сістэмы аплатнай сістэмы SWIFT.
Санкцыі могуць таксама закрануць "гандаль сырой нафтай і нафтавымі прадуктамі, калійную, сталеліцейную і дрэваапрацоўчую прамысловасць". Заклікаецца спыніць супрацоўніцтва і фінансаванне беларускіх дзяржаўных банкаў і абмежаваць крэдытныя лініі міжнародных банкаў для даччыных банкаў у Беларусі.
У санкцыйных пералік еўрадэпутаты заклікаюць уключыць адказных за пасадку борта Ryanair ў Мінску і за затрыманне экс-галоўрэда прызнанага ў рэспубліцы экстрэмісцкім Telegram-канала NEXTA Рамана Пратасевіча і яго сяброўкі расіянкі Сафіі Сапегі.
Еўрасаюз тройчы публікаваў санкцыйныя спісы па Беларусі: 2 кастрычніка, 6 лістапада і 17 снежня 2020 года. Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку ўнеслі ў "чорны спіс" ў другім пакеце.
Еўрапейскі саюз працягнуў санкцыі да лютага 2022 года. Акрамя таго, у цяперашні час Еўрапейскі саюз рыхтуе яшчэ адзін - чацвёрты па ліку - пакет санкцый.
Напярэдадні на саміце "вялікай сямёркі", які прайшоў у Карнуолі, лідэры краін G7 паабяцалі працаваць над санкцыямі ў дачыненні да Беларусі.
Беларусь увяла люстраныя меры супраць Еўрасаюза і некаторых еўрапейскіх кампаній, сярод якіх Skoda і Beiersdorf (гандлёвая марка Nivea). У ліку мер - прыпыненне дзейнасці каардынацыйнай групы "Беларусь - ЕС" і паніжэнне ўзроўню ўдзелу краіны ва "Усходнім партнёрстве".